Вы тут

Гім­на­зіс­ты гукалі вяс­ну


На­ву­чэн­цы і пе­да­го­гі ста­ліч­най гім­на­зіі № 17 су­мес­на з Рэс­пуб­лі­кан­скім са­юзам жан­чын з­ла­дзі­лі свя­точ­ны кан­цэрт «З лю­боўю і пя­шчо­тай». Так дзе­ці па­він­ша­ва­лі сва­іх бліз­кіх з пры­хо­дам вяс­ны, а жан­чын — з на­ды­хо­дзя­чым свя­там.


2

— Гэ­та ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй — на­пя­рэ­дад­ні лю­бі­ма­га ўсі­мі Дня жан­чын пра­во­дзіць та­кое цёп­лае ме­ра­пры­ем­ства, — ка­жа Рэ­гі­на ДА­ВІ­ДО­ВІЧ, на­мес­ні­ца стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын.

— Сё­ле­та мы вы­бра­лі для він­ша­ван­ня ме­на­ві­та гэ­ту гім­на­зію, та­му што яна з'яў­ля­ец­ца куз­няй сла­ву­тас­цяў, якія вый­шлі на арэ­ну не толь­кі на­шай кра­і­ны, але і за яе ме­жы. У гэ­тай на­ву­чаль­най уста­но­ве склаў­ся вель­мі доб­ры твор­чы ка­лек­тыў пе­да­го­гаў, улю­бё­ных у сваю спра­ву, улю­бё­ных у му­зы­ку... Тут усё пра­нік­ну­та му­зы­кай і пры­га­жос­цю, і мне зда­ец­ца, што ме­на­ві­та ў сце­нах гэ­тай гім­на­зіі мы атры­ма­ем доб­ры ім­пульс на­пя­рэ­дад­ні 8 Са­ка­ві­ка. 17-я гім­на­зія не­здар­ма лі­чыц­ца эліт­най. Тут вы­кла­да­юць іг­ру на шас­нац­ца­ці му­зыч­ных ін­стру­мен­тах. Твор­чыя ка­лек­ты­вы гэ­тай уста­но­вы вы­сту­па­юць у Фран­цыі, Поль­шчы, Га­лан­дыі і ін­шых кра­і­нах Еў­ро­пы. Ся­род вы­пуск­ні­коў гім­на­зіі шмат вя­до­мых лю­дзей, та­кіх як эст­рад­ная спя­вач­ка Алё­на Сві­ры­да­ва, са­ліст­ка тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Ак­са­на Вол­ка­ва, джа­за­вая спя­вач­ка, акт­ры­са і тэ­ле­вя­ду­чая ў Маск­ве Ма­рыя Та­ра­се­віч, ула­даль­ні­кі сты­пен­дый Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі Ве­ра­ні­ка Ці­ха­но­віч і Мар­та Да­ну­се­віч. — У на­шай гім­на­зіі мы ства­ры­лі ўсе ўмо­вы для са­ма­рэа­лі­за­цыі на­стаў­ні­каў і раз­віц­ця ін­та­рэ­саў і здоль­нас­цяў вуч­няў, — рас­па­вя­дае ды­рэк­тар ста­ліч­най гім­на­зіі №17 Ра­му­аль­да МА­ШУК. — Мы імк­нём­ся вы­хоў­ваць вы­со­ка­аду­ка­ва­ных, усе­ба­ко­ва раз­ві­тых гра­ма­дзян кра­і­ны. На між­на­род­ным му­зыч­ным алім­пе на­шы вы­пуск­ні­кі і вуч­ні год­на прад­стаў­ля­юць Бе­ла­русь. Са­мая ма­лень­кая «зо­рач­ка» — ву­ча­ні­ца на­шай гім­на­зіі, фі­на­ліст­ка чац­вёр­та­га се­зо­на бе­ла­рус­ка­га пра­ек­та тэ­ле­ка­на­ла АНТ «Я спя­ваю», пер­ша­клас­ні­ца Мі­ла­на Ба­род­ка так­са­ма ўдзель­ні­ча­ла ў кан­цэр­це. Мы ўсе: і су­пра­цоў­ні­кі гім­на­зіі, і вуч­ні — він­шу­ем усіх жан­чын з на­ды­хо­дзя­чым вяс­но­вым свя­там і зы­чым ім шчас­ця і на­тхнен­ня.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.