Вы тут

Хо­чаш у Ве­не­цыю? Без праб­лем!


Лі­га доб­ра­ах­вот­най пра­цы па­шы­рае маг­чы­мас­ці.

Мі­ну­ла ўжо двац­цаць га­доў з дня ўтва­рэн­ня рэс­пуб­лі­кан­скай ма­ла­дзёж­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Лі­га доб­ра­ах­вот­най пра­цы мо­ла­дзі», якая па-ра­ней­ша­му да­па­ма­гае рэа­лі­зоў­ваць свае ідэі і іні­цы­я­ты­вы, за­сна­ва­ныя на прын­цы­пах доб­ра­ах­вот­ных, не­фар­маль­ных і між­куль­тур­ных зно­сін. Ка­лі ў ця­бе ёсць та­кія, то сме­ла мо­жаш іс­ці ў га­лоў­ны офіс Лі­гі і «ру­хаць» сваю за­ду­му, а ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та зро­бяць усё маг­чы­мае, каб ува­со­біць яе ў жыц­цё. Так­са­ма ты мо­жаш вы­дат­на пра­вес­ці час у твор­чых май­стэр­нях, пе­да­га­гіч­ных атра­дах і між­на­род­ных лет­ні­ках.

— Лі­га — не штуч­ная ар­га­ні­за­цыя. У нас кож­ны су­пра­цоў­нік пры­но­сіць свае ідэі, на­строй і ў вы­ні­ку атрым­лі­ва­ец­ца роз­на­ка­ля­ро­вы «ды­ван руч­ной ра­бо­ты», — пад­крэс­лі­вае стар­шы­ня праў­лен­ня ар­га­ні­за­цыі Воль­га Шмі­гель­ская.

Ка­лі ты хо­чаш быць у эпі­цэнт­ры па­дзей, то ў Лі­зе ця­бе ча­ка­юць з рас­па­сцёр­ты­мі аб­дым­ка­мі. Во­пыт пра­цы не па­тра­бу­ец­ца, а вось доб­ры на­строй і кем­лі­васць ві­та­ец­ца. У ар­га­ні­за­цыі кож­ны змо­жа знай­сці ся­бе і сваё пры­зван­не, ад­па­чыць і на­ву­чыц­ца ра­біць сва­і­мі ру­ка­мі цу­доў­ныя рэ­чы.

— На­прык­лад, арт-клуб «Clever» не аб­мі­не твор­чых і ці­ка­вых лю­дзей, якія лю­бяць ства­раць но­вае ці ра­біць не­ча­ка­ныя па­да­рун­кі для сва­іх сяб­роў і бліз­кіх. Што гэ­та мож­а быць? Вы­бар вя­лі­кі: ма­лю­нак на тка­ні­не, рэ­чы з лям­цу, мы­ла. «За­ста­ец­ца вы­браць на афі­цый­ным сай­це Лі­гі тое, што та­бе ці­ка­ва, аба­вяз­ко­ва за­рэ­гіст­ра­вац­ца і пры­ехаць на су­стрэ­чу ў пры­зна­ча­ны дзень», — па­тлу­ма­чы­ла Воль­га Шмі­гель­ская.

Не менш па­пу­ляр­ным ся­род мо­ла­дзі за­ста­ец­ца сту­дэнц­кі пе­да­га­гіч­ны атрад «Resпублика». Сту­дэн­ты што­год вы­яз­джа­юць за мя­жу ў якас­ці ва­жа­тых, фіз­ру­коў, ды­джэ­яў, му­зыч­ных кі­раў­ні­коў. Каб тра­піць у лік та­кіх «шчас­ліў­чы­каў», трэ­ба ад­па­вя­даць пры­нам­сі тром кры­тэ­ры­ям. Уз­рост удзель­ні­каў ва­га­ец­ца ад 18 да 30 га­доў. Каб па­поў­ніць шэ­ра­гі пе­да­га­гіч­на­га атра­да, не­аб­ход­на прай­сці кас­тынг (за­поў­ніць ан­ке­ту кан­ды­да­та, да­ве­дац­ца пра час і мес­ца пра­вя­дзен­ня кас­тын­гу), за­тым прай­сці на­ву­чан­не ў Шко­ле ва­жа­тых, здаць эк­за­мен і са­браць «ча­ма­дан ва­жа­та­га» для не­за­быў­най ванд­роў­кі.

Лі­га доб­ра­ах­вот­най пра­цы ад­кры­вае пе­рад мо­лад­дзю ме­жы. Вось, на­прык­лад, ха­чу па­ехаць у Фран­цыю, Іта­лію або Гер­ма­нію... «Ка­лі лас­ка, без праб­лем!» — ад­ка­за­лі мне су­пра­цоў­ні­кі Лі­гі. А ўсё та­му, што ў ар­га­ні­за­цыі ёсць ад­па­вед­ны пра­ект. «Workcamp» — гэ­та між­на­род­ныя ва­лан­цёр­скія лет­ні­кі ў Еў­ро­пе. У пра­ек­це бя­руць удзел 15-20 ва­лан­цё­раў з роз­ных кра­ін (з ад­ной — мак­сі­мум два ва­лан­цё­ры), на пра­ця­гу двух-трох тыд­няў ма­ла­дыя лю­дзі ра­зам пра­цу­юць, зна­ё­мяц­ца з асаб­лі­вас­ця­мі кра­і­ны, за­вод­зяць но­выя зна­ём­ствы. Ве­дан­не ба­за­ва­га ўзроў­ню анг­лій­скай мо­вы аба­вяз­ко­вае, та­му гэ­та яшчэ і вы­дат­ная маг­чы­масць «пад­цяг­нуць» мо­ву. Лі­га су­пра­цоў­ні­чае з 43 ар­га­ні­за­цы­я­мі з 35 кра­ін све­ту, зна­чыць, кож­ны, хто прый­шоў у ар­га­ні­за­цыю, мо­жа вы­браць ці­ка­вую кра­і­ну, па­чы­на­ю­чы з ЗША і за­кан­чва­ю­чы Ман­го­лі­яй. Ёсць са­цы­яль­ныя ві­ды пра­цы (з дзець­мі, ін­ва­лі­да­мі), эка­ла­гіч­ныя (па­сад­ка дрэў, пры­бі­ран­не смец­ця), рэ­стаў­ра­цый­ныя (гэ­та, вя­до­ма ж, не рэ­стаў­ра­цыя са­бо­ра Па­рыж­скай Бо­жай Ма­ці, але абя­ца­юць, што па­ды­ход да ад­ра­джэн­ня бу­дын­ка бу­дзе крэ­а­тыў­ны і ці­ка­вы), і, на­рэш­це, му­зыч­на-тэ­ат­раль­ная пра­ца. Праў­да, тут ёсць не­каль­кі «але» — гэ­та ўзрос­та­выя аб­ме­жа­ван­ні, як ужо ад­зна­ча­ла­ся вы­шэй, ве­дан­не анг­лій­скай мо­вы аль­бо мо­вы вы­бра­най кра­і­ны, і ма­ты­ва­цыя. Пра­жы­ван­не і хар­ча­ван­не на тэ­ры­то­рыі за­меж­най кра­і­ны бяс­плат­нае, а вось за да­ро­гу да­вя­дзец­ца за­пла­ціць са свай­го ка­шаль­ка (су­ма за­ле­жыць ад ад­лег­лас­ці і вы­бра­на­га транс­пар­ту). На­гляд­ны прык­лад: да­ро­га у Фран­цыю або Гер­ма­нію каш­туе 150-200 еў­ра, член­скі ўнё­сак у Лі­гу — 350 ты­сяч руб­лёў плюс гро­шы на кі­шэн­ныя вы­дат­кі (у боль­шас­ці вы­пад­каў ві­за да­ец­ца бяс­плат­на).

На гэ­тым пра­ек­ты ў Лі­зе доб­ра­ах­вот­най пра­цы мо­ла­дзі не за­кан­чва­юц­ца, а толь­кі па­чы­на­юц­ца: між­на­род­ныя ва­лан­цёр­скія лет­ні­кі ў Еў­ро­пе, еў­ра­пей­ская ва­лан­цёр­ская служ­ба, між­на­род­ны ва­лан­цёр­скі ла­гер «Бла­кіт­ны» і яшчэ шмат раз­на­стай­ных пра­грам па ін­та­рэ­сах. У ар­га­ні­за­та­раў Лі­гі доб­ра­ах­вот­най пра­цы мо­ла­дзі шмат пла­наў, ідэй і па­жа­дан­няў на бу­ду­чы­ню. Блі­жэй­шы з іх — ства­рыць ра­зам з ін­шы­мі са­цы­яль­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі крэ­а­тыў­ныя лаў­кі і ўста­ля­ваць іх у пар­ках ад­па­чын­ку, бо, як вя­до­ма, іх шмат не бы­вае. Зной­дзец­ца пра­ект як для са­рам­лі­вай дзяў­чы­ны, так і для сме­ла­га, ра­шу­ча­га хлоп­ца. Лі­га па­шы­рае ме­жы — у мо­ла­дзі ёсць вы­дат­ная маг­чы­масць уба­чыць свет і стаць са­ма­стой­ны­мі і ад­каз­ны­мі людзь­мі.

Эль­ві­ра ГА­РОШ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?