Вы тут

Алё, народ на провадзе!


Сам ся­бе не па­хва­лі — так і па­мрэш…

«Руб­ры­ка «Алё, на­род на про­ва­дзе!» за свае 13 га­доў ста­ла па-са­праўд­на­му на­род­най. Цяж­ка на­ват уя­віць, коль­кі зме­шча­на ў ёй вя­сё­лых і праў­дзі­вых гіс­то­рый, — ус­клі­кае спа­дар Аляк­сандр Ма­тош­ка з Ра­сон­шчы­ны. — Мя­не аса­біс­та заўж­ды ўраж­ва­лі апо­ве­ды аб жыц­ці ча­ла­ве­ка, гра­мад­ства, дзяр­жа­вы, аб тых пе­ра­гі­бах, якія да­пус­ка­лі­ся як вы­со­кім кі­раў­ніц­твам, так і не вель­мі». Ма­тэ­ры­я­лы з руб­рык «Прос­тая мо­ва», «Хто ка­го?», «Алё, на­род на про­ва­дзе!» не ма­юць ча­су даў­нас­ці. Та­му я заў­сё­ды вы­ра­заю іх з га­зет, за­хоў­ваю ў асоб­ных па­пках, а по­тым пад­шы­ваю. Та­кім чы­нам, — пі­ша спа­дар Ула­дзі­слаў Пі­ля­чын­скі з вёс­кі Свір­кі Док­шыц­ка­га ра­ё­на, — у мя­не атры­ма­лі­ся тры вя­лі­кія кніж­кі, якія час­та пе­ра­чыт­ваю сам і якія бу­дуць чы­таць і пе­ра­чыт­ваць мае на­шчад­кі…».

Што да­даць да гэ­тых і ін­шых пры­знан­няў? Хі­ба сло­вы Рас­ула Гам­за­та­ва, на­га­да­ныя су­жэн­ца­мі Ясе­ві­ча­мі з Ля­ха­ві­чаў: «Для та­го, каб па­знаць ся­бе, па­трэб­на кні­га. Для та­го, каб па­знаць ін­шых, па­трэб­на кні­га. На­род без кні­гі па­доб­ны да ча­ла­ве­ка, які кро­чыць з за­вя­за­ны­мі ва­чы­ма: ён не ба­чыць све­ту. На­род без кні­гі па­доб­ны на ча­ла­ве­ка без люс­тэр­ка: яму нель­га ўба­чыць свой твар».

Мы — ра­зам — гэ­тую кні­гу пі­шам. Та­кім чы­нам…

Па­ка­ян­не

Коль­кі сня­гоў рас­та­ла, коль­кі ва­ды сцяк­ло, а пом­ніц­ца да драб­ніц.

Па­ча­так 1956‑га, сту­дзень, заўт­ра — Ка­ля­ды. Сяб­роў­ка мая, Ні­на, ка­жа: «Слу­хай, а да­вай мах­нём да­до­му!». Я ёй тут жа: «Да­вай…». Бо до­ма ж — свя­та! Ма­ма, па­куль ма­лыя спяць (апроч мя­не, іх чац­вё­ра), бу­дзе са­ма­роб­ны­мі цац­ка­мі і све­жы­мі (з пе­чы) аба­ра­на­чка­мі ўпры­гож­ваць ялін­ку, бу­дзе пя­чы пі­ра­гі…

Ка­ра­цей, са­бра­лі­ся мы і — не, каб ска­заць што клас­най, не, каб ад­пра­сіц­ца, — сва­ім аду­мам па­еха­лі да­моў, у вёс­ку.

Пра­пус­ці­лі два дні за­ня­ткаў, вяр­ну­лі­ся. Ідзе ўрок хі­міі. Вы­клад­чы­ца, яна ж ды­рэк­тар ву­чы­лі­шча Ма­рыя Мі­кі­таў­на, вы­клі­кае мя­не да дош­кі і ста­віць двой­ку, хоць на ўсе пы­тан­ні я ад­ка­за­ла… По­тым мя­не вы­клі­ка­юць на пед­са­вет. Пы­та­юць, ча­му я пра­пус­ці­ла за­ня­ткі. Маў­чу, як той пар­ты­зан, бо хі­ба ж ска­жаш (і ка­му?), што Ка­ля­ды — гэ­та най­вя­лік­шае свя­та, што до­ма ма­ма, сям'я, што бул­кі…

На ме­сяц мя­не па­збаў­ля­юць сты­пен­дыі. А да­лей бо­лей: на но­се эк­за­мен — па той са­май хі­міі. «Усё, — ду­маю, — не стаць мне на­стаў­ні­цай, ад­лі­чаць». Дрыжу як асі­на­вы ліст, але ж прад­мет ве­даю: ад­каз­ваю на пы­тан­ні бі­ле­та. По­тым бя­ру­ся за ла­ба­ра­тор­ную ра­бо­ту, за рэ­чы­вы. Вы­клад­чы­ца з не­да­ве­рам спы­няе: рас­каз­вай, маў­ляў, што ро­біш, а то яшчэ ўза­рвеш нас…

І праз ім­гнен­не:

— У Бо­га ве­ру­еш?

Слё­зы з мя­не прос­та гра­дам:

— Не-е‑е‑а, — цяг­ну…

Вы­скок­ваю ў ка­лі­дор. Сяб­роў­кі з усіх ба­коў:

— Ну што? Ну як?

Тут жа раз­гар­ну­лі за­лі­коў­ку:

— Дык ча­го ты ра­веш, дур­ні­ца? Тут жа «пя­цёр­ка»!..

Дзя­ка­ваць Бо­гу, зда­ла я эк­за­мен, па­спя­хо­ва да­ву­чы­ла­ся — ста­ла на­стаў­ні­цай. Але аб­ра­зоў з ха­ты ні­ко­лі не вы­но­сі­ла, дзя­цей (у мя­не іх трое) хрыс­ці­ла, а ў царк­ву і да­гэ­туль ха­джу. Спа­дзя­ю­ся, што Бог, мо­жа, да­руе мне тое паў­дзі­ця­чае «Не-е‑е‑а».

Аляк­санд­ра Са­ро­ка.

в. Шаш­кі, Стаўб­цоў­скі ра­ён.

Яшчэ раз пра лю­боў

На ўсіх скры­жа­ван­нях мож­на па­чуць пра тое, як мы, баць­кі, вы­хоў­ва­ем дзя­цей, а вось пра тое, як дзе­ці нас, — не…

Мы та­ды бы­лі ма­ла­ды­мі, толь­кі пе­ра­еха­лі ў но­вы дом — не­вя­лі­кі, трох­па­вяр­хо­вы. А та­му ад­ра­зу ж з усіх жыль­цоў са­бра­лі якія-ні­я­кія гро­шы, за­ку­пі­лі бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы — ста­лі да­во­дзіць да ла­ду двор: та­ла­кой аб­га­ра­дзі­лі яго, зра­бі­лі пра­стор­ную аль­тан­ку; для ма­лых (у кож­най сям'і па двое-трое дзе­так бы­ло) па­ста­ві­лі пя­соч­ні­цы, арэ­лі, бо трэ­ба ж… А тым ле­там і нам, бо ў сям'і дру­гое дзі­цят­ка з'я­ві­ла­ся — да­чуш­ка. Я, вя­до­ма ж, ля яе ўвесь час тап­та­ла­ся. А сы­но­чак бо­лей на ву­лі­цы — то з дзець­мі, то з та­там…

Дык вось. Вы­скок­ваю я не­як на бал­кон пя­люш­кі су­шыць (пра пам­пер­сы на­ват чу­так та­ды не бы­ло), сле­дам мой хлоп­чык вы­хо­дзіць і так сур'­ёз­на ка­жа: «Ма­ма, а ты дзве­ры на бал­кон не за­чы­няй, хай яна за­мерз­не». І на сяст­рыч­ку па­каз­вае.

Я ледзь не са­мле­ла та­ды. Сха­пі­ла дзі­ця на ру­кі, да­вай ца­ла­ваць ды пры­га­вор­ваць: «Сы­но­чак, ну што ты? Я ж ця­бе так­са­ма люб­лю! Мы ж з та­там ця­бе і ку­пі­лі та­му, што ты са­мы леп­шы быў… Але ж ця­пер ты пад­рос, вя­лі­кі ўжо: сам апра­на­еш­ся, сам ясі і та­ту да­па­ма­га­еш. А сяст­рыч­ка па­куль ма­лень­кая: яна ні­чо­га не ўмее. Ба­чыш, я яе карм­лю, пя­люш­кі за ёй мыю, на­шу на ру­ках. Але хут­ка і яна пад­рас­це, вы бу­дзе­це ра­зам гу­ляць. А пас­ля ты за руч­ку бу­дзеш ва­дзіць яе ў са­док, у школ­ку…».

Ба­чу, дзі­ця гля­дзіць на мя­не і як быц­цам ве­рыць.

— І што, — пы­та­ец­ца, — яна бу­дзе нар­маль­нуа адзя­вацца?

— А як жа, — ад­каз­ваю, — я су­ке­на­чак ёй на­шыю… І бо­ці­кі ку­пім. Яна бу­дзе лю­біць ця­бе, а ты яе — ба­ра­ніць…

Воч­кі ў дзі­ця­ці, гля­джу, па­цяп­ле­лі.

— Доб­ра, — зга­джа­ец­ца сын, — мы, як вы­рас­цем, на­ват па­жэ­нім­ся.

— Не, — ка­жу, — з род­ны­мі ж ні­хто не жэ­ніц­ца.

— А як жа ты з та­там? Па­жа­ні­ла­ся ж?

Ну як тут рас­тлу­ма­чыць ма­ло­му, што та­та не­ка­лі быў мне чу­жы?..

…Факт, што ве­ча­рам, па­клаў­шы дзе­так спаць, мы з ім доў­га раз­маў­ля­лі. Бо зра­зу­ме­лі, што да­пус­ці­лі вя­лі­кую па­мыл­ку: усім дзе­цям, коль­кі б іх ні бы­ло, і лю­бо­ві, і ўва­гі трэ­ба ад­ноль­ка­ва шмат.

По­тым ме­на­ві­та так і га­да­ва­лі іх — ця­пер ужо да­рос­лых.

Яны друж­на жы­вуць, з лю­боўю ад­но да ад­на­го. Чым нас, баць­коў, вя­до­ма ж, ра­ду­юць.

Ва­лян­ці­на ПА­БЯ­ГАЙ­ЛА,

г. Ля­ха­ві­чы.

І ні­я­ка­га мер­чан­дай­зін­гу

…Вось не­ка­лі што бы­ло га­лоў­ным? План і «вал»: вы­ра­бі­лі, «зва­лі­лі» і ня­хай ля­жыць. А за­раз — не: пра­даць трэ­ба, за­тра­ты вяр­нуць… Для гэ­та­га ад­ной якас­ці ма­ла. Трэ­ба яшчэ і ўмен­не — «упа­рыць» аль­бо «ўцю­хаць», як той ка­заў, трэ­ба мар­ке­тынг пра­вес­ці, мер­чан­дай­зе­раў пад­клю­чыць…

Не сло­вы, зга­дзі­це­ся, а ні­бы ма­цю­кі — быц­цам ней­кіх люд­скіх ня­ма.

Але ж яно і са­праў­ды: каб неш­та пра­даць, здоль­нас­ці трэ­ба. У не­ка­га яны ёсць, у не­ка­га — не. Пры­нам­сі, на­ша цё­тач­ка Ган­на ў ро­лі пра­даў­ца толь­кі раз па­бы­ла.

У кал­га­се гро­шай та­ды не пла­ці­лі: усе пра­ца­ва­лі за «па­лач­кі». А ў яе чац­вё­ра ма­лых. Плюс ма­ту­ля — іх баб­ка, зна­чыць. З ад­на­го бо­ку доб­ра — га­да­ваць да­па­ма­гае, а з дру­го­га — пі­луе ўвесь час: ты б, маў­ляў, на ба­зар сха­дзі­ла, неш­та пра­да­ла. Гля­дзіш — абу­так дзе­цям ку­пі­лі б. Усе ж так ро­бяць. А ты што — зло­мак?..

Крыўд­на гэ­та чуць бы­ло, бо ма­ла­дзі­ца — як­раз на­ад­ва­рот: узор сум­лен­нас­ці, вы­ха­ван­ка пар­тыі і кам­са­мо­ла, пас­ля вай­ны яе ў ва­ен­на-ме­ды­цын­скую ака­дэ­мію на­кі­роў­ва­лі… А яна вось ін­шы вы­бар зра­бі­ла…

І пас­ля гэ­та­га што — у жаб­рач­кі (яна так са­бе ба­зар уяў­ля­ла)? Ды ні­за­вош­та! Для яе гэ­та страш­ней, чым ня­мец­кія тар­пе­ды!..

Але ж форс фор­сам, а дзя­цей абу­ваць трэ­ба. Ды і пеў­ні­каў як­раз на­рас­ло — і для ся­бе, і на про­даж.

…Спаць, лі­чы, не ла­жы­ла­ся. Вы­та­пі­ла ў пе­чы, па­да­іла ка­роў­ку. У цем­ры зня­ла з ку­ра­сад­ні тых пе­вун­коў, не­як звя­за­ла, па­са­дзі­ла ў ка­роб­ку з по­чап­кай, за­кры­ла. Ба­ба На­дзя тут як тут. Ка­жа: маў­ляў, каб ха­ро­шы торг быў, трэ­ба ў ка­ча­рэж­ні­ку віл­кі «па­та­са­ваць». І пры гэ­тым трой­чы пра­мо­віць: «Куп­цы-тар­гаў­цы, усе мае, усе ка мне».

Ча­го толь­кі не зро­біш, каб та­вар збыць, — па­та­са­ва­ла. А да­лей — ка­роб­ку за пле­чы і на пя­ту. Ба­ба На­дзя, па­пля­ваў­шы це­раз ле­вае пля­чо, яшчэ і пе­ра­хрыс­ці­ла яе — на ўда­чу…

Аў­то­бу­сы та­ды не ха­дзі­лі. Мож­на бы­ло вы­ча­каць «па­пут­на­га» ка­ня, але…

Яшчэ і від­нець не ста­ла — вяс­ко­выя пеў­ні ўзяліся сон­ца бу­дзіць. А гэ­тыя, з ка­роб­кі за спі­най, гай­да ім пад­пя­ваць! Ну не раў­ну­ю­чы, кан­цэрт хо­ру Пят­ніц­ка­га. З ім жан­чы­на прос­та ку­ляй за вёс­ку вы­бег­ла, каб лю­дзі не ба­чы­лі.

І вось яна на ба­за­ры. Усе хо­дзяць, у не­ка­га неш­та куп­ля­юць, а ў яе — на­ват не пы­та­юц­ца. Бо ста­іць яна ці­ха, ва­чэй не па­ды­мае…

З ча­сам, праў­да, па­смя­ле­ла — кры­ху больш сва­іх пе­ву­ноў ад­кры­ла: мо­жа, упа­да­бае хто, мо­жа, па­тар­гу­ец­ца…

Тыя ж пеў­ні з ка­роб­кі ф‑р‑р… Усім ба­за­рам ла­віць прый­шло­ся…

Ка­ра­цей, цёт­кам, што ганд­ля­ва­лі па­блі­зу, шка­да гэ­ту ма­ла­дзі­цу ста­ла. І ўзя­лі­ся яны ёй пад­маг­чы: ста­лі «свя­шчэн­на­дзей­ні­чаць». За­кры­ча­лі ка­мусь:

— Жан­чы­нач­ка! Ку­пі во пеў­ня! Ты ж, ві­даць, доб­рая гас­па­дынь­ка? Па­гля­дзі: ета ж не пе­вень — ета ж чыс­ты ка­бан! Спе­цы­яль­на ад­корм­ле­ны! Ты­дзень сям'я бу­дзе ес­ці!

Што пас­ля гэ­та­га за­ста­ва­ла­ся «жан­чы­нач­цы»? Толь­кі гро­шы да­стаць, бо хі­ба ж яна не гас­па­дынь­ка?

— Муж­чы­нач­ка, — цёт­кі за сваё, — вазь­мі пе­ву­на.

— Ды ў мя­не ёсць, — той ад­каз­вае.

— А ты ж у люс­тэр­ка ра­ні­цай ці гля­дзеў­ся? Не? Да­рэм­на: від­ны муж­чы­на. Ад жан­чын, ня­бось, ад­бою ня­ма? Дык та­бе і пе­вень гэт­кі па­трэб­ны. Твой жа па­жы­лы ўжо? А гэ­та — ся­го­лет­ні: ку­рэй па­топ­ча — ну не раў­ну­ю­чы, як танк!.. Па­ра­дуй сва­іх ку­рак! Не­сці­ся бу­дуць як з ку­ля­мё­та.

І то­га пеў­ня ў сет­ку яму…

Умо­мант та­вар ра­зы­шоў­ся: ма­ла­дзі­ца не ве­да­ла, як і ад­дзя­чыць.

Ад­нак больш на ры­нак яна не пай­шла, бо не яе гэ­та. А вось да ме­ды­цы­ны вяр­ну­ла­ся. І дач­ка яе ме­ды­кам ста­ла. Ста­рэй­шая ж унуч­ка і ўво­гу­ле зай­ма­ец­ца іму­на­ло­гі­яй, пра­цуе над праб­ле­ма­мі ста­рэн­ня. Так што ген — не вош.

І ў кож­на­га — ён свой.

Соф'я КУ­СЯН­КО­ВА, в. Лу­чын, Ра­га­чоў­скі ра­ён.

Руб­ры­ку вя­дзе Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.