Швейцарская гвардыя, якая служыць у Рыме на варце Святога Прастола, займела спецыяльна натрэніраваную драпежніцу па мянушцы Сільвія для абароны галубоў міру ад нападу драпежных птушак. Ястраб прайшоў спецыяльны курс навучання на поўначы Італіі. У Ватыкане спадзяюцца, што птушцы ўдасца абараніць папскіх галубоў, якіх традыцыйна выпускаюць у Ватыкане, ад нападаў іншых крылатых драпежнікаў. 26 студзеня, пасля традыцыйнай нядзельнай пропаведзі, Папа Францыск на вачах шматтысячнага натоўпу выпусціў у неба галубоў, якія далёка не паляцелі, таму што іх задзяўблі чайкі і вароны.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.