Вы тут

Японскія дзеці пройдуць аздараўленне ў нас


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь японскіх дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма". Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У адпаведнасці з дамоўленасцямі з японскім бокам, у Беларусі ў перыяд з 29 ліпеня па 9 жніўня 2013 года пройдуць аздараўленне 25 падлеткаў з Японіі. Адпачынак японскіх дзяцей будзе арганізаваны ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Аналагічная гуманітарная дапамога была аказана Японіі ў 2012 годзе, калі па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі 10 японскіх падлеткаў з рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма", у суправаджэнні двух дарослых адпачывалі і праходзілі аздараўленне ў цэнтры "Зубраня". У праграму адпачынку былі ўключаны адукацыйныя, аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы. У ходзе разнастайных экскурсій было арганізавана азнаямленне з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. У мэтах павышэння эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў дзецям з Японіі назначаліся розныя медыцынскія працэдуры. Ім таксама правялі ўльтрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.