Вы тут

Ка­лі скон­ча­на зям­ное быц­цё


або На вяс­ко­вых мо­гіл­ках па­він­ны быць чыс­ці­ня і па­ра­дак.

З вёс­кі Дуб­ро­ва Мінск­ага ра­ё­на на «га­ра­чую лі­нію» на­шай га­зе­ты па­тэ­ле­фа­на­ваў 84-га­до­вы Кан­стан­цін Кузь­міч Ку­лік. Рас­па­вёў пра тое, што, на­вед­ва­ю­чы мяс­цо­выя мо­гіл­кі, уба­чыў там аб'­яву ад За­слаў­ска­га па­ха­валь­на­га бю­ро, як на­зваў яго за­яў­нік: за па­ха­ван­не ў сель­скай мяс­цо­вас­ці ця­пер трэ­ба за­пла­ціць пяць ба­за­вых ве­лі­чынь. У чы­та­ча бы­ло толь­кі ад­но пы­тан­не: хто яму, гэ­та­му бю­ро, даў та­кое ўка­зан­не — браць з лю­дзей гро­шы за па­ха­ван­не сва­іх род­ных?

Ад­каз не толь­кі на яго, але і на шэ­раг ін­шых пы­тан­няў, якія на­са­м­рэч за­кра­на­юць вель­мі мно­гіх лю­дзей, да­ла рэ­дак­цыі вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў ды­рэк­та­ра дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Ры­ту­аль­ныя па­слу­гі Мінск­ага ра­ё­на» На­тал­ля Ге­ра­сім­чук (так афі­цый­на на­зы­ва­ец­ца зга­да­нае за­яў­ні­кам «бю­ро»).

— Пач­ну з та­го, што За­кон «Аб па­ха­ван­ні і па­ха­валь­най спра­ве», у якім пра­пі­са­на ўсё, што да­ты­чыц­ца гэ­тай сфе­ры зям­но­га ча­ла­ве­ча­га быц­ця, ус­ту­піў у сі­лу яшчэ ў 2001 го­дзе. Але, ха­ця гэ­та і па­да­ец­ца дзіў­ным, мож­на ска­заць, што на яго ма­ла звяр­та­лі ўва­гі. І вось, ка­лі іш­ла рэ­ар­га­ні­за­цыя жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Мінск­ага ра­ё­на, бы­ло вы­ра­ша­на ства­рыць — па воб­ра­зе і па­да­бен­стве спец­кам­бі­на­та КБА на Аль­шэў­ска­га ў Мін­ску — на­ша прад­пры­ем­ства, якое атры­ма­ла наз­ву «Ры­ту­аль­ныя па­слу­гі Мінск­ага ра­ё­на», — рас­па­вя­ла На­тал­ля Кан­стан­ці­наў­на. — 119 мо­гі­лак, якія ёсць у ра­ё­не, па­він­ны мець ад­на­го гас­па­да­ра. Ле­тась па­ча­ла­ся пе­ра­да­ча мес­цаў па­ха­ван­няў з ба­лан­су сель­скіх Са­ве­таў на наш.

...Тут трэ­ба зра­біць не­вя­лі­кае, але па­трэб­нае ад­ступ­лен­не. Па­тлу­ма­чыць тое са­мае га­лоў­нае, пра што мно­гія гра­ма­дзя­не на­ват не за­дум­ва­юц­ца. І з-за гэ­та­га, улас­на, ча­сам і ўзні­ка­юць пы­тан­ні, якіх быць, у прын­цы­пе, не па­він­на.

— Мо­гіл­кі раз­мя­шча­юц­ца на дзяр­жаў­най зям­лі — га­лоў­ным ба­гац­ці лю­бой кра­і­ны. У вы­шэй­зга­да­ным За­ко­не «Аб па­ха­ван­ні і па­ха­валь­най спра­ве» дак­лад­на пра­пі­са­ны нор­мы і пра­ві­лы: як і дзе пра­во­дзіць па­ха­ван­ні. А што да­во­лі час­та ба­чыш у рэ­аль­нас­ці на мо­гіл­ках у сель­скай мяс­цо­вас­ці? Ага­ро­джа­ны ўчас­так пло­шчай 25 квад­рат­ных мет­раў і адзін пом­нік на ім. Па­га­дзі­це­ся, та­ко­га быць не па­він­на, — га­во­рыць На­тал­ля Ге­ра­сім­чук.

Па­вод­ле яе слоў, у Мін­ску раз­ме­шча­ны 23 мес­цы па­ха­ван­няў. Але толь­кі на трох мо­гіл­ках — Паў­ноч­ных, Ка­ло­дзі­шчан­скіх і За­ход­ніх — да­зва­ля­ец­ца пра­во­дзіць па­ха­ван­ні. На ўсіх ас­тат­ніх — толь­кі пад­за­ха­ван­ні.

— І жы­ха­ры ста­лі­цы хут­ка «пе­ра­клю­чы­лі­ся» на Мін­скі ра­ён. Асаб­лі­ва на тыя яго мес­цы, ку­ды лёг­ка мож­на да­брац­ца га­рад­скім або пры­га­рад­ным транс­пар­там. І вось на та­кіх вяс­ко­вых мо­гіл­ках мно­гія па­ча­лі «га­ра­дзіць ага­ро­ды».

...Тут трэ­ба звяр­нуц­ца да ра­шэн­ня Мі­набл­вы­кан­ка­ма ад 2005 го­да (з да­паў­нен­ня­мі, уне­се­ны­мі ў 2011 го­дзе), якім уста­ноў­ле­ны цэ­ны на рэг­ла­мен­та­ва­ныя ві­ды ры­ту­аль­ных па­слуг: ка­пан­не ма­гі­лы, пра­кат ка­та­фал­ка і ін­шыя. Вы­шэй ці ні­жэй за ўста­ноў­ле­ныя яны быць не мо­гуць. На ўсе ін­шыя ві­ды па­слуг ёсць тры кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня: рэс­пуб­лі­кан­скія, мяс­цо­выя бюд­жэ­ты, даб­ра­чын­ная да­па­мо­га, ін­шыя кры­ні­цы, не за­ба­ро­не­ныя за­ка­на­даў­ствам.

— На­ве­даў­шы ма­гі­лы род­ных, пры­вёў­шы іх у па­ра­дак, дзе ча­ла­век по­тым вы­кід­вае смец­це? Пра­віль­на, тут жа, на мо­гіл­ках. І доб­ра, ка­лі ў спе­цы­яль­на ад­ве­дзе­ных мес­цах, а не пад ага­ро­джу мес­ца па­ха­ван­няў ці не на су­сед­нюю ма­гі­лу. Больш за тое, бы­ва­юць вы­пад­кі, най­перш ка­лі мо­гіл­кі раз­ме­шча­ны ў ме­жах на­се­ле­на­га пунк­та, што не­ка­то­рыя не са­ро­ме­юц­ца пры­нес­ці і вы­кі­нуць на іх бы­та­вое смец­це са свай­го пад­вор­ка, — пры­во­дзіць пры­кла­ды су­раз­моў­ца. — Ці ўя­ві­це ін­шую сі­ту­а­цыю. Прый­шлі лю­дзі доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць ма­гі­лы род­ных, сва­я­коў. А дзе ўзяць пяс­ку? Ін­шы прык­лад. Па­са­дзі­лі не­ка­лі ка­ля ма­гі­лы не­вя­лі­кую бя­роз­ку. Пры­го­жа, доб­ра... Але пра­хо­дзіць трыц­цаць га­доў, і ўжо род­ныя тых род­ных не прос­та да нас звяр­та­юц­ца, а па­тра­бу­юць спі­ла­ваць ве­лі­зар­нае дрэ­ва, якое мо­жа ўпа­сці і па­шко­дзіць ага­ро­джу і пом­нік. Вы аба­вя­за­ны, га­во­раць гра­ма­дзя­не!

На­зва­ная су­ма — пяць ба­за­вых ве­лі­чынь — гэ­та пла­та на ўтры­ман­не мо­гі­лак. Яна ўно­сіц­ца ад­на­ра­зо­ва. На сён­ня пяць ба­за­вых ве­лі­чынь, або 750 ты­сяч руб­лёў, ка­лі га­ва­рыць пра вяс­ко­вых жы­ха­роў, лі­чу, не за­над­та вя­лі­кая су­ма. Да пры­кла­ду, для мін­чан, якія хо­чуць зра­біць па­ха­ван­не на мо­гіл­ках не­дзе ў Мін­скім ра­ё­не, па­трэб­на бу­дзе ўнес­ці на іх утры­ман­не двац­цаць ба­за­вых ве­лі­чынь. Пры­ня­тыя ме­ры да­зво­ляць у цэ­лым на­вес­ці па­ра­дак у гэ­тай сфе­ры, а кан­крэт­на ўня­сен­не пла­ты гра­ма­дзя­на­мі — утрым­лі­ваць мо­гіл­кі ў чыс­ці­ні і па­рад­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.