Вы тут

Святую рэліквію Афона даставяць у Мінск у студзені


У студзені 2014 года, да свята Нараджэння Хрыстова, у Маскву, Санкт-Пецярбург, Мінск і Кіеў будзе дастаўлена для пакланення вернікаў святая рэліквія Афона - Дары валхвоў, піша Інтэрфакс.

18-24 студзеня святыня будзе выстаўлена для пакланення ў Доме міласэрнасці ў Мінску.

Дары валхвоў - гэта адна з нямногіх рэліквій, звязаная з зямным жыццём Хрыста, якая захавалася да сённяшняга дня.

На Каляды праваслаўныя ўспамінаюць евангельскі аповед пра глыбокую пашану валхвоў да Хрыста, якому яны прынеслі дары: золата, ладан і смірну (золата - як цару, ладан - як Богу і смірну - як чалавеку на пахаванне).

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.