Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь
Дарагія героі-вызваліцелі! Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна рады павіншаваць вас з 70-й гадавінай пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Менавіта гэтымі вераснёўскімі днямі сем дзесяцігоддзяў таму Чырвоны сцяг зноў горда ўзняўся над адваяванымі ў гітлераўскіх акупантаў райцэнтрамі Камарын і Хоцімск. Беларускі народ ішоў да вялікага дня больш як два крывавыя і цяжкія гады, аддаючы ўсе сілы барацьбе з ворагам.
Наша зямля першая прыняла на сябе ўдар гітлераўскай армады і здолела даць дастойны адпор захопнікам, паказаўшы, што тут жывуць патрыёты, якія будуць стаяць насмерць за сваю Айчыну.
Ніякія катаванні і пакуты, ніякія зверствы і здзекі фашысцкіх катаў не здолелі зламаць волю нашага народа. Беларусь паказала свету небывалы прыклад дзяржавы-воіна, рэспублікі-партызанкі, жыхары якой ад малога да вялікага бясстрашна змагаліся, лічыўшы, што лепш загінуць, чым стаць рабамі.
Прадзеды, дзяды і бацькі пакляліся не складаць зброю да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе вызвалена ад фашыстаў. І цаной бяспрыкладнага гераізму і неймаверных ахвяр яны стрымалі клятву, разам з усімі народамі Савецкага Саюза вызвалілі ад карычневай чумы не толькі Беларусь, але і ўсю Еўропу.
Паважаныя ветэраны! Слава аб вашым вялікім подзвігу, аб цяжкіх, гераічных дарогах вызваліцеляў не сатрэцца ў вяках. І такой жа вечнай будзе наша ўдзячнасць усім жывым і загінулым героям. Нізкі вам паклон! Упэўнены, што ні мы, ні нашы дзеці і ўнукі ніколі не забудзем свяшчэнную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.
Дарагія суайчыннікі! У кожнага пакалення ёсць свая гістарычная місія. Доблесныя франтавікі, партызаны і падпольшчыкі, самаадданыя працаўнікі тылу не толькі прынеслі нам мір і свабоду, але і заклалі той фундамент, на якім вырасла і расквітнела незалежная беларуская дзяржава.
Наш святы абавязак — цвёрда стаяць на варце гэтых заваяванняў, перад тварам любых пагроз і выклікаў часу праяўляць з'яднанасць і адзінства і ні пры якіх умовах не дапусціць страты незалежнасці Айчыны. Толькі так мы зможам захаваць і перадаць нашчадкам вялікі гістарычны здабытак — суверэнную Рэспубліку Беларусь.
Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, працвітання і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.