Вы тут

Паліцы кітайскіх кніг: новы праект


 У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі — пад старшынствам намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага.


Удзел у пасяджэнні ўзялі кіраўнікі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», прадстаўнікі ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Размова ішла пра дасягнутыя дамоўленасці па супрацоўніцтве з кітайскім бокам па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах XXV Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі. Асобна была вылучана тэма адкрыцця ў мінскіх кнігарнях паліц кітайскіх кніг.

Таксама ішла гаворка пра новыя выдавецкія праекты, якія будуць прысвечаны перакладам кітайскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Пашырыцца вядомая чытачу серыя «Светлыя знакі. Паэты Кітая», якой цяпер апякуецца выдавецтва «Мастацкая літаратура». Будзе выдадзены шэраг новых культуралагічных кніг, прысвечаных Паднябеснай.

Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.