Разам з сыходзячым годам прыйшоў час падводзіць вынікі і на сайце «Звязды». Топ самых рэзанансных матэрыялаў [3] ужо быў прадстаўлены вашай увазе. Прапануем узгадаць самыя папулярныя фотарэпартажы і яшчэ раз захапіцца імі.
Анатоль Кляшчук [4] не стамляецца радаваць нас сваімі фотазамалёўкамі. Ён заўсёды ўмее "злавіць кадр", перадаць праз здымкі ўсё хараство захаваных момантаў. Паглядзіце на яго фотагісторыі...
Восеньскія імпрэсіі Браслаўшчыны [7]
Цікавых фотазамалёвак мы публікавалі ў 2016-м на сайце шмат. І таму выбар быў нялёгкі, бо наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук чалавек рознабаковы: і людзей, і іх паўсядзённае жыццё любіць адлюстроўваць не менш за прыроду. Але ахвотней за ўсіх (і нездарма!) праглядаліся тры рэпартажы:
Як бусел Фомка з ксяндзом пасябраваў [8]
Як жыве пчаляр і сырароб з Гаці [9]
Паляўнічае шчасце [10]
Мы наўмысна не сталі складаць рэйтынг самых важных падзей адыходзячага года: у кожнага ён будзе свой. І таму прапануем вам згадаць найбольш маляўнічыя з іх. Гэта Дзень беларускага пісьменства, які прайшоў у Рагачове, пілігрымка з Мінска ў Будслаў і, канешне ж, школьныя выпускныя балі. Нават нягледзячы на тое, што гэтыя падзеі адбываюцца штогод, кожны раз ёсць у іх свая "разыначка".
Як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове [11]
Карэспандэнт "Звязды" здзейсніў пілігрымку з Мінска ў Будслаў [12]
У Беларусі прайшлі школьныя выпускныя балі [13]
Беларусь вельмі багатая на аўтэнтыку. Народныя абрады, звычаі, святы і традыцыі адрозніваюцца часам не толькі ў межах краіны, але часам нават у адным раёне! Апісаць усе іх немагчыма нават за пяць год. Але Анатоль Кляшчук пастараўся данесці да чытачоў "Звязды" усё хараство і каларыт народных святаў, абрадаў і традыцый. А мы спынілі свой выбар на наступных:
Юр'е ў Лутках [15]
Купалле на Менцы [16]
Не адзін год фотакарэспандэнты "Звязды" назіраюць праз аб'ектывы за працай беларускіх рамёснікаў. Ці бачылі вы, як працуюць разьбяры або як выдзімаюць шкляныя фігурныя вырабы? А ці назіралі вы, як плятуць з лазы кошыкі? Дзякуючы нам у вас ёсць магчымасць на свае вочы ўбачыць такі складаны, але разам з тым і цікавы вытворчы працэс...
Усім лыжкам лыжка [17]
Як у Беларусі робяць фарфор [18]
Бацькава навука [19]
У грамадстве існуюць тэмы, якія прынята лішні раз не згадваць у сяброўскіх гутарках. Іншая справа, наколькі гэта аргументавана, аднак... Нашы журналісты і фотакарэспандэнты дапамагаюць зазірнуць за гэтую "заслону няўвагі", паказваючы тое, пра што большасць людзей проста не задумваецца. Прапануем вам згадаць...
Гісторыю сапраўднага мужчынскага сяброўства [20]
"Тэатр выратоўвае маральна". Рэпартаж з папраўчай калоніі [21]
Адзін дзень з брыгадай хуткай дапамогі [22]
"Наша служба и опасна и трудна, И на первый взгляд, как будто не видна". Песня Вадзіма Мулермана актуальная і дагэтуль для мноства прафесій. У іх ліку - вайскоўцы, міліцыянеры, лётчыкі, ратаўнікі... Адным словам тыя, хто жыве па статуце. Зрэшты, паназіраць за іх службай можна і з дапамогай нашых фотарэпартажаў - месцамі кранальных, месцамі ўважлівых...
Беларускія лётчыкі ўпершыню пасадзілі Су-25 на аўтатрассу ноччу [23]
Сталічныя ратаўнікі зладзілі грандыёзнае шоў [25]
На жаль, не толькі радасныя падзеі траплялі сёлета ў аб'ектывы нашых фотакарэспандэнтаў. Але, як кажуць французы, сэ ля ві. Ураганы, якія ўлетку накрылі краіну, а таксама жалоба па ахвярах катастрофы Ту-154 над Чорным морам - вачамі Анатоля Клешчука.
Пасля ўрагану [26]
Ад разбуральнага ветру трагічна пацярпеў Лошыцкі парк [27]
Да Пасольства Расіі ў Мінску бесперапынным патокам ідуць людзі [28]
Але давайце адыдзем ад негатыўных падзей. І згадаем маштабныя дзеянні адыходзячага года. Напрыклад, на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню быў пастаўлены знакаміты аднаактавы балет чэшскага харэографа-філосафа Іржы Кіліяна «Маленькая смерць». Пад Барысавам гісторыкі рэканструявалі бітву 1812 года. І, канешне, як жа абысціся без шыкоўнага мотапараду, прысвечанага закрыццю сезона, у якім удзельнічаў нават Прэзідэнт?
Гучная прэм'ера "Маленькай смерці" [29]
Фотарэпартаж: як пад Барысавам правялі рэканструкцыю бітваў 1812 года [30]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-katusau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://zviazda.by/be/news/20161229/1483016295-samyya-rezanansnyya-materyyaly-zvyazdy-u-2016-godze
[4] http://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[5] http://zviazda.by/be/news/20160103/1451843394-zimovaya-vyasyolka-u-minsku
[6] http://zviazda.by/be/news/20160327/1459064269-saraki-na-myorshchyne
[7] http://zviazda.by/be/news/20161009/1476031430-vosenskiya-impresii-braslaushchyny
[8] http://zviazda.by/be/news/20160122/1453473146-yak-busel-fomka-z-ksyandzom-pasyabravau
[9] http://zviazda.by/be/news/20160826/1472230862-yak-zhyve-pchalyar-i-syrarob-z-gaci
[10] http://zviazda.by/be/news/20161120/1479629276-palyaunichae-shchasce
[11] http://zviazda.by/be/news/20160903/1472921422-yak-prahodzic-dzen-belaruskaga-pismenstva-u-ragachove
[12] http://zviazda.by/be/news/20160712/1468336938-shlyah-radasci
[13] http://zviazda.by/be/news/20160612/1465716659-u-belarusi-prayshli-shkolnyya-vypusknyya-bali
[14] http://zviazda.by/be/news/20160119/1453192181-vadohryshcha-u-minsku
[15] http://zviazda.by/be/news/20160509/1462788619-yure-u-lutkah
[16] http://zviazda.by/be/news/20160707/1467886467-kupalle-na-mency
[17] http://zviazda.by/be/news/20160614/1465932672-usim-lyzhkam-lyzhka
[18] http://zviazda.by/be/news/20160210/1455097167-yak-u-belarusi-robyac-farfor
[19] http://zviazda.by/be/news/20160707/1467910630-backava-navuka
[20] http://zviazda.by/be/news/20160727/1469644767-gistoryya-sapraudnaga-muzhchynskaga-syabroustva
[21] http://zviazda.by/be/news/20160722/1469203343-teatr-vyratouvae-maralna
[22] http://zviazda.by/be/news/20161108/1478621414-adzin-dzen-z-brygaday-hutkay-dapamogi
[23] http://zviazda.by/be/news/20160520/1463760828-belaruskiya-lyotchyki-upershynyu-pasadzili-su-25-na-autatrasu-nochchu
[24] http://zviazda.by/be/news/20160516/1463431007-maci-dzyauchyna-i-aychyna
[25] http://zviazda.by/be/news/20160531/1464706738-stalichnyya-ratauniki-zladzili-grandyyoznae-shou
[26] http://zviazda.by/be/news/20160623/1466674662-paslya-uraganu
[27] http://zviazda.by/be/news/20160714/1468491765-ad-razburalnaga-vetru-tragichna-pacyarpeu-loshycki-park
[28] http://zviazda.by/be/news/20161226/1482763809-da-pasolstva-rasii-u-minsku-besperapynnym-patokam-iduc-lyudzi
[29] http://zviazda.by/be/news/20160304/1457115531-guchnaya-premera-malenkay-smerci
[30] http://zviazda.by/be/news/20161128/1480314865-fotarepartazh-yak-pad-barysavam-pravyali-rekanstrukcyyu-bitvau-1812-goda
[31] http://zviazda.by/be/news/20160925/1474793089-yak-u-minsku-prahodzila-zakryccyo-motasezona
[32] https://zviazda.by/be/tags/top-zvyazdy
[33] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh