Вы тут

Амнiстыя — гэта не «дзень ад­кры­тых дзвя­рэй»


Вік­тар РУ­САК, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы, пра­ка­мен­та­ваў пы­тан­ні, якія да­гэ­туль аб­мяр­коў­ва­лі­ся на прэс-кан­фе­рэн­цыі Прэ­зі­дэн­та і бы­лі звя­за­ны з рэ­фар­ма­ван­нем су­до­вай сіс­тэ­мы, пра­вя­дзен­нем ам­ніс­тыі і тэ­май па­лі­тыч­ных зня­во­ле­ных.

Вік­тар Ру­сак пад­крэс­ліў, што стан пра­ва­вой сіс­тэ­мы, шля­хі яе рэ­фар­ма­ван­ня заў­сё­ды пры­цяг­ва­лі ўва­гу з бо­ку амаль усіх плас­тоў на­сель­ніц­тва. «Пра­ва­вая сіс­тэ­ма па­ста­ян­на раз­ві­ва­ец­ца — гэ­та аб'­ек­тыў­ная не­аб­ход­насць, — за­явіў пар­ла­мен­та­рый. — Але пры рэ­фар­ма­ван­ні яе важ­на пры­трым­лі­вац­ца ме­ды­цын­ска­га прын­цы­пу «Не нашко­дзь». І ме­на­ві­та па та­кім шля­ху пай­шлі ў свой час у Бе­ла­ру­сі, ка­лі ства­раў­ся След­чы ка­мі­тэт. У вы­ні­ку яшчэ больш ума­ца­ва­ла­ся пра­цэ­су­аль­ная не­за­леж­насць след­ча­га. А гэ­та, у сваю чар­гу, уплы­вае на за­ха­ван­не за­кон­на­сці, га­ран­тыі пра­воў гра­ма­дзян».

Га­во­ра­чы пра аб'­яд­нан­не агуль­ных і гас­па­дар­чых су­доў у кра­і­не, дэ­пу­тат вы­ка­заў упэў­не­насць, што дзя­ку­ю­чы гэ­та­му кро­ку па­вы­сіц­ца ўзро­вень аб­слу­гоў­ван­ня гра­ма­дзян, эфек­тыў­насць раз­гля­ду спраў. Та­ко­га кштал­ту рэ­ар­га­ні­за­цыя ста­не ў ней­кім сэн­се ажыц­цяў­лен­нем прын­цы­пу «ад­на­го акна», што бу­дзе зруч­на ў пер­шую чар­гу для гра­ма­дзян.

Тое ж са­мае мож­на ска­заць і ў да­чы­нен­ні да рэ­фор­мы ў ор­га­нах унут­ра­ных спраў: у вы­ні­ку яе бы­ла рэ­ар­га­ні­за­ва­на транс­парт­ная мі­лі­цыя. Па сло­вах Віктара Ру­са­ка, гэ­та на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не сіс­тэм­нас­ці ў пра­цы ор­га­наў унут­ра­ных спраў. «Ра­зам з тым, — лі­чыць пар­ла­мен­та­рый, — нель­га губ­ляць уні­каль­ны во­пыт транс­парт­ні­каў, усё леп­шае па­він­на за­ха­вац­ца».

Што да чар­го­вай ам­ніс­тыі, пра якую ка­заў Прэ­зі­дэнт у сва­ім вы­ступ­лен­ні, то дэ­пу­тат упэў­не­ны, што гэ­та не пры­вя­дзе да па­гар­шэн­ня кры­мі­на­ген­най сі­ту­а­цыі. Вік­тар Ру­сак упэў­не­ны, што ам­ніс­тыя мае вя­лі­кае вы­ха­ваў­чае зна­чэн­не. «На­вош­та тры­маць у мес­цах зня­во­лен­ня пра­ца­здоль­на­га ча­ла­ве­ка, ка­лі ён нар­маль­на ся­бе па­во­дзіць і рас­ка­яў­ся? — пы­тае пар­ла­мен­та­рый. — Са­праў­ды, бы­лі вы­пад­кі, ка­лі тыя, хто тра­піў пад ам­ніс­тыю, зноў ста­на­ві­лі­ся на зла­чын­ны шлях, але гэ­та не та­кая вя­лі­кая пра­слой­ка».

Вік­тар Ру­сак ад­зна­чыў, што пад ам­ніс­тыю звы­чай­на трап­ля­юць у пер­шую чар­гу лю­дзі, асу­джа­ныя за зла­чын­ствы, якія не ўяў­ля­юць сур'­ёз­най па­гро­зы гра­мад­ству і дзяр­жа­ве. «Па­ды­ход мак­сі­маль­на ін­ды­ві­ду­аль­ны, — да­даў дэ­пу­тат. — Не вы­пус­цяць тых, хто асу­джа­ны за асаб­лі­ва цяж­кія зла­чын­ствы, дрэн­на па­во­дзіць ся­бе ў мес­цах зня­во­лен­ня, за­ха­ва­ец­ца жорст­кі па­ды­ход да ка­руп­цы­я­не­раў».

Дэ­пу­тат не вы­клю­чае, што ам­ніс­тыю мо­гуць пры­мер­ка­ваць да пэў­на­га свя­та — на­прык­лад, да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

У да­да­так Ру­сак за­кра­нуў тэ­му па­лі­тыч­ных вяз­няў. Пар­ла­мен­та­рый упэў­не­ны, што яна штуч­на на­вяз­ва­ец­ца на­шай кра­і­не. Па яго сло­вах, асо­бы, якія здзейс­ні­лі су­праць­праў­ныя дзе­ян­ні, па­він­ны ад­бы­ваць па­ка­ран­не ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.