Вы тут

Гараскоп прычосак на кастрычнік


Гараскоп прычосак складаецца на аснове месяцовага календара і ўплыву Месяца на рост валасоў. Месяцовыя дні падзяляюцца на спрыяльныя і неспрыяльныя для стрыжкі валасоў. Дні абразання валасоў маюць як дабратворны ўплыў на далейшы лёс чалавека — уплываюць пазітыўна на даўгалецце, поспех і знешнюю прывабнасць; так і негатыўна, паколькі стрыжка ў гэтыя дні можа пашкодзіць жыццёвай сіле чалавека і наклікаць бяду.

1380663427320_2-17

2 кастрычніка, серада. Лепш адмовіцца ад сваіх планаў, калі яны былі звязаны з жаданнем падстрыгчыся. Нават удалая стрыжка абернецца праблемамі і бязладзіцай.

3 кастрычніка, чацвер. Трэба прыслухацца да сваёй інтуіцыі. Калі яна падказвае, што трэба змяніць што-небудзь у сваёй прычосцы, то наведванне майстра проста неабходна.

4 кастрычніка, пятніца. Пачуццё страху, няўпэўненасці, дэпрэсія могуць з'явіцца з прычыны наведвання цырульні. Можа з'явіцца лёгкае недамаганне або сур'ёзная хвароба.

5 кастрычніка, субота. Упэўненасць у сабе і спакой паселяцца ў вашай душы, як толькі вы прыйдзеце з цырульні дадому. Здолееце па-іншаму паглядзець на некаторыя пытанні, якія раней здаваліся праблемамі.

6 кастрычніка, нядзеля. Для аднаўлення душэўнай раўнавагі проста неабходна абнавіць сваю прычоску. І няхай усе праблемы і справы пачакаюць! Стан валасоў таксама абновіцца. Яны будуць расці ўсё больш і больш густымі.

7 кастрычніка, панядзелак. Нават калі вы непрыкметна ўвайшлі ў памяшканне, усе тут жа звернуць на вас увагу! Чаму? Ды таму, што ў вас выдатная стрыжка! Вельмі прыдатны дзень для гэтага!

8 кастрычніка, аўторак. Стрыжка можа стаць прычынай з'яўлення многіх праблем, у тым ліку траўмаў. Акрамя таго, магчымы перашкоды ў намечаных справах. Гэта звязана з тым, што ў гэты дзень актывізуюцца злыя духі.

9 кастрычніка, серада. Цырульнікі, вядома, не чараўнікі, але стрыжка паўплывае на па-
даўжэнне вашага жыцця.

10 кастрычніка, чацвер. Калі вы асмеліцеся сёння на стрыжку, то павінны быць гатовымі да таго, што пагоршыцца зрок. Могуць, з'явіцца ячмень ці запаленне.

11 кастрычніка, пятніца. Ваш вобраз пасля стрыжкі зачаруе ўсіх знаёмых. Можаце смела даверыцца свайму майстру.

12 кастрычніка, субота. І знешнасць, і фінансавае становішча палепшацца дзякуючы майстэрству цырульніка. Акрамя таго, начальства задумаецца пра тое, што надышоў час павысіць зарплату.

13 кастрычніка, нядзеля. У сувязі з новай стрыжкай з'явяцца новыя перспектывы для фінансавага дабрабыту і паспяховай дзейнасці.

14 кастрычніка, панядзелак. Стрыжка проціпаказана, таму што рэзка пагоршыцца здароўе. Гэта праявіцца ў павышэнні ціску і агульным недамаганні.

15 кастрычнік, аўторак. Дзякуючы стрыжцы чакаюцца пазітыўныя змены ў кар'еры і сямейным жыцці.

16 кастрычніка, серада. Зрабіўшы сёння стрыжку, можна на пару месяцаў забыцца пра цырульню: форма стрыжкі будзе трымацца доўга.

17 кастрычніка, чацвер. Вы застаняцеся задаволенымі стрыжкай у сучасным стылі. Тым больш што ўслед за добрым настроем прыйдзе поспех.

18 кастрычніка, пятніца. Асцерагайцеся наступстваў сённяшняй стрыжкі, таму што яны выявяцца ў пагаршэнні стану здароўя.

19 кастрычніка, субота. Поспех і прывабнасць! Што яшчэ трэба? Вы атрымаеце і тое, і другое пасля наведвання свайго майстра.

20 кастрычніка, нядзеля. Калі вы адказна ставіцеся да свайго здароўя, то прыслухайцеся да парады зорак і не хадзіце ў цырульню сёння.

21 кастрычніка, панядзелак. Стрыжка пацягне за сабой шэраг захворванняў. У першую чаргу пацерпяць вочы — пагоршыцца зрок.

22 кастрычніка, аўторак. Самае непрыемнае наступства стрыжкі — высокі ціск. Пачуццё страху стане прычынай галаўных боляў.

23 кастрычніка, серада. Стрыжка, магчыма, упрыгожыць вашу знешнасць, але «адрэжа» поспех.

24 кастрычніка, чацвер. Стрыжка стане прычынай няшчасцяў і хвароб. Лепш пачакаць са стрыжкай да лепшых часоў.

25 кастрычніка, пятніца. Стрыжку можна назваць шчаслівай, таму што пасля яе ажыццявяцца ўсе жаданні і мары.

26 кастрычніка, субота. Стрыжка можа стаць прычынай сварак і сямейных праблем. Канфлікт з каханым зацягнецца на працяглы час.

27 кастрычніка, нядзеля. Сёння вы зразумееце, што час змяніць імідж. Перамены будуць дабратворнымі і для знешнасці, і для фінансавага становішча.

28 кастрычніка, панядзелак. Наступствамі стрыжкі будзе вастрыня пачуццяў і павышаная здольнасць да прадбачання.

29 кастрычніка, аўторак. Сёння непажадана фарбаваць валасы ці ўкладваць іх з дапамогай хімічных сродкаў.

30 кастрычніка, серада. У выніку наведвання цырульні з'явіцца павышаная нервовасць, якая можа выклікаць галаўныя болі.

31 кастрычніка, чацвер. Дзень можна лічыць удалым для стрыжкі. Стан валасоў будзе радаваць сваёй прыгажосцю і пышнасцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.