Дыетолагі раяць абавязкова ўключаць яго ў рацыён, бо ячмень змяшчае мала калорый у параўнанні з іншымі злакамі, шмат клятчаткі, вітамінаў і пажыўных рэчываў. Акрамя зніжанай каларыйнасці, эфект пахудзення дасягаецца дзякуючы наяўнасці ў ячмені некалькіх прынцыпова важных амінакіслот. Гэты злак змяншае і ўзровень цукру ў крыві, дапамагаючы пазбегчы ўсплёскаў і правалаў, звязаных з працэсам назапашвання тлушчу ў арганізме.
Да таго ж ячмень, як было пацверджана эксперыментальна, стабілізуе крывяны ціск у гіпертонікаў, змяшчае медзь, а таксама карысныя для касцей марганец, фосфар і вітамін С (а значыць, ён карысны пры артрыце — медзь «абяззбройвае» свабодныя радыкалы, тым самым падтрымліваючы рэгенерацыю клетак), і дазваляе прадухіліць развіццё астэапарозу. У макусе з ячменю вельмі шмат кальцыю, што робіць яго карысным і для здароўя зубоў.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.