Вы тут

Вы­бар шляху і напрамку


25 мая на Укра­і­не ма­юць ад­быц­ца вы­ба­ры прэ­зі­дэн­та. Шмат хто з мяс­цо­вых экс­пер­таў лі­чаць гэ­ту па­дзею лё­са­вы­зна­чаль­най для бу­ду­чы­ні ўкра­ін­скай дзяр­жа­вы, але ёсць так­са­ма по­гляд, што вы­нік вы­бар­чай кам­па­ніі (які б ён ні быў) ні­як не паў­плы­вае на за­пу­шча­ныя пра­цэ­сы дэ­гра­да­цыі і рас­па­ду. Упер­шы­ню за 23 га­ды не­за­леж­нас­ці прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры прой­дуць без удзе­лу жы­ха­роў Кры­ма, а фар­маль­на дзей­ны, але па фак­це ўжо бы­лы прэ­зі­дэнт Укра­і­ны Вік­тар Яну­ко­віч ужо вы­ка­заў су­мне­вы ў іх ле­гі­тым­нас­ці.

Раз­на­стай­насць кан­ды­да­таў — раз'­яд­на­насць элі­ты

Між ін­шым, ува­га і гра­мад­ская ці­ка­васць да вы­ба­раў до­сыць вя­лі­кая, што цал­кам зра­зу­ме­ла з улі­кам тых імк­лі­вых рэ­ва­лю­цый­ных змен, што раз­гой­два­юць Укра­і­ну з кан­ца ліс­та­па­да мі­ну­ла­га го­да. Укра­ін­скі Цэнт­рвы­бар­кам па ста­не на 2-е кра­са­ві­ка за­рэ­гіст­ра­ваў аж 23 прэ­тэн­дэн­ты на па­са­ду кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, а яшчэ 20 асо­бам бы­ло ад­моў­ле­на ў рэ­гіст­ра­цыі.

Па­доб­ная раз­на­стай­насць кан­ды­да­таў і пра­грам толь­кі на пер­шы по­гляд вы­гля­дае да­сяг­нен­нем дэ­ма­кра­тыі і плю­ра­ліз­му ду­мак ва ўкра­ін­скім гра­мад­стве, але па фак­це хут­чэй свед­чыць аб раз'­яд­на­нас­ці там­тэй­шай па­лі­тыч­най элі­ты. Ві­да­воч­на, што боль­шасць кан­ды­да­таў умоў­на мож­на па­дзя­ліць на два ла­ге­ры з тра­ды­цый­ным для Укра­і­ны су­праць­пас­таў­лен­нем ідэй і геа­гра­фіч­на вы­раз­ны­мі рэ­гі­ё­на­мі элек­та­раль­най пад­трым­кі. Част­ка прэ­тэн­дэн­таў, што ўплы­ва­юць на вы­бар­шчы­каў з за­ха­ду і цэнт­ра кра­і­ны, вы­стаў­ля­юць на­цы­я­на­ліс­тыч­ныя ло­зун­гі і пра­соў­ва­юць не­аб­ход­насць цы­ві­лі­за­ва­га вы­ба­ру на ка­рысць За­ха­ду, ін­шыя, якіх пад­трым­лі­ва­юць вы­бар­шчы­кі поўд­ня і ўсхо­ду, апе­лю­юць да са­вец­ка­га мі­ну­ла­га і вы­каз­ва­юц­ца на ка­рысць больш цес­ных ста­сун­каў з Ра­сі­яй.

Та­кім чы­нам, вы­ма­лёў­ва­ец­ца, што бу­ду­чыя вы­ба­ры прой­дуць ва Укра­і­не ў ду­ху тра­ды­цый­на­га су­праць­ста­ян­ня рэ­гі­я­наль­ных фі­нан­са­ва-па­лі­тыч­ных кла­наў, а ўста­ноў­кі па­лі­ты­каў ад­роз­ні­ва­юц­ца па­між са­бой толь­кі ўзроў­нем ра­ды­ка­ліз­му ідэй. Так, на­цы­я­на­ліс­тыч­ную ры­то­ры­ку экс­плу­а­ту­юць: экс-прэм'­ер, стар­шы­ня пар­тыі «Батьківщіна» Юлія Ці­ма­шэн­ка; на­род­ны дэ­пу­тат, ула­даль­нік фаб­ры­кі «Ра­шэн», мі­лі­яр­дэр Пётр Па­ра­шэн­ка, ка­ман­дзір ра­ды­каль­на­га «Пра­ва­га сек­та­ра» Дміт­ро Яраш, лі­дар пар­тыі «Сва­бо­да» Алег Цяг­ні­бок і шэ­раг ін­шых кан­ды­таў.

Пры­клад­на тая ж раз­на­стай­насць на­зі­ра­ец­ца і ў ла­ге­ры апа­не­нтаў з лі­ку ўмоў­на­га ле­ва-цэнт­рысц­ка­га бло­ка: чар­го­вы раз на па­са­ду прэ­зі­дэн­та ба­ла­ту­ец­ца лі­дар ка­му­ніс­таў Укра­і­ны Пят­ро Сі­ма­нен­ка, аж ча­ты­ры прэ­тэн­дэн­ты ма­юць у кі­шэ­ні член­скі бі­лет пар­тыі «Рэ­гі­ё­ны»: бы­лыя ві­цэ-прэм'­ер Юрый Бой­ка і гу­бер­на­тар Хар­каў­скай воб­лас­ці Мі­ха­іл До­бкін, а так­са­ма на­род­ныя дэ­пу­та­ты Сяр­гей Ці­гіп­ка і Алег Ца­роў.

Ці­ка­ва, што яшчэ ня­даў­на гэ­тыя па­лі­ты­кі ўжо зма­га­лі­ся між са­бой, але не ў вы­бар­чым су­праць­ста­ян­ні, а лі­та­раль­на на ба­ры­ка­дах: ка­лі Цяг­ні­бок і Яраш ка­ман­да­ва­лі ба­я­вы­мі атра­да­мі Май­да­на, то До­бкін і Ца­роў фак­тыч­на ўзна­чаль­ва­лі «ан­ты­май­дан» — рух укра­ін­скай контр­рэ­ва­лю­цыі. Па­тлу­ма­чыць шэ­ра­го­ва­му вы­бар­шчы­ку роз­ні­цу па­між та­кі­мі ідэн­тыч­ны­мі па­лі­тыч­ны­мі дзея­ча­мі ўяў­ля­ец­ца до­сыць цяж­кай спра­вай, та­му не­ка­то­рыя экс­пер­ты лі­чаць, што па­доб­нае ма­са­вае «вы­лу­чэн­не» з'яў­ля­ец­ца эле­мен­там ганд­лю — дзе­ля та­го, каб у да­лей­шым мець маг­чы­масць «зняц­ца» за ад­па­вед­ныя ды­ві­дэн­ды на ка­рысць фа­ва­ры­таў гон­кі.

Фа­ва­ры­ты —

па­лі­ты­кі-міль­яр­дэ­ры з па­мяр­коў­най ры­то­ры­кай

Ві­да­воч­на, што та­кіх лі­да­раў сён­ня тры. Згод­на з апош­ні­мі са­цы­я­ла­гіч­ны­мі апы­тан­ня­мі гэ­та Пётр Па­ра­шэн­ка (38,3%), Сяр­гей Ці­гіп­ка (17,9%), Юлія Ці­ма­шэн­ка (11,6). Най­леп­шыя шан­цы па­куль у Па­ра­шэн­кі, яко­му ўжо ўда­ло­ся за­ру­чыц­ца пад­трым­кай па­лі­ты­ка-бак­сё­ра Ві­та­ля Кліч­ко, што ска­са­ваў сваю кан­ды­да­ту­ру на ка­рысць «ша­ка­лад­на­га ка­ра­ля».

Та­кі элек­та­раль­ны вы­бар укра­ін­цаў цал­кам аб­грун­та­ва­ны, бо і Па­ра­шэн­ка, і Ці­гіп­ка з'яў­ля­юц­ца най­больш па­мяр­коў­ны­мі прад­стаў­ні­ка­мі свай­го ла­ге­ра, з які­мі ўкра­ін­скае гра­мад­ства звяз­вае свае над­зеі на аб'­яд­нан­не і ста­бі­лі­за­цыю.

Ра­ды­каль­ны ха­рак­тар Май­да­на ўвёў у зман не­ка­то­рых жур­на­ліс­таў і на­ват па­літ­тэх­но­ла­гаў ад­нос­на па­пу­ляр­нас­ці рэз­кіх вы­каз­ван­няў і ідэй ся­род укра­ін­ска­га со­цы­у­му. На­са­мрэч аб­са­лют­ная боль­шасць гра­мад­ства пра­гне жыць у спа­кой­най, ста­біль­най адзі­най дзяр­жа­ве, дзе сваё мес­ца зной­дзе і гіс­то­рыя Га­ліч­чы­ны, і Са­вец­кая Укра­і­на. Па­ка­заль­ным па­цвяр­джэн­нем та­кой дум­кі з'яў­ля­ец­ца той факт, што та­кі па­пу­ляр­ны па­лі­тык, як Юлія Ці­ма­шэн­ка, што апош­нім ча­сам шмат звяр­та­ец­ца да агрэ­сіў­най ры­то­ры­кі, па­куль да­лё­ка ад­стае ад сва­іх кан­ку­рэн­таў.

Ці здо­лее буй­ны біз­нес аб'­яд­наць Укра­і­ну?

Зра­зу­ме­ла, што бя­гу­чая ўкра­ін­ская кам­па­нія, як і мі­ну­лыя, тра­ды­цый­на не абы­хо­дзіц­ца без удзе­лу буй­но­га біз­не­су. І ка­лі пад­час мі­ну­лых вы­ба­раў «гра­шо­выя мяш­кі» пе­ра­важ­на пра­ца­ва­лі праз свае па­лі­тыч­ныя крэ­а­ту­ры, то гэ­тым ра­зам з'яў­лен­не міль­яр­дэ­раў у па­лі­ты­цы і на дзяр­жаў­най служ­бе звы­чай­ная спра­ва. Фак­тыч­на паў­на­вар­тас­ным гас­па­да­ром Днеп­ра­пят­роў­скай воб­лас­ці з'яў­ля­ец­ца ня­даў­на пры­зна­ча­ны гу­бер­на­та­рам алі­гарх Ігар Ка­ла­мой­скі ($2,4 млрд), у Да­не­цку кі­руе міль­яр­дэр Сяр­гей Та­ру­та, а топ-фі­гу­ры прэ­зі­дэнц­кай гон­кі Пят­ро Па­ра­шэн­ка і Сяр­гей Ці­гіп­ка ма­юць ка­пі­та­лы па­ме­рам
$2 млрд і $1,2 млрд ад­па­вед­на.

Па­доб­нае імк­нен­не буй­но­га біз­не­су да ўла­ды пры­му­шае за­ду­мац­ца, а ці не ста­не пе­ра­мо­га прад­стаў­ні­ка ад­ной з фі­нан­са­ва-пра­мыс­ло­вых груп па­чат­кам чар­го­ва­га пе­ра­дзе­лу ма­ё­мас­ці ва Укра­і­не, што пра­ве­ра­ным шля­хам зноў пры­вя­дзе гэ­тую дзяр­жа­ву на кі­еў­скі Май­дан? Вя­до­ма, што асноў­най пры­чы­най, якая на­ра­дзі­ла пра­тэс­ты ўкра­ін­цаў, быў зу­сім не за­меж­ны ўплыў ці «еў­ра­ін­тэг­ра­цыя», але са­цы­яль­ная не­спра­вяд­лі­васць і ка­руп­цыя, што па­на­ва­лі ва ўкра­ін­скім гра­мад­стве. Ці здо­ле­юць міль­яр­дэ­ры ва ўла­дзе, чый ка­пі­тал як­раз і быў скла­дзе­ны за кошт не­спра­вяд­лі­ва­га раз­мер­ка­ван­ня пры­быт­каў і ба­гац­цяў Укра­і­ны, кі­ра­ваць па-но­ва­му, так, як гэ­та­га ча­кае ўкра­ін­скае гра­мад­ства?

Вя­до­мы жур­на­ліст Са­вік Шус­тэр не­вы­пад­ко­ва за­пра­сіў на эфір па­пу­ляр­най пра­гра­мы «Шус­тэр Lіve» Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ка. Сён­ня, як ні­ко­лі, укра­ін­цам па­трэ­бен прык­лад кі­раў­ні­ка-дзяр­жаў­ні­ка, руп­ліў­ца і гас­па­да­ра. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­клі­каў укра­ін­скі на­род і фі­нан­са­ва-па­лі­тыч­ныя элі­ты да на­цы­я­наль­най ед­нас­ці і дзяр­жаў­на­га па­тры­я­тыз­му. Як ака­за­ла­ся, во­пыт­ны ме­дый­шчык Шус­тэр не па­мы­ліў­ся з вы­ба­рам вы­сту­поў­цы: пад­трым­ка тэ­зі­саў бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра сту­ды­яй пра­гра­мы ча­сам да­ся­га­ла 100%.

Трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што па­доб­ны па­зі­тыў­ны па­сыл бе­ла­рус­ка­га прэ­зі­дэн­та, які ад­па­вя­дае на­строю ўкра­ін­ска­га на­ро­да, бу­дзе па­чу­ты мяс­цо­вы­мі па­лі­ты­ка­мі, а Укра­і­на па вы­ні­ках вы­бар­чай кам­па­ніі вый­дзе моц­най, су­ве­рэн­най і аб'­яд­на­най.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.