Вы тут

На поле выйдуць... свя­та­ры


На на­ступ­ным тыд­ні Бе­ла­русь упер­шы­ню пры­ме да­во­лі ці­ка­выя і ары­гі­наль­ныя спа­бор­ніц­твы — чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы па мі­ні-фут­бо­ле ся­род ка­та­ліц­кіх свя­та­роў. Усе мат­чы з удзе­лам 13 ка­манд ад­бу­дуц­ца ў Лі­дзе і прой­дуць ад­на­ча­со­ва на дзвюх спар­тыў­ных пля­цоў­ках. Пра асаб­лі­вас­ці тур­ні­ру «Звяз­дзе» рас­па­вёў ка­пі­тан бе­ла­рус­кай збор­най ксёндз Па­вел СА­ЛА­БУ­ДА.

2— Ай­цец Па­вел, якім чы­нам на­ша кра­і­на атры­ма­ла пра­ва пра­во­дзіць у ся­бе па­доб­ны чэм­пі­я­нат?

— На ле­таш­нім пер­шын­стве Еў­ро­пы ў Сла­ве­ніі да нас па­ды­шлі ар­га­ні­за­та­ры. Ска­за­лі, што хо­чуць па­ба­чыць Кас­цёл Бе­ла­ру­сі, і пра­па­на­ва­лі пра­вес­ці ў 2014 го­дзе тур­нір у Бе­ла­ру­сі. Мы па­га­дзі­лі­ся.

— Ці­ка­ва, а ка­лі ў на­шай кра­і­не з'я­ві­ла­ся мі­ні-фут­боль­ная збор­ная ксян­дзоў?

— Збор­ная іс­нуе ўжо чац­вёр­ты год. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, фут­бо­лам свя­та­ры-збор­ні­кі за­хап­ля­юц­ца ўжо даў­но. 80 пра­цэн­таў гуль­цоў ка­ман­ды на­вед­ва­лі сек­цыі, дзі­ця­чыя спар­тыў­ныя шко­лы. Наш ва­ра­тар на­огул пра­фе­сій­на зай­маў­ся ганд­бо­лам. Сён­ня ў на­шым скла­дзе 17 гуль­цоў і 2 трэ­не­ры. Най­больш свя­та­роў прад­стаў­ляе Гро­дзен­ская дыя­цэ­зія. Акра­мя та­го, ёсць прад­стаў­ні­кі і іншых дыя­цэ­зій. Зра­зу­ме­ла, са­браць усіх на тур­ні­ры вель­мі цяж­ка. Кож­ны мае свае аба­вяз­кі і пра­цу, але мы спа­дзя­ём­ся, што на на­шы мат­чы пры­едуць усе мац­ней­шыя. За нас, між ін­шым, бу­дзе гу­ляць Міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі, ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч.

1— Напэўна, ства­раць бая­здоль­ную ка­ман­ду ка­та­ліц­кіх свя­та­роў у на­шай краіне ня­лёг­ка ў па­раў­на­нні з ты­мі дзяр­жа­ва­мі, дзе ка­та­ліц­тва з'яў­ля­ец­ца да­мі­ну­ю­чым ве­ра­выз­нан­нем.

— Так, і гэ­та ра­зу­мее кож­ны. Гэ­та ў Поль­шчы ці Хар­ва­тыі мож­на кам­плек­та­ваць склад з 2 ты­сяч свя­та­роў, а ў нас вы­бар аб­ме­жа­ва­ны. Праў­да, у збор­ных Укра­і­ны і Ка­зах­ста­на, які дэ­бю­туе на па­доб­ных спа­бор­ніц­твах, сі­ту­а­цыя з вы­ба­рам ксян­дзоў-фут­ба­ліс­таў най­гор­шая. Рэг­ла­мент тур­ні­ру да­зва­ляе ўдзель­ні­чаць у пер­шын­стве тым, хто па­хо­дзіць з той ці ін­шай кра­і­ны аль­бо пра­цуе там сён­ня.

— Вы не­як пры­зна­лі­ся, што на хат­нім пер­шын­стве збор­ная му­сіць вы­сту­піць не горш, чым на ле­таш­нім тур­ні­ры. У Сла­ве­ніі на­ша ка­ман­да за­ня­ла 8-е мес­ца. Ці­ка­ва, а хто з'яў­ля­ец­ца фа­ва­ры­там сё­лет­ня­га чэм­пі­я­на­ту?

— Га­лоў­ныя прэ­тэн­дэн­ты на пры­за­выя мес­цы — Поль­шча, Пар­ту­га­лія, Хар­ва­тыя, Бос­нія і Ге­р­ца­га­ві­на. Гэ­та тыя ча­ты­ры ка­ман­ды, якія заў­сё­ды гу­ля­юць на вы­со­кім уз­роў­ні. На­ша сён­няш­няя ка­ман­да мац­ней­шая за ле­таш­нюю. І мы ця­пер най­перш хо­чам вый­сці са сва­ёй пад­гру­пы, у якой на­шы­мі са­пер­ні­ка­мі ста­не Чар­на­го­рыя і Хар­ва­тыя.

Пер­шын­ство па мі­ні-фут­бо­ле ся­род ксяндзоў — гэ­та спат­кан­не еў­ра­пей­скіх свя­та­роў з роз­ных кра­ін. Мы хо­чам су­стрэц­ца, па­га­ва­рыць, па­дзя­ліц­ца во­пы­там. Тым больш адзін ад­на­го доб­ра ве­да­ем. Акра­мя та­го, сён­ня праз спорт мы мо­жам вый­сці на лю­дзей, якія, маг­чы­ма, не заў­сё­ды хо­дзяць у кас­цёл. Для нас гэ­та асноў­ная за­да­ча. Ад­нак чэм­пі­я­нат — гэ­та спа­бор­ніц­твы, і кож­ны хо­ча ся­бе па­ка­заць з най­леп­ша­га бо­ку і быць на пер­шым мес­цы. Свя­та­ры з Бе­ла­ру­сі ў гэ­тым не вы­клю­чэн­не.

— Чуў, што асноў­ная праб­ле­ма для мно­гіх удзель­ні­каў звя­за­на з атры­ман­нем ві­зы.

— Яна не іс­нуе. Удзель­ні­кі, якія бу­дуць да­бі­рац­ца ў Лі­ду аў­то­бу­са­мі, ві­зы ўжо атры­ма­лі ў сва­іх кра­і­нах. А тыя ка­ман­ды, што бу­дуць ля­цець са­ма­лё­та­мі, атры­ма­юць іх у аэ­ра­пор­це.

— Ці бу­дзе доб­рая пад­трым­ка ад гле­да­чоў?

— Так, лі­чу, бу­дзе шмат ба­лель­шчы­каў. Чуў, што пад­тры­маць на­шу ка­ман­ду пры­едуць з Мін­ска, Грод­на. Спа­дзя­ю­ся, на тры­бу­нах бу­дуць ба­лель­шчы­кі і з ін­шых кут­коў Бе­ла­ру­сі. Ні­я­кіх квіт­коў на­бы­ваць не прый­дзец­ца. Па­гля­дзець мат­чы здо­лее кож­ны ах­вот­ны. За­пра­ша­ем усіх пры­хо­дзіць на мат­чы і пад­трым­лі­ваць на­шу ка­ман­ду.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.