Вы тут

«За абслугоўванне легкавога аўтамабіля — дадатковая аплата ў памеры тарыфнай стаўкі»


У рэдакцыю газеты па нашай «гарачай лініі» патэлефанавала Ніна Аляксееўна Бярозка, якая пражывае ў вёсцы Любушаны Бярэзінскага раёна. Пытанне датычылася яе мужа Мікалая Мікалаевіча Цэдрыка, з якім, паводле слоў заяўніцы, не да канца разлічыліся (маецца на ўвазе заработная плата).

— Ён працаваў у філіяле «Купава-Агра». Па кантракце — кіроўцам службовага легкавога аўтамабіля. Аднак фактычна на лета мужа пераводзілі на іншую працу: на трактары ён касіў траву, на спецыяльнай машыне «Раса» ўносіў угнаенні. Нягледзячы на гэта, адначасова муж павінен быў даглядаць і замацаваную за ім службовую легкавую машыну, на якой у гэты час не ездзіў: мыць, запраўляць яе, рамантаваць. І вось менавіта за гэтую працу з ім цалкам не разлічыліся. За чэрвень заплацілі 400 тысяч рублёў, а за ліпень увогуле нічога не далі. Муж звольніўся 13 жніўня гэтага года па ўзгадненні бакоў, — даводзіла нам Ніна Аляксееўна.

З просьбай праверыць выкладзеныя факты і пры неабходнасці прыняць адпаведныя меры па выпраўленні сітуацыі мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бярэзінскага райвыканкама Яўгена Круковіча.

Праз пэўны час атрымалі афіцыйны адказ наступнага зместу.

«Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта запрасілі ў работнікаў філіяла «Купава-Агра» інфармацыю адносна налічэння заработнай платы Мікалаю Мікалаевічу Цэдрыку за чэрвень-ліпень 2013 года. Згодна з прадастаўленымі данымі, Цэдрык М. М. адпрацаваў у філіяле ў якасці трактарыста-машыніста ў чэрвені 27 дзён (254 гадзіны) і ў ліпені — 23 дні (194 гадзіны).

Сапраўды, у гэты час па меры неабходнасці ён прыцягваўся да працы па мыйцы і абслугоўванні легкавога аўтамабіля, за што і праведзена дадатковая аплата ў памеры тарыфнай стаўкі. Фактычнае налічэнне зарплаты Цэдрыку М. М. за чэрвень склала 7 725 682 рублі, у тым ліку за мыйку і абслугоўванне легкавога аўтамабіля — 493 665 рублёў, у ліпені налічэнне склала 3 710 560 рублёў, у тым ліку за абслугоўванне легкавога аўтамабіля даплачана 488 235 рублёў».

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.