Вы тут

Грузавік сутыкнуўся з аўтобусам


Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося паблізу вёскі Ванькаўшчына Пухавіцкага раёна.

Вадзіцель грузавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго яго аўто сутыкнулася (у спадарожным напрамку) з рэйсавым аўтобусам. Кіроўца апошняга ў гэты момант прымаў аплату за праезд, аўтобус знаходзіўся на прыпыначным пункце.

— У аўтобусе разам з вадзіцелем знаходзілася 20 чалавек. Усе яны самастойна выйшлі з салона, — паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. — У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпела пенсіянерка, якую брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені і ўдарам ног. Стан жанчыны — сярэдняй ступені цяжкасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.