Вы тут

Быць аўтарамі дабра


Пост — гэ­та не ды­е­та

Пра­ва­слаў­ныя і ка­та­лі­кі пе­ра­жы­ва­юць Вя­лі­кі пост, пе­ры­яд пад­рых­тоў­кі да свя­та Пас­хі. Пра тра­ды­цыі, хрыс­ці­ян­скія аба­вяз­кі ў гэ­ты пе­ры­яд «Звяз­дзе» рас­па­вёў ай­цец Вік­тар МІ­СЕ­ВІЧ, свя­тар па­ра­фіі Езу­са Мі­ла­сэр­на­га, што ў Ві­цеб­ску, га­лоў­ны рэ­дак­тар га­зе­ты «Ка­та­ліц­кі Вес­нік».

22-8

Міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі, ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч не­як па­раў­наў Вя­лі­кі пост са зна­хо­джан­нем ча­ла­ве­ка ў пус­ты­ні. Маў­ляў, кож­ны вер­нік мо­жа знай­сці час, каб за­стац­ца сам-на­сам з Бо­гам, так бы мо­віць, ства­рыць дух пус­ты­ні ў пе­ра­гру­жа­ным роз­ны­мі спра­ва­мі жыц­ці.

— Ад­чу­ван­не пус­ты­ні, без­умоў­на, му­сіць пры­сут­ні­чаць у гэ­ты час у ду­хоў­ным жыц­ці ча­ла­ве­ка. Вер­нік па­ві­нен тра­піць у стан ду­хоў­най адзі­но­ты і па­спра­ба­ваць лепш па­чуць Бо­га. Гэ­та не­аб­ход­на зра­біць кож­на­му, хто хо­ча да­сяг­нуць ду­хоў­на­га пос­пе­ху пад­час пос­ту.

Ці­ка­ва, а ў чым вы ба­чы­це га­лоў­ную ідэю ча­кан­ня свя­та?

— Сэнс у пад­рых­тоў­цы. Пост рых­туе ча­ла­ве­ка да Вя­лі­ка­дня, са­ма­га знач­на­га свя­та для хрыс­ці­ян­ска­га све­ту, ка­лі мы ра­зам ад­зна­ча­ем Уваск­рэ­сен­не Хрыс­та. І каб пад­рых­та­ваць ся­бе да гэ­тай ура­чыс­тас­ці, не­аб­ход­на звяр­нуць ува­гу на сваю ду­шу. Я час­та ў свец­кіх срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі за­ўва­жаю ар­ты­ку­лы з ухі­лам на ма­тэ­ры­яль­ную пад­рых­тоў­ку — фар­ба­ван­не яек, упры­гож­ван­не ста­ла. Ад­нак, з пунк­ту гле­джан­ня Кас­цё­ла, Царк­вы — гэ­та не са­мае іс­тот­нае. Га­лоў­нае — ду­хоў­ная пра­ца, пе­ра­мя­нен­не ча­ла­ве­ка. На­кшталт та­го, што ад­бы­ло­ся з Ісу­сам на га­ры Фа­вор пе­рад яго вуч­ня­мі Пят­ром, Яку­бам і Янам. Твар яго за­ззяў, а воп­рат­ка за­блі­шчэ­ла. Неш­та па­доб­нае па­він­на зда­рыц­ца і з на­мі. Каб мы ста­лі больш мі­ла­сэр­ны­мі, спаз­на­лі ідэі лю­бо­ві, пе­ра­мя­нен­ня, да­па­мо­гі бед­ным і са­мот­ным лю­дзям.

Да­рэ­чы, мно­гія і сён­ня пост на­зы­ва­юць ды­е­тай.

— Я чуў па­доб­нае. Але ды­е­та — гэ­та штось­ці ін­шае, чым пост. Ды­е­та скі­ра­ва­на на па­ляп­шэн­не фі­зіч­на­га ста­ну ча­ла­ве­ка. Доб­ра, ка­лі пас­ля пос­ту ча­ла­век бу­дзе псі­ха­ла­гіч­на за­да­во­ле­ны сва­ім фі­зіч­ным ста­нам. Але га­лоў­ная ідэя — ад­маў­лен­не ад мяс­ных страў дзе­ля та­го, каб це­ла не пе­ра­шка­джа­ла рых­та­вац­ца ду­шы. Ко­дэкс ка­на­ніч­на­га пра­ва вы­раз­на пад­крэс­лі­вае, што пост ад мяс­ных страў па­трэ­бен. І кож­ную пят­ні­цу ка­та­лік по­сціць. Ухіл, зра­зу­ме­ла, трэ­ба ра­біць на ду­хоў­ны склад­нік, бо ў ім пры­сут­ні­чае эле­мент веч­нас­ці. Кож­ны ра­зу­мее, што це­ла пас­ля смер­ці ча­ла­ве­ка зні­кае, а ду­ша — не­смя­рот­ная.

Акра­мя мя­са, у ка­та­лі­коў ні­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў не іс­нуе. Гэ­та ра­ней, да Дру­го­га Ва­ты­кан­ска­га са­бо­ру, тра­ды­цыі бы­лі стро­гія. Лю­дзі пад­час пос­ту не ўжы­ва­лі ма­лоч­ныя пра­дук­ты, пе­рад пры­няц­цем ка­му­ніі па­сці­лі­ся паў­дня. Між ін­шым, я су­стра­каў лю­дзей, якія по­сцяц­ца час­цей — і ў се­ра­ду, і ў су­бо­ту. Але, ка­лі ты хо­чаш па­сціць сцісла (на хле­бе і ва­дзе), трэ­ба звяр­нуц­ца па па­ра­ду да док­та­ра і ду­хоў­ні­ка.

Ці су­стра­ка­лі лю­дзей, якія стро­гім пос-
т­ам да­во­дзі­лі стан свай­го зда­роўя да край­ня­га?

— Не. За­тое доб­ра па­мя­таю, як спра­ба­ваў сам па­сціц­ца на хле­бе і ва­дзе. Шчы­ра пры­зна­ю­ся, у мя­не не атры­ма­ла­ся. Я прос­та па­чаў ад­чу­ваць, што стан зда­роўя не да­зва­ляе мне ра­біць па­доб­нае да­лей.

Ча­сам лю­дзі на пе­ры­яд пос­ту ад­маў­ля­юц­ца так­са­ма і ад сва­іх звы­чак. На­прык­лад, мая зна­ё­мая пад­час Ад­вэн­ту, ча­кан­ня свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня, ад­мо­ві­ла­ся ад раз­моў у са­цы­яль­ных сет­ках.

— Гэ­та да­во­лі па­пу­ляр­ная прак­ты­ка ся­род мо­ла­дзі. Ка­лісь­ці і я сам ра­біў па­доб­нае. Усе доб­ра ве­да­юць, коль­кі ў лю­дзей «за­бі­рае» ін­тэр­нэт. А гэ­ты час мож­на пры­свя­ціць доб­рым, ка­рыс­ным спра­вам і па­кі­нуць яго для баць­коў, сва­я­коў, на чы­тан­не Свя­то­га Пі­сан­ня. Нех­та пад­час пос­ту не гля­дзіць тэ­ле­ві­зар. Ча­сам гэ­та пе­ра­рас­тае ў пе­ра­больш­ван­не. Бо ка­лі нех­та ў сям'і по­сціць та­кім чы­нам, аў­та­ма­тыч­на зму­шае да па­доб­на­га сва­іх сва­я­коў. Гэ­та ня­пра­віль­на. Па­доб­ная прак­ты­ка му­сіць быць цал­кам пры­ват­най. І ка­лі ча­ла­век ус­клад­вае на ся­бе ўзга­да­ныя аба­вяз­кі, ён не мае пра­ва пе­ра­кла­даць іх на ін­шых. Ці іс­нуе за­ба­ро­на на ін­тым­нае жыц­цё? Гэ­та вы­ключ­на пры­ват­ная спра­ва, і на афі­цый­ным уз­роў­ні Кас­цёл вер­ні­каў да па­доб­на­га не за­ах­воч­вае.

Ве­даю, што лю­дзі не вель­мі лю­бяць браць шлюб ме­на­ві­та ў пост.

— Па­вод­ле кас­цёль­на­га пра­ва, за­ба­ро­ны на шлюб у Вя­лі­кі пост ня­ма. Але іс­нуе за­ба­ро­на на гуч­ныя за­ба­вы. То бок, ка­лі нех­та ажа­ніў­ся ў пост, му­сіць вя­сел­ле згу­ляць ці­ха. На­ту­раль­на, усе ве­да­юць, вя­сел­ле — свят­ка­ван­не гуч­нае, а та­му лю­дзі па­збя­га­юць шлю­бу ў Вя­лі­кі пост, каб ад­свят­ка­ваць усё ўжо пас­ля.

Да­во­лі час­та ча­ла­век шмат ува­гі на­дае ма­тэ­ры­яль­ным сім­ва­лам рэ­лі­гій­ных свят: на­быц­цю па­да­рун­каў, упры­гож­ван­ню ква­тэ­ры. Зда­ец­ца, што ве­ра ў та­кіх вы­пад­ках зна­хо­дзіц­ца дзесь­ці на пе­ры­фе­рыі. Як знай­сці той ба­ланс, каб ве­ры ні­чо­га не за­мі­на­ла?

— Знай­сці яго вель­мі прос­та. Я ўзгад­ваю той час, ка­лі свят­ка­ваў Вя­лік­дзень до­ма. Пас­ха — свя­та так­са­ма ся­мей­нае, і абы­сці­ся без гас­цей, свя­точ­на­га ста­ла, па­да­рун­каў не­маг­чы­ма. У мя­не за­ха­ва­лі­ся ад уся­го гэ­та­га ра­дас­ныя ад­чу­ван­ні. Але на пер­шым мес­цы ў гэ­тай ура­чыс­тас­ці па­ві­нен быць Ісус. Бо ка­лі ў гэ­тым свя­це не ба­чыць Бо­га, за­ста­нец­ца толь­кі мі­шу­ра. Сэнс свя­та — у Хрыс­це, а ён про­сіць, каб ча­ла­век прый­шоў у храм, па­спа­вя­даў­ся. Мо­жа, для ка­гось­ці гэ­та і ста­не ад­крыц­цём, але на спо­ведзь у кас­цё­лах на­пя­рэ­дад­ні Пас­хі ста­яць вя­лі­кія чэр­гі! Спа­вя­даць пры­хо­дзіц­ца лі­та­раль­на ўвесь дзень.

Так­са­ма ха­чу да­даць на­ступ­нае. Мы хоць і ка­за­лі пра ча­ла­ве­чую адзі­но­ту, су­стрэ­чу сам-на­сам з Бо­гам, раю чы­та­чам, вер­ні­кам, каб яны вы­ка­рыс­та­лі пост і для дру­го­га ча­ла­ве­ка. Каб азір­ну­лі­ся, вый­шлі з на­шых бе­тон­ных ква­тэр і пра­цяг­ну­лі ру­ку да­па­мо­гі су­се­ду, мі­на­ку на ву­лі­цы. Хто ве­дае, мо­жа, у ка­гось­ці ў сям'і не ўсё так, як мае быць? І Вя­лі­кі пост — тая на­го­да, якая мо­жа нам да­па­маг­чы стаць больш доб­ры­мі ў ад­но­сі­нах ад­но да ад­на­го. На жаль, ад­моў­ныя пры­кла­ды ўзні­ка­юць па­ста­ян­на, а так хо­чац­ца, каб да­бро бы­ло паў­сюд­ным, а лю­дзі ста­на­ві­лі­ся аў­та­ра­мі гэ­та­га даб­ра.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Трэ­ба ве­даць

Сё­ле­та Вя­лі­кі пост у ка­та­лі­коў рас­па­чаў­ся 5 са­ка­ві­ка і за­вер­шыц­ца на­пя­рэ­дад­ні Вя­лі­ка­га чац­вяр­га — 17 кра­са­ві­ка. Пра­ва­слаў­ныя па­сціць па­ча­лі на два дні ра­ней, але сё­ле­та свя­та Пас­хі ўсе ад­зна­чаць у адзін дзень — 20 кра­са­ві­ка. Пра­ва­слаў­ны і ка­та­ліц­кі Вя­лік­дзень апош­ні раз су­па­даў у 2011 го­дзе. Ад­мет­на, што пры су­па­дзен­ні Пас­ху заўж­ды свят­ка­ва­лі ў кра­са­ві­ку.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.