Вы тут

БАТЭ любіць «золата»


Пад ласкавым святлом пражэктараў жодзінскага стадыёна «Тарпеда» футбалісты БАТЭ «купаліся» ў балельшчыцкай любові, пілі, палівалі адзін аднаго шампанскім і з радасцю ўздымалі ў цёмнае восеньскае неба чэмпіёнскі кубак. За некалькі тураў
да завяршэння першынства «жоўта-блакітныя» зрабілі тое, што павінны былі зрабіць раней — аформілі сваю 10 ю перамогу ў чэмпіянатах краіны па футболе.

1384232148512_1

Між іншым, дасягнуць яе падапечныя Аляксандра Ермаковіча маглі яшчэ на пазамінулых выхадных пры родных гледачах, журналістах, якія ў чаканні гэтай падзеі прыехалі са сталіцы, але каманда ўнічыю згуляла з салігорскім «Шахцёрам» і прымусіла заўзятараў пачакаць святкавання яшчэ тыдзень. Балазе, наступны матч праходзіў у блізкім Жодзіне, а таму падтрымаць любімцаў у Аўтаград прыехала шмат аматараў каманды, якія ўсю гульню нагадвалі пра сябе гучным поклічам: «Наперад, Барысаў!». БАТЭ на жодзінскім полі адчуваў сябе поўным гаспадаром становішча: тройчы перайгралі галкіпера «чорна-белых» і толькі напрыканцы дазволілі тарпедаўцам скараціць лік. Магчыма, сюжэт паядынку быў бы зусім іншым, калі б не хуткі гол Ягора Філіпенкі. Але футбол не церпіць умоўнага ладу.

— Усе чакалі ад нас перамогі яшчэ ў міулым туры, — стомленым, ціхім голасам пасля гульні кажа паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец. — Цяпер прыйшла палёгка. Сезон для нас быў нялёгкім, нервовым. І гэтае чэмпіёнства для нас нібы бальзам на душу.

1384232152237_2

Сёлетні год для барысаўчанаў насамрэч неадназначы. Яны так і не трапілі ў Лігу чэмпіёнаў, да якой паспелі прызвычаіцца, пацярпелі шмат паражэнняў у родным першынстве, а зусім нядаўна адпусцілі на працу ў Расію Віктара Ганчарэнку, трэнера, што прывёў каманду да самых значных перамог. На капітанскім мосціку яго змяніў паплечнік Аляксандр Ермаковіч, які і давёў пачатую Ганчарэнкам працу да лагічнага выніку — юбілейнага чэмпіёнства.

Астатнія матчы 30 тура: «Нафтан» (Наваполацк) — «Дняпро» (Магілёў) — 1:0, «Шахцёр» (Салігорск) — «Дынама» (Мінск) — 0:0, «Славія» (Мазыр) — «Мінск» — 1:2, «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Брэст) — 0:4, «Нёман» (Гродна) — «Гомель» — 1:2.

Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара,
г. Жодзіна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.