Вы тут

Палiтыка эканомiцы не та­ва­рыш?


Па­лі­тыч­ны кры­зіс ва Укра­і­не пры­вёў да па­дзен­ня кур­саў на­цы­я­наль­ных ва­лют у кра­і­нах Цэнт­раль­на-Ус­ход­няй Еў­ро­пы.

Ся­род гэ­тых дзяр­жаў — Венг­рыя, Поль­шча, Ру­мы­нія, Сер­бія, Хар­ва­тыя і Чэ­хія. Зні­жа­ец­ца, зра­зу­ме­ла, і курс грыў­ні. А між­на­род­нае рэй­тын­га­вае агенц­тва Standard & Poor's па­ні­зі­ла сён­ня доў­га­тэр­мі­но­вы крэ­дыт­ны рэй­тынг Укра­і­ны ў за­меж­най ва­лю­це на ад­ну пры­ступ­ку да пе­рад­дэ­фолт­на­га ўзроў­ню ССС. «Агенц­тва лі­чыць, што ў ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі зні­жа­ец­ца маг­чы­масць укра­ін­ска­га ўра­да аб­слу­гоў­ваць даў­гі і па­вы­ша­ец­ца ня­пэў­насць ад­нос­на да­лей­ша­га пра­да­стаў­лен­ня Ра­сі­яй фі­нан­са­вай да­па­мо­гі кра­і­не на пра­ця­гу 2014 го­да», — па­ве­дам­ля­юць ін­фар­ма­генц­твы.

На «стро­гай ды­е­це» ся­дзіць і ра­сій­скі ру­бель: ён ста­біль­на ху­дзее. Ні­я­кія за­ха­ды не да­па­ма­га­юць у змя­нен­ні сі­ту­а­цыі. Праў­да, у хут­кім ча­се «драў­ля­ны» мо­жа атры­маць не­вя­лі­кі штур­шок для пад'­ёму. Спра­ва ў тым, што яшчэ адзін па­лі­тыч­ны кры­зіс — у Ал­жы­ры — мо­жа не­ўза­ба­ве спра­ва­ка­ваць рост цэн на наф­ту, ад якіх ру­бель да­во­лі моц­на за­ле­жыць. Ка­ра­цей, у гэ­тай аф­ры­кан­скай кра­і­не праг­на­зу­юць паў­тор­ныя ата­кі тэ­ра­рыс­таў на інф­ра­струк­тур­ныя аб'­ек­ты ў мес­цах зда­бы­чы наф­ты. Ка­лі пра­гноз спраў­дзіц­ца, то кошт наф­ты рэз­ка па­вы­сіц­ца. Вось толь­кі экс­пер­ты ка­жуць, быц­цам та­кі пад'­ём бу­дзе ня­доў­гім.

Еў­ра і до­лар на гэ­тым тыд­ні не па­ка­за­лі ней­кіх ад­мет­ных вы­ні­каў. На ай­чын­ным жа ва­лют­ным рын­ку на­ві­ны на­ступ­ныя. До­лар па­да­ра­жэў яшчэ на 20 руб­лёў (плюс 0,2%) да 9730, а еў­ра — на 30 руб­лёў (плюс 0,2%) да 13340. Ра­сій­скі ру­бель у чар­го­вы раз зні­зіў­ся: на 2,5 гра­шо­вай адзін­кі (мі­нус 0,9%) да 273.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.