Вы тут

Фiласофiя ўза­е­ма­да­па­мо­гі


Мік­ра­фі­нан­са­ван­не ўвай­шло ў на­ша жыц­цё імк­лі­ва і не­за­ўваж­на. Мы больш не здзіў­ля­ем­ся паў­сюд­най рэ­кла­ме «па­зы­кі да зар­пла­ты» і да та­го па­доб­на­га. Ма­ла та­го, праз пэў­ны час На­цы­я­наль­ны банк бу­дзе кант­ра­ля­ваць гэ­ты сег­мент фі­нан­са­ва­га рын­ку і са­чыць за доб­ра­сум­лен­най пра­цай мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. У той жа час у мно­гіх ня­ма пра­віль­на­га ра­зу­мен­ня, што са­бою ўяў­ля­юць «кан­то­ры», якія пры­хо­дзяць нам на да­па­мо­гу ў гра­шо­ва цяж­кія ча­сі­ны. На­са­мрэч яны па­дзя­ля­юц­ца на два вя­лі­кія ла­ге­ры: ка­мер­цый­ныя і не­ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі. У чым роз­ні­ца па­між імі? Пра што трэ­ба ве­даць, ка­лі ўсту­па­еш у крэ­дыт­ны ка­а­пе­ра­тыў? Пра гэ­та рас­па­вя­дае Але­на Ка­ля­да, стар­шы­ня праў­лен­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай аса­цы­я­цыі спа­жы­вец­кіх ка­а­пе­ра­ты­ваў фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі (РА­ФУ).

Ві­ды МФА

Пач­нём з та­го, што сіс­тэ­ма мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам: «Ад­на га­лі­на — ка­мер­цый­ныя мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі, якія сён­ня вель­мі ак­тыў­на пра­цу­юць, пра­па­ноў­ва­ю­чы хут­кія па­зы­кі. Дру­гая — не­ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі, або крэ­дыт­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы, — тлу­ма­чыць Але­на Ка­ля­да. — Апош­нія, у сваю чар­гу, мож­на па­дзя­ліць на не­каль­кі ка­тэ­го­рый: 1) ка­а­пе­ра­ты­вы для гра­ма­дзян (па сут­нас­ці, аб'­яд­нан­не лю­дзей з пэў­най мэ­тай — за­да­валь­нен­не сва­іх фі­нан­са­вых па­трэб; удзель­ні­ка­мі мо­гуць быць толь­кі гра­ма­дзя­не); 2) та­ва­рыст­вы ўза­ем­на­га крэ­ды­та­ван­ня (ка­а­пе­ра­ты­вы для суб'­ек­таў прад­пры­маль­ніц­тва); 3) зме­ша­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы, якія аб'­яд­ноў­ва­юць як юры­дыч­ных, так і фі­зіч­ных асоб; 4) аб'­яд­нан­ні дру­го­га ўзроў­ню, ку­ды ўва­хо­дзяць толь­кі ка­а­пе­ра­ты­вы, і слу­жаць для пе­ра­раз­мер­ка­ван­ня лік­від­нас­ці ме­на­ві­та па­між імі, ка­лі гэ­та па­трэб­на». Сён­ня РА­ФУ аб'­яд­ноў­вае ўсе ві­ды ка­а­пе­ра­ты­ваў. «Між ін­шым, не­ўза­ба­ве на­ша аса­цы­я­цыя бу­дзе аб'­яд­ноў­ваць і ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі. Праў­да, не ўсе ка­а­пе­ра­ты­вы бы­лі за гэ­тае ра­шэн­не. Мно­гія лі­чаць, што ў ка­а­пе­ра­ты­ваў ёсць га­лоў­нае ад­роз­нен­не — іх да­хо­ды не раз­мяр­коў­ва­юц­ца па­між удзель­ні­ка­мі, ня­ма ге­не­раль­на­га за­сна­валь­ні­ка, які за­бі­рае са­бе пры­бы­так. Гро­шы за­ста­юц­ца ў агуль­ным ка­ры­стан­ні і ідуць на па­трэ­бы або ўся­го ка­а­пе­ра­ты­ва, або яго чле­наў. Тут пры­сут­ні­чае фі­ла­со­фія ўза­е­ма­да­па­мо­гі. У ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цы­ях та­ко­га ня­ма».

Са­ма спа­да­ры­ня Але­на ба­чыць перс­пек­ты­ву ў раз­віц­ці ме­на­ві­та не­ка­мер­цый­ных МФА. «Сён­ня больш чым у сот­ні кра­ін све­ту іс­нуе сіс­тэ­ма не­ка­мер­цый­ных крэ­дыт­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў. Ёсць на­ват Су­свет­ны са­вет крэ­дыт­ных са­юзаў. Ве­да­е­це, 44–45% фі­нан­са­ва­га аба­ро­ту ЗША — у крэ­дыт­ных ка­а­пе­ра­ты­вах. Ка­лі мы бы­лі ў Аме­ры­цы, пер­шае мес­ца, ку­ды нас па­вя­лі, — гэ­та крэ­дыт­ны са­юз Дэ­парт­амен­та ЗША. Там лю­бая дзярж­уста­но­ва, якая ся­бе па­ва­жае, мае свой крэ­дыт­ны ка­а­пе­ра­тыў».

Ка­му­нізм у дзе­ян­ні?

«Дзіў­на, але ў ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі, дзе вы­да­юць па­зы­кі пад 2-5% у дзень, ста­яць чэр­гі. У нас чэр­гаў ня­ма, хоць мак­сі­маль­ны пра­цэнт, пад які мы вы­да­ём, — 10% у ме­сяц. Ад­нак мно­гія па­чы­на­юць за­ў­ва­жаць роз­ні­цу», — кан­ста­туе кі­раў­нік аса­цы­я­цыі. Але ка­мер­цый­ныя і не­ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі ад­роз­ні­ва­юц­ца не толь­кі пра­цэн­та­мі па зай­мах. Па-пер­шае, гэ­та мэ­ты ства­рэн­ня: «Не­ка­мер­цый­ныя ства­ра­юц­ца без мэ­ты атры­ман­ня пры­быт­ку, увесь пры­бы­так за­ста­ец­ца ў ар­га­ні­за­цыі і на­кі­роў­ва­ец­ца на па­тан­нен­не па­слуг; та­кія МФА, як пра­ві­ла, ма­юць не­вя­лі­кі спектр па­слуг (пры­ём і вы­да­ча па­зык)». Толь­кі не трэ­ба ду­маць, што на­рэш­це прый­шоў ка­му­нізм. Ёсць і ін­шыя ас­пек­ты. Па-дру­гое, у не­ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі ня­ма ўлас­ні­ка, а зна­чыць, усе ўдзель­ні­кі ка­а­пе­ра­ты­ва з'яў­ля­юц­ца яго ўлас­ні­ка­мі: «Ка­лі ча­ла­век ус­ту­пае ў ка­а­пе­ра­тыў, ён пла­ціць ус­туп­ны ўзнос і пай (ана­лаг ста­тут­на­га фон­ду) і ста­но­віц­ца су­за­сна­валь­ні­кам гэ­тай ар­га­ні­за­цыі (усё, што ёсць у ка­а­пе­ра­ты­ве, у пэў­най сту­пе­ні на­ле­жыць яму, але за­браць гэ­та ён не мо­жа). І тут трэ­ба ад­зна­чыць важ­ны мо­мант — ка­лі ча­ла­век ус­ту­пае ў ка­а­пе­ра­тыў, ён ад­каз­вае па яго аба­вя­за­цель­ствах. Ка­лі ка­а­пе­ра­тыў страт­ны (па­тра­ціў тое, што за­ра­біў, і ў яго ні­чо­га ня­ма, акра­мя аба­вя­за­цель­стваў па вяр­тан­ні ўкла­даў), аў­та­ма­тыч­на гэ­тая ад­каз­насць кла­дзец­ца на ўсіх удзель­ні­каў ка­а­пе­ра­ты­ва. У гэ­тым вы­пад­ку нель­га ска­заць, што ды­рэк­тар ка­а­пе­ра­ты­ва па­ві­нен вяр­нуць гро­шы. Гэ­та кру­га­вая па­ру­ка, дру­гі бок сло­ва «ўза­е­ма­да­па­мо­га». Ка­лі мы ўсту­пі­лі ў ка­а­пе­ра­тыў, то мы ад­каз­ныя за тое, што ў ім ад­бы­ва­ец­ца. Та­му ўдзель­ні­кі па­він­ны са­чыць за кі­раў­ні­ком, дзей­нас­цю, улі­кам, да­хо­да­мі. Да нас час­та лю­дзі пры­хо­дзяць, не ра­зу­ме­ю­чы, ку­ды яны ўсту­пі­лі. А вось у ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі ўсе стра­ты — гэ­та стра­ты за­сна­валь­ні­каў». Трэ­ба быць вель­мі ўваж­лі­вым пры вы­ба­ры крэ­дыт­на­га ка­а­пе­ра­ты­ва, каб пры­нес­ці гро­шы ту­ды, дзе яны бу­дуць на­дзей­на сха­ва­ны і дзе мож­на аб­са­лют­на спа­кой­на браць зай­мы. Бо ка­а­пе­ра­ты­вы бы­ва­юць роз­ныя: «Ад­ной­чы мы прый­шлі ў ка­а­пе­ра­тыў, які пра­ца­ваў ужо паў­го­да. Ад­кры­ваю аса­бо­вую спра­ву па­зы­чаль­ні­ка — там ля­жыць рас­ход­ны ор­дар. «Ка­лі пазычальнік гро­шы вер­не, я гэты ордэр вы­кі­ну», — ка­жа ра­бот­нік ка­а­пе­ра­ты­ва. «А гро­шы склад­ва­ем у скры­нач­ку», — да­дае ён.

Трош­кі гіс­то­рыі

Пер­шыя крэ­дыт­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы ўзнік­лі ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя ў Гер­ма­ніі. Гэ­та бы­лі ка­а­пе­ра­ты­вы або ка­сы ўза­е­ма­да­па­мо­гі, якія пад­трым­лі­ва­лі ся­лян пад­час го­ла­ду і эка­на­міч­ных цяж­кас­цяў. Пі­я­нер гэ­та­га ру­ху — Фрыд­рых Віль­гельм Рай­фай­зэн (1818-1888), які за­ду­маў ідэю ка­а­пе­ра­тыў­най уза­е­ма­да­па­мо­гі пад­час зна­хо­джан­ня на па­са­дзе бур­га­міст­ра ад­на­го з ня­мец­кіх га­ра­доў, на­зі­ра­ю­чы за жыц­цём ся­лян, што зна­хо­дзі­лі­ся пад ціс­кам ліхвяроў. Ён за­сна­ваў пер­шы сельс­кі крэ­дыт­ны спа­жы­вец­кі ка­а­пе­ра­тыў у 1864 го­дзе.

------

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­не 8 017 292 38 02.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.