"Да абнаўлення Мінскай вобласці праз сучасную якасную адукацыю". Менавіта пад такім дэвізам 16 жніўня ў Палацы культуры Барысава пройдзе абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў.
Мяркуецца, што мерапрыемства збярэ больш за 1000 удзельнікаў: педагогаў, бацькоў, прадстаўнікоў грамадскасці, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, бізнесу, прафсаюзаў, а таксама гасцей з Расіі і Латвіі.
Падчас канферэнцыі будуць працаваць 3 тэматычныя пляцоўкі, а таксама выставы, у тым ліку, школьных бізнес-кампаній, спартыўных дасягненняў навучэнцаў вобласці, па выніках летняга аздараўлення, тэхнічнай творчасці і шмат іншых. Абмяняцца вопытам і пачарпнуць новае для сябе ўдзельнікі змогуць і ў 14 секцыях. Як паведаміла прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Алёна Паплаўская, на Міншчыне з 1 верасня закрываюцца і рэарганізуюцца 53 установы адукацыі. У прыватнасці, ліквідуецца 29 устаноў адукацыі, у тым ліку 3 дашкольныя; 4 базавыя, 3 сярэднія, 11 вячэрніх школ; 5 вучэбна-педагагічных комплексаў сад-школа; 3 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».