Вы тут

Па­дзен­не ра­сій­ска­га руб­ля на нас не паў­плы­вае


Та­му што па­лі­ты­ка На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі на­кі­ра­ва­на на плаў­ную дэ­валь­ва­цыю. Ары­ен­ці­рам пры гэ­тым з'яў­ля­ец­ца курс до­ла­ра ЗША.

«Зы­хо­дзя­чы з ды­на­мі­кі кур­са бе­ла­рус­ка­га руб­ля, які апош­нім ча­сам толь­кі ўма­цоў­ваў­ся ад­нос­на ра­сій­скай ва­лю­ты, ня­гле­дзя­чы на аслаб­лен­не апош­няй, мож­на мер­ка­ваць, што на­ўрад ці бе­ла­рус­кі ру­бель бу­дзе зні­жац­ца ты­мі ж тэм­па­мі, які­мі па­дае ра­сій­скі», — па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» фі­нан­са­вы ана­лі­тык афі­цый­на­га парт­нё­ра «Аль­па­ры» ў Мін­ску Ва­дзім Іо­суб. Экс­перт сцвяр­джае, што ця­пе­раш­няя па­лі­ты­ка Нац­бан­ка, хут­чэй за ўсё, за­ха­ва­ец­ца, а зна­чыць, курс ай­чын­най ва­лю­ты бу­дзе, як і ра­ней, плаў­на зні­жац­ца ад­нос­на за­меж­ных ва­лют. Ад­нак Ра­сія — асноў­ны ганд­лё­вы парт­нёр Бе­ла­ру­сі, і курс «ра­сі­я­ні­на» ўплы­вае на наш экс­парт. «Па­трэб­на мак­сі­маль­на ак­тыў­на шу­каць но­выя рын­кі для бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі», — пра­ка­мен­та­ваў сі­ту­а­цыю экс­перт.

На­га­да­ем, што ўчо­ра кур­сы до­ла­ра і еў­ра «ўзля­це­лі» на Мас­коў­скай бір­жы, аб­на­віў­шы гіс­та­рыч­ныя мак­сі­му­мы. Ра­сій­скі ру­бель рэ­корд­на ўпаў на фо­не ін­фар­ма­цыі пра маг­чы­мы ўвод ра­сій­скіх вой­скаў ва Укра­і­ну. У вы­ні­ку до­лар ЗША стаў каш­та­ваць 36,3784 руб­ля, а еў­ра — 50,1513 руб­ля.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.