Вы тут

Умець «працаваць» на вы­бар­шчы­ка


Ге­надзь ГРЫЦ­КЕ­ВІЧ, стар­шы­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве, мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні і рэг­ла­мен­це вы­ка­заў сваё мер­ка­ван­не на­конт змен у вы­бар­чым за­ка­на­даў­стве:

— Цэнт­раль­ная вы­бар­чая ка­мі­сія, прад­стаў­ні­кі дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­су на пра­ця­гу пэў­на­га ча­су рых­та­ва­лі за­ко­на­пра­ект па зме­нах і да­паў­нен­нях у Вы­бар­чы ко­дэкс — з 8 снеж­ня мі­ну­ла­га го­да ён ужо пра­цуе. І сён­ня — вель­мі хут­ка пас­ля пры­няц­ця — пра­во­дзіц­ца вы­бар­чая кам­па­нія ў но­вым фар­ма­це і па но­вых пра­ві­лах. Якас­ныя зме­ны мы пры­ма­лі яшчэ ў 2010 го­дзе — та­ды бы­ло больш за 150 змя­нен­няў і да­паў­нен­няў, і яны бы­лі іс­тот­ны­мі. Апош­нія па­праў­кі ў вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства, пры­ня­тыя ня­даў­на з улі­кам во­пы­ту пра­вя­дзен­ня ра­ней­шых прэ­зі­дэнц­кіх і пар­ла­менц­кіх вы­ба­раў, так­са­ма вель­мі сур'­ёз­ныя.

Знач­най на­зваў бы зме­ну, якая ты­чыц­ца фі­нан­са­ван­ня пе­рад­вы­бар­най кам­па­ніі. Так, ра­ней гро­шы да­ва­лі са­мо­му кан­ды­да­ту, ця­пер жа акру­го­выя ка­мі­сіі атрым­лі­ва­юць фі­нан­са­вую пад­трым­ку і за­тым раз­мяр­коў­ва­юць срод­кі па ўчаст­ко­вых ка­мі­сі­ях. Я лі­чу, што та­кім чы­нам су­ма, якая вы­дзя­ля­ец­ца з бюд­жэ­ту рэс­пуб­лі­кі на пра­вя­дзен­не ўсёй кам­па­ніі, хут­чэй дой­дзе па сва­ім пры­зна­чэн­ні — ка­мі­сіі бу­дуць на­кі­роў­ваць гэ­тыя гро­шы ў ад­па­вед­нас­ці з Вы­бар­чым ко­дэк­сам. На мой по­гляд, гэ­та вель­мі іс­тот­ная па­праў­ка.

Што ты­чыц­ца фон­даў, ду­маю, на вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты іх на­ват утва­раць не трэ­ба. Лю­дзі з ад­ной мяс­цо­вас­ці ве­да­юць ад­но ад­на­го. Ка­лі там ёсць ча­ла­век, які пра­явіў ся­бе з доб­ра­га бо­ку, то за яго ўсё на­сель­ніц­тва пра­га­ла­суе! На­вош­та та­ды гэ­тыя фон­ды ар­га­ні­зоў­ваць? Але на­огул сам па­ды­ход — ка­лі срод­кі да­юц­ца ка­мі­сіі — я пад­трым­лі­ваю. Гэ­та зроб­ле­на вель­мі свое­ча­со­ва. Акру­го­вая ка­мі­сія да­ня­се да вы­бар­шчы­ка ўсе бія­гра­фіч­ныя да­ныя кан­ды­да­та ў дэ­пу­та­ты, ма­лень­кія тэ­зі­сы яго пра­гра­мы — у тым лі­ку рас­ка­жуць, ці бы­ла су­дзі­масць у ча­ла­ве­ка, які хо­ча быць дэ­пу­та­там, за кошт ча­го ён жы­ве. Ра­ней мы іш­лі на вы­ба­ры і толь­кі там (ча­го ўтой­ваць?) ба­чы­лі, за ка­го нам трэ­ба бу­дзе га­ла­са­ваць. Та­му што не кож­ны кан­ды­дат у дэ­пу­та­ты да­но­сіць сваю ін­фар­ма­цыю — для гэ­та­га трэ­ба быць вель­мі ак­тыў­ным, мець доб­рую гру­пу пад­трым­кі.

Што ты­чыц­ца бай­ко­ту вы­ба­раў, то гэ­тая за­ба­ро­на — свое­ча­со­вая. Уду­май­це­ся: за кошт гро­шай па­дат­ка­пла­цель­шчы­каў — усіх нас — да­зва­ля­ла­ся бай­ка­та­ваць вы­ба­ры! Гэ­та зна­чыць, ча­ла­век рэ­гіст­ру­ец­ца кан­ды­да­там, а за­тым у пра­гра­мах па ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ні, у ліс­тоў­ках за­клі­кае да бай­ко­ту. Сён­ня ў гэ­тай сі­ту­а­цыі па­стаў­ле­на кроп­ка.

Я пе­ра­ка­на­ны, што мы ўсе ра­зам па­він­ны ў лю­бым пра­цэ­се ўдзель­ні­чаць больш ак­тыў­на. Тым больш у вы­ба­рах: нам бу­да­ваць гэ­тае жыц­цё. І дэ­пу­тат — гэ­та не пра­фе­сія, а ў ней­кім сэн­се твар дзяр­жа­вы. Ён пры­хо­дзіць пра­ца­ваць на гра­мад­скіх па­чат­ках, удзель­ні­чае ў рас­пра­цоў­цы пра­грам, у гра­мад­скім са­ма­кі­ра­ван­ні, у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні свай­го мік­ра­ра­ё­на. Трэ­ба ўмець «пра­ца­ваць» на вы­бар­шчы­ка — гэ­та вель­мі ня­прос­тая спра­ва і ў той жа час вель­мі га­на­ро­вая. Я лі­чу, што трэ­ба прый­сці на вы­ба­ры ўсім, та­му што мы аба­вя­за­ны вы­ка­наць свой кан­сты­ту­цый­ны аба­вя­зак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.