Вы тут

Беларусь выступіць у фінале «Еўрабачання» пад нумарам 19


Канчатковы парадак выступлення ўсіх удзельнікаў у фінале міжнароднага песеннага шоу вызначылі прадзюсары і зацвердзіла кіраўніцтва Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Так, адкрые канцэрт прадстаўніца Мальты Мікела, а завершыць яго прадстаўнік Іспаніі Мікі — вось такое забаўнае супадзенне. Беларуская артыстка ЗЕНА атрымала нумар 19, што з пункту гледжання запамінальнасці вельмі няблага. Усяго ж на конкурснай сцэне ў Тэль-Авіве прагучаць песні 26 краін — гэта так званая вялікая пяцёрка краін-заснавальніц (Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Фіранцыя), Ізраіль як краіна-гаспадыня сёлетняга «Еўрабачання», і па 10 лідараў з кожнага паўфіналу.


Нацыянальныя журы ацанілі выступленні фіналістаў ужо ўчора падчас генеральнай рэпетыцыі, а сёння чарга за гледачамі, якія выявяць свае сімпатыі ў СМС, а тыя трансфармуюцца ў балы — ад 1 да 12. Тэлефонныя нумары для галасавання будуць абвешчаныя каментатарамі падчас прамога эфіру і абазначаны графікай на тэлеэкранах. Балы ад нашай краіны, дарэчы, абвесціць абаяльная Марыя Васілевіч — «Міс Беларусь — 2018» і «Міс свету Еўропа» (а ў хуткім часе і новая тэлевядучая — з 24 мая Марыя будзе весці папулярную праграму «Добрай раніцы, Беларусь!» у дуэце з каментатарам «Еўрабачання» Яўгенам Перліным).

Як зазначае дырэктар і тата беларускай канкурсанткі Аляксандр Купрыяновіч, настрой у ЗЕНЫ і ўсёй каманды «нармальны, баявы — мы нацэлены паказаць як мага лепшы вынік». І для такога настрою ёсць падставы: Беларусь выйшла ў фінал «Еўрабачання-2019», нягледзячы на тое, што букмекеры адводзілі нашай прадстаўніцы 33—34 выніковае месца. Магчыма, і ў прагнозах на перамогу яны памыліліся? Даведаемся ў ноч з 18 на 19 мая, а пакуль што — удачы канкурсантам і станоўчых эмоцый гледачам!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

У 2019 годзе медыцынскую дапамогу ў Беларусі аказвалі на належным узроўні.

Эканоміка

Ці можна гандляваць у падземных пераходах?

Ці можна гандляваць у падземных пераходах?

Быў час, калі людзі, якія гандлявалі ў пераходах, «ставілі» на выхадзе з перахода чалавека, які папярэджваў аб набліжэнні міліцыянераў.

Грамадства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

З выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. 

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.