Вы тут

Прайду я па Чыгуначнай, звярну на Піянерскую...


Су­пра­цоў­ні­кі кам­па­ніі «Ян­дэкс» пад­лі­чы­лі, коль­кі ву­ліц у бе­ла­рус­кіх га­ра­дах. У трой­ку лі­да­раў па іх коль­кас­ці, па­вод­ле звес­так сэр­ві­су «Ян­дэк­сКар­ты», увай­шлі Мінск, Ма­гі­лёў і Ві­цебск. У ста­лі­цы на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 1300 ву­ліц, пра­спек­таў, пло­шчаў, ту­пі­коў і за­вул­каў, у Ма­гі­лё­ве іх ка­ля 900, у Ві­цеб­ску  — 850. Са­мым кам­пакт­ным з аб­лас­ных цэнт­раў стаў Грод­на — у го­ра­дзе 550 ву­ліц.

Не абы­шлі ўва­гай спе­цы­я­ліс­ты і наз­вы. Са­мы­мі рас­паў­сю­джа­ны­мі (44%) ака­за­лі­ся та­по­ні­мы, звя­за­ныя з геа­гра­фі­яй, асаб­лі­вас­ця­мі пры­ро­ды аль­бо ін­шы­мі ад­мет­нас­ця­мі са­мой ву­лі­цы: Чы­гу­нач­ная, За­ход­няя, Ця­ніс­тая, Шы­ро­кая і г.д. Пя­тая част­ка (22%) рас­паў­сю­джа­ных на­зваў звя­за­на з са­вец­кім мі­ну­лым і дзея­ча­мі рэ­ва­лю­цыі: ву­лі­цы Ле­ні­на, Кар­ла Марк­са, Са­вец­кая, Пі­я­нер­ская, Ін­тэр­на­цы­я­наль­ная і ін­шыя. На трэ­цім мес­цы па па­пу­ляр­нас­ці — ім­ёны і проз­ві­шчы ге­ро­яў, славутых пал­ка­вод­цаў, лёт­чы­каў: Чка­ла­ва, Гас­тэ­лы, Су­во­ра­ва, Бу­дзён­на­га; кры­ху менш рас­паў­сю­джа­ны ву­лі­цы, на­зва­ныя ў го­нар вя­до­мых на­ву­коў­цаў, пісь­мен­ні­каў і ін­шых дзея­чаў мас­тац­тва: Ян­кі Ку­па­лы, Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, Пуш­кі­на, Рэ­пі­на.

— Мы па­ста­ра­лі­ся не прос­та склас­ці рэй­тынг, а рас­па­вес­ці пра ву­лі­цы буй­ных га­ра­доў штось­ці ра­ней не вя­до­мае, — ад­зна­чае прад­стаў­нік прэс-служ­бы кам­па­ніі «Ян­дэкс» Ула­дзі­мір Іса­еў. — На­прык­лад, ці ве­да­лі вы, што ў Ві­цеб­ску, дзе ёсць шмат квар­та­лаў пры­ват­най за­бу­до­вы, ёсць аж­но 17 Лу­чос­кіх, 17 Га­ра­доц­кіх і 15 По­лац­кіх ву­ліц?

Больш за дзве ты­ся­чы, аль­бо ка­ля па­ло­вы ад агуль­най коль­кас­ці, ву­ліц у буй­ных бе­ла­рус­кіх га­ра­дах ма­юць уні­каль­ныя наз­вы, якія не су­стра­ка­юц­ца ў ін­шых аб­лас­ных цэнт­рах. У гэ­тым спі­се лі­дзі­руе так­са­ма Мінск (57% уні­каль­ных на­зваў), а за­мы­ка­юць яго Брэст і Го­мель (41%). У Ма­гі­лё­ве, на­прык­лад, мож­на пра­гу­ляц­ца па «му­зыч­ных» ву­лі­цах Шу­бер­та, Ша­пе­на, Мо­цар­та і Бет­хо­ве­на, у квар­та­лах пры­ват­най за­бу­до­вы Брэс­та ёсць ву­лі­цы Воль­ная, Доб­рая і Звон­кая, а ў Грод­не пры­ез­джых па­ра­ду­юць ву­лі­цы Вет­лі­вая, Сяб­роў­ская, Шчод­рая і на­ват Эк­за­тыч­ная.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.