Вы тут

Падтрымка па адрасе


На­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны ад­ка­заў на пы­тан­ні на­шых чы­та­чоў на­конт дзяр­жаў­най ад­рас­най са­цы­яль­най да­па­мо­гі

1

(Па­ча­так у «Звяз­дзе ад 21 лю­та­га 2014 го­да.)

Не па­спеў Аляк­сандр Ру­мак па­клас­ці трубку, як тут жа раз­да­ец­ца на­ступ­ны тэ­ле­фон­ны зва­нок.

— Доб­ры дзень! Гэ­та вам тэ­ле­фа­ну­юць з Ха­ло­пе­ні­чаў Круп­ска­га ра­ё­на. Мя­не за­вуць Ску­лу­бо­віч Ула­дзі­мір Яф­рэ­ма­віч. Я ін­ва­лід 2 гру­пы, жы­ву адзін: ні сям'і, ні дзя­цей. Якую я ма­гу атры­маць са­цы­яль­ную да­па­мо­гу?

— А ска­жы­це, ка­лі лас­ка, коль­кі скла­дае ва­ша пен­сія?

— Ця­пер тро­хі да­ба­ві­лі, ста­ла 2,3 млн руб­лёў. Усю­ды га­во­раць, як доб­ра да­па­ма­га­юць у нас пен­сі­я­не­рам, а вось я ні­я­кай да­па­мо­гі не атрым­лі­ваю.

— Ула­дзі­мір Яф­рэ­ма­віч, а са­цы­яль­ны ра­бот­нік да вас пры­хо­дзіць?

— Пры­хо­дзіць, да­па­ма­гае.

— Ну вось, зна­чыць, пра вас так­са­ма не за­бы­лі. Што ж ты­чыц­ца ад­рас­най са­цы­яль­най да­па­мо­гі, то ў вас та­кая пен­сія, што вы пад яе не пад­па­да­еце. Але вы мо­жа­це звяр­нуц­ца па ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу з Фон­ду са­ц­-
а­ба­ро­ны на­сель­ніц­тва.

— Я звяр­таў­ся. Мне ска­за­лі, што не па­ло­жа­на.

— Ула­дзі­мір Яф­рэ­ма­віч, вы на­пі­шы­це за­яву і ад­дай­це свай­му сац­ра­бот­ні­ку. Яе па­він­ны раз­гле­дзець і даць вам ад­каз.

— Вас тур­буе Ва­сі­леў­скі Аляк­сандр Кузь­міч са Шкло­ва.

— Слу­хаю, Аляк­сандр Кузь­міч. Што за пы­тан­не ў вас?

— Я ін­ва­лід 2 гру­пы з дзя­цін­ства. У мя­не ёсць аў­та­ма­біль «Ака» 1999 го­да вы­пус­ку. Я на­быў яго па лі­ніі «са­бе­са». І без гэ­тай ма­шы­ны я ні­ку­ды. Але спра­ва ў тым, што згод­на з транс­парт­ным па­дат­кам, што быў уве­дзе­ны, я па­ві­нен за­пла­ціць тры ба­за­выя ве­лі­чы­ні. А яшчэ за тэх­агляд... І ўсё гэ­та са сва­ёй пен­сіі. Крыўд­на, што мне, ін­ва­лі­ду, трэ­ба пла­ціць, як і ўсім. У мя­не ж на­ват не ма­ла­літ­раж­ка, а мік­ра­аў­та­ма­біль.

— Я па­дзя­ляю ва­шу тры­во­гу, Аляк­сандр Кузь­міч. Але сён­ня льго­ты па дзяр­жаў­най пош­лі­не пра­ду­гле­джа­ны толь­кі для ме­ха­ніч­ных транс­парт­ных срод­каў з руч­ным кі­ра­ван­нем. Каб вы­ра­шыць пы­тан­не па ін­шых транс­парт­ных срод­ках, мож­на звяр­нуц­ца ў тэ­ры­та­ры­яль­ны ор­ган Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый і пад­атко­вую ін­спек­цыю.

 — Гэ­та тэ­ле­фа­нуе жы­хар вёс­кі Глуш­ка­ві­чы Лель­чыц­ка­га ра­ё­на Гра­мы­ка Ігар Мі­ка­ла­е­віч.

У на­шай сям'і 6 ча­ла­век, з іх чац­вё­ра — дзе­ці. Якая су­ма па­він­на вы­хо­дзіць на ад­на­го ча­ла­ве­ка, каб мець пра­ва на ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу? На­шым дзе­цям 6 ме­ся­цаў, 5,9 і 12 га­доў. На кож­на­га ча­ла­ве­ка ў ме­сяц у прош­лым го­дзе атры­ма­лі 980 ты­сяч руб­лёў.

— Вы, як я ра­зу­мею, ужо звяр­та­лі­ся ва ўпраў­лен­не па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не...

— Так.

— Вам, пэў­на, тлу­ма­чы­лі... Сён­ня ўста­ноў­ле­ны бюд­жэт пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му ў па­ме­ры
1 млн 128 тыс. руб­лёў. Але, ка­лі мы бя­ром сям'ю, то да гэ­тай су­мы пры­мя­ня­ец­ца ка­э­фі­цы­ент — тут уліч­ва­ец­ца эфект су­мес­на­га пра­жы­ван­ня, бо яно абы­хо­дзіц­ца тан­ней і ідзе эка­но­мія срод­каў. Гэ­та за­цвер­джа­на па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў №274. Дык вось, ка­лі мы пры­ме­нім гэ­ты ка­э­фі­цы­ент да вас, то аказ­ва­ец­ца, што ваш да­ход уся­го на 3 ты­ся­чы, але пе­ра­вы­шае той, пры якім вы мо­жа­це раз­ліч­ваць на да­па­мо­гу.

Але, Ігар Мі­ка­ла­е­віч, вы мо­жа­це раз­ліч­ваць на бяс­плат­нае хар­ча­ван­не для ва­ша­га ма­ло­га. Так­са­ма вы мо­жа­це звяр­нуц­ца ў Лель­чыц­кі рай­вы­кан­кам па ад­на­ра­зо­вую да­па­мо­гу, якая мо­жа да­ся­гаць да 10 БПМ.

— Я тэ­ле­фа­ную вам з Глы­бо­ка­га Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Мя­не за­вуць Ша­ра­бай­ка Зі­на­і­да Пят­роў­на. У мя­не ба­буль­ка — 91 год, якая ўжо не хо­дзіць. Коль­кі ра­зоў я ма­гу звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу на на­быц­цё пад­гуз­каў?

— Зі­на­і­да Пят­роў­на, а ба­буль­ка ў вас ін­ва­лід?

— Не, яна прос­та вель­мі ста­рая.

— Да­па­мо­га на на­быц­цё пад­гуз­каў пра­ду­гле­джа­на для ін­ва­лі­даў 1 гру­пы. Та­му, ка­лі ва­ша ба­буль­ка не хо­дзіць, трэ­ба афор­міць ін­ва­лід­насць. Та­ды змо­жа­це атры­маць гэ­тую да­па­мо­гу. Яна вы­да­ец­ца ча­ты­ры ра­зы ў год і су­мар­на раў­ня­ец­ца 6 БПМ. Ча­ла­ве­ку без ін­ва­лід­нас­ці та­кая да­па­мо­га не пра­ду­гле­джа­на.

— Але ня­хо­ра­ша так ста­віц­ца да та­кіх лю­дзей... Я, ка­неш­не, бу­ду і да­лей куп­ляць пад­гуз­кі за свае гро­шы...

— Зі­на­і­да Пят­роў­на, трэ­ба ўсё ж та­кі, каб вы са­бра­лі ад­па­вед­ныя да­ку­мен­ты — гэ­та ў ва­шых жа ін­та­рэ­сах. Та­ды ва­шай ба­буль­цы бу­дзе іс­ці і да­да­так да пен­сіі, і роз­ныя льго­ты. Вы вель­мі вый­гра­е­це.

— Я ра­зу­мею, але гэ­та вель­мі ня­лёг­ка, ды яшчэ з ча­ла­ве­кам, які не хо­дзіць.

— Ка­лі ба­буль­ка ля­жа­чая, мед­ра­бот­ні­кі па­він­ны пры­хо­дзіць да­ха­ты, у тым лі­ку і для афарм­лен­ня да­ку­мен­таў. У ва­шым упраў­лен­ні пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­ны доб­рыя су­пра­цоў­ні­кі, я іх ве­даю. Вы, ка­лі лас­ка, па­ды­дзі­це да іх, ска­жы­це, што тэ­ле­фа­на­ва­лі на «пра­мую лі­нію». І ка­лі вам усё ж та­кі ад­ка­жуць, та­ды я бу­ду раз­бі­рац­ца. Я ра­зу­мею, што трэ­ба па­ха­дзіць, са­браць да­ку­мен­ты, вы­дат­ка­ваць час, але з ад­ных ва­шых слоў вам не мо­гуць на­зна­чыць да­па­мо­гу — ёсць пэў­ны па­ра­дак. Так што вам не­аб­ход­на гэ­тым за­няц­ца.

— Доб­ры дзень! Ва­лян­ці­на Ус­ці­наў­на са Смар­гон­ска­га ра­ё­на тэ­ле­фа­нуе. Мая дач­ка на­ра­дзі­ла трэ­цяе дзі­ця. Яна мае пра­ва на бяс­плат­нае хар­ча­ван­не? На­огул, якія льго­ты пра­ду­гле­джа­ны ў та­кім вы­пад­ку?

— Сям'я ва­шай дач­кі за­раз на­ле­жыць да шмат­дзет­ных сем'­яў і мае пра­ва на ма­тэ­ры­яль­ную і са­цы­яль­ную да­па­мо­гу. На­пэў­на, вам ужо ска­за­лі, што пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га дзі­ця­ці і на­ступ­ных дзя­цей сям'я мае пра­ва атры­маць су­му, роў­ную 50 бюд­жэ­там пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му.

На ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу ў вы­гля­дзе пра­дук­таў хар­ча­ван­ня для дзя­цей пер­шых двух га­доў жыц­ця мо­гуць раз­ліч­ваць сем'і, у якіх ся­рэд­не­ду­ша­вы да­ход ні­жэй­шы за кры­тэ­рый па­трэб­нас­ці (1 128 тыс. руб­лёў).

Пла­та за ўтры­ман­не дзя­цей у сад­ках зні­жа­ец­ца на­па­ло­ву для сем'­яў, якія ма­юць тра­іх і больш дзя­цей да 18 га­доў.

Дзе­ці са шмат­дзет­ных сем'­яў ма­юць пра­ва атрым­лі­ваць бяс­плат­на да­дат­ко­вую аду­ка­цыю ў шко­лах мас­тац­тваў.

Да на­ву­чаль­на­га го­да вя­лі­кія сем'і, дзе дзе­ці ву­чац­ца ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, атрым­лі­ва­юць ад­на­ра­зо­вую да­па­мо­гу — да 30% БПМ на кож­на­га на­ву­чэн­ца. Для гэ­та­га трэ­ба па­кі­нуць у шко­ле ад­па­вед­ную за­яву.

Пла­та за ка­ры­стан­не пад­руч­ні­ка­мі і ву­чэб­ны­мі да­па­мож­ні­ка­мі для дзя­цей з вя­лі­кіх сем'­яў зні­жа­ец­ца на 50%.

Ка­лі ў сям'і трое і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 18 га­доў, школь­ні­кам, на­ву­чэн­цам уста­ноў спе­цы­яль­най аду­ка­цыі на ўзроў­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, а так­са­ма ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі пры за­сва­ен­ні аду­ка­цый­най пра­гра­мы ся­рэд­няй аду­ка­цыі пры­зна­ча­ец­ца бяс­плат­нае хар­ча­ван­не.

Ма­ці (баць­ку, апе­ку­ну, па­пя­чы­це­лю), якая вы­хоў­вае тра­іх і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 16 га­доў, пра­да­стаў­ля­ец­ца адзін да­дат­ко­вы сва­бод­ны ад пра­цы дзень у ты­дзень з апла­тай у па­ме­ры ся­рэд­ня­га дзён­на­га за­роб­ку.

Кі­раў­ні­кі ВНУ, ССНУ, ПТВ і ка­ле­джаў ма­юць пра­ва пра­да­стаў­ляць зніж­кі з кош­ту на­ву­чан­ня ў па­рад­ку і па­ме­рах, якія вы­зна­ча­юц­ца ўра­дам, вы­хад­цам з сем'­яў, дзе трое і больш не­паў­на­лет­ніх.

— Дзя­куй за ін­фар­ма­цыю!

 

ДА­ВЕД­КА «Звяз­ды»

Асноў­ны­мі атры­маль­ні­ка­мі што­ме­сяч­най і ад­на­ра­зо­вай са­цы­яль­ных да­па­мог тра­ды­цый­на з'яў­ля­юц­ца шмат­дзет­ныя і ня­поў­ныя сем'і, якія вы­хоў­ва­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, — 75%. Коль­касць адзі­но­кіх пен­сі­я­не­раў і ін­ва­лі­даў у агуль­най коль­кас­ці атры­маль­ні­каў на­зва­ных да­па­мог скла­ла ле­тась 3,6 тыс. ча­ла­век, ці 3,6%.

 

Свят­ла­на Бусь­ко.

(За­кан­чэн­не ў на­ступ­ным ну­ма­ры.)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.