Вы тут

Акцыі — з аукцыёнаў


Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі абвясціў аб правядзенні мерапрыемстваў па продажы акцый (доляў) акцыянерных (гаспадарчых) таварыстваў і прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў. У падрыхтаваным пераліку — 85 прадпрыемстваў, інфармацыя аб якіх размешчана на сайце Дзяржкаммаёмасці.

На аўкцыёнах інвестарам прапануюць акцыі 50 прадпрыемстваў. Яшчэ 33 акцыянерныя таварыствы будуць прадаваць свае каштоўныя паперы паводле конкурсу. Як маёмасныя комплексы прадаюцца два прадпрыемствы.
З аўкцыёну, напрыклад, плануецца прадаць долі дзяржавы ў статутным фондзе СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (Асіповіцкі раён), завода «Эвістар» (г. Віцебск), акцыянернага таварыства «Віцебскі прыборабудаўнічы завод», Брэсцкага радыётэхнічнага завода, АТ «Івацэвічыдрэў», Віцебскага плодаагародніннага камбіната і шэрагу іншых прадпрыемстваў Мінпрама, Мінэнерга, Мінтранса, Мінсельгасхарча, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» і «Беллеспаперапрам».
Паводле конкурсу будуць прадаваць акцыі таварыства «Мазырскі НПЗ», Беларускага марскога параходства, Гомельскага радыёзавода, прадпрыемства «Прамсувязь», кіруючай кампаніі холдынга «Гарызонт», авіякампаніі «Трансавіяэкспарт», таварыства «БАТЭ — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты», Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання і іншыя.
Адзіным маёмасным комплексам прапануецца прадаць на аўкцыёне прадпрыемства «Бярозатара» і вытворчае прадпрыемства «Экзон-Глюкоза» (г. Драгічын) .
Продаж дзяржакцый акцыянерных таварыстваў ажыццяўляецца паводле рашэння кіраўніка дзяржавы.
У Дзяржкамітэце па маёмасці ўдакладнілі, што набываць акцыі маюць права фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, юрыдычныя асобы рэспублікі, за выключэннем дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх колькасць дзяржакцый перавышае 50%. Акцыі на аўкцыёнах могуць купляць замежныя дзяржавы і іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, міжнародныя арганізацыі, замежныя юрыдычныя асобы, а таксама замежныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.
Пачатковая цана продажу акцый вызначаецца па найбольшай з іх рынкавай або балансавай цане па стане на 1 студзеня года продажу гэтых каштоўных папер. Рынкавая ацэнка акцый ажыццяўляецца пасля прыняцця рашэння Прэзідэнта аб іх продажы.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.