Вы тут

Побач з ветэранамі — круглы год


Дайсці да кожнага ветэрана — менавіта такая задума дэкларуецца падчас святкавання Дня Перамогі ў апошнія гады. Добры прыклад іншым у гэтым сэнсе падае Беларуская натарыяльная палата. Яна ўзяла пад сваё «крыло» трыццаць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і аказвае ім розную дапамогу. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на ўрачыстым віншаванні ўдзельнікаў вайны са святам Перамогі ў натарыяльнай канторы №2 Кастрычніцкага раёна сталіцы.

5-13

У гэты дзень віншавалі трох ветэранаў, якія жывуць непадалёк. Як-ніяк, але нават па падарункі людзям сталага ўзросту праз увесь горад ехаць складана. Але галоўныя героі мерапрыемства выгляду, што ім цяжка, не падавалі. Жанчыны — Марыя ЯГАДНІЦЫНА і Вольга ГАЙДЫМ — прасілі не здымаць іх зблізку, маўляў маршчыны бачныя. Мікалай КУЛІК прыйшоў на віншаванне са сваёй сужэнкай Меланьяй. З першых жа хвілін ветэраны ўключыліся ў дыялог, відаць, размова для іх — сапраўды найлепшы падарунак...

— Усё, што мы перажылі, трэба распавесці людзям, каб ніхто і ніколі больш нават не думаў пра тое, каб распачаць вайну, — сказала адна з ветэранаў, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда» Марыя Ягадніцына. — Тое, што мы ўжо 70 гадоў жывём у міры і сяброўстве з іншымі — вялікае дасягненне. Магу зазначыць, што ўдзельнікам вайны ў Кастрычніцкім раёне Мінска надаюць нямала ўвагі, але вельмі хацелася б, каб гэта не абмяжоўвалася толькі святамі. Трэба разумець, што надта шмат абаронцаў нашай краіны зараз не могуць самастойна выйсці на вуліцу, прыняць удзел у агульным святкаванні. І ім трэба дапамагаць у першую чаргу ў будні.

— З нашымі ветэранамі мы працуем даўно і на пастаяннай аснове, — распавяла загадчык натарыяльнай канторы №2 Кастрычніцкага раёна Мінска Таццяна Паўловіч. — Стараемся заўсёды падтрымліваць з імі кантакт, дапамагаем у самых розных пытаннях. Напрыклад, аказваем ім прававую кансультацыю. Гэта людзі сталага ўзросту, якія карыстаюцца паслугамі натарыусаў, і мы заўсёды гатовы ім дапамагчы. Таму сённяшняе мерапрыемства — толькі вяршыня айсберга. Насамрэч мы побач з нашымі героямі круглы год.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.