Вы тут

Небяспечны букет


Верш з канверта

За мястэчка, дзе палеткі,
Дзеці рушылі па кветкі,
Каб прынесці іх адтуль
Для матулек, для бабуль.
Каля жыта, з краю поля,
Васількоў было даволі.
Каласы гамоняць, спеюць,
Побач — макі чырванеюць.
У нябёсах гоман звонкі.
Воддаль — белыя рамонкі
Нешта шэпчуць над вадою...
А вось гэта — што такое?
Плачуць з горада унучкі
І чамусьці дзьмуць на ручкі:
— Вой... Якія пухіры!
— Пакусалі камары?..
Ці грызуць яны вось гэтак?
Крапіва... у двух букетах!
Бо чырвоным макам смелым
І, як снег, рамонкам белым,
Васількам, бы тое неба,
І зялёны ж колер трэба!

Сцяпан ЦАРЫК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.