Вы тут

Падаражанне мяса прымусіла гаспадынь вынаходзіць новыя рэцэпты


Пас­ля рэз­ка­га скач­ка цэн на мя­са, які ад­быў­ся ў кан­цы мая — па­чат­ку чэр­ве­ня, ча­со­вае за­ціш­ша. Сён­ня ў ма­гі­лёў­скіх ма­га­зі­нах кі­ла­грам сві­ні­ны каш­туе: шый­най част­кі ад 87500 руб­лёў (Ма­гі­лёў­скі мя­са­кам­бі­нат) да 108500 (ААТ «Алек­санд­рый­скае»), ла­па­тач­най — ад 85300 (аг­ра­кам­бі­нат «Ус­ход») да 96500 (Ма­гі­лёў­скі мя­са­кам­бі­нат), та­за­бед­ра­най — ад 83850 (аг­ра­кам­бі­нат «За­ра») да 97100 (ААТ «Алек­санд­рый­скае»). Ка­ля мяс­ных пры­лаў­каў ма­га­зі­на сет­кі «Квар­тал» па ву­лі­цы Пер­ша­май­скай сва­бод­на. Кі­ла­грам мя­са кат­лет­на­га тут пра­па­ноў­ва­юць аж за 82 ты­ся­чы руб­лёў. Амаль на 14 ты­сяч да­ра­жэй каш­туе сві­ні­на з ла­пат­кі. Бяд­ро ку­ры­нае каш­туе 53950 руб­лёў за кі­ло.

На Цэнт­раль­ным рын­ку Ма­гі­лё­ва мя­са на лю­бы густ — бы­лі б гро­шы. Але на­род не вель­мі спя­ша­ец­ца яго на­бы­ваць. Вось па­ды­шла ба­буль­ка, пры­ца­ні­ла­ся і ўзя­ла кі­ла­грам больш тан­най пя­чон­кі па 35 ты­сяч руб­лёў. «А вы­раз­ка не па ма­ім ка­шаль­ку, — па­тлу­ма­чы­ла яна. — Яшчэ ў кан­цы мая кі­ла­грам мя­са з шый­най част­кі каш­та­ваў ка­ля 70 ты­сяч руб­лёў, а сён­ня тан­ней, чым за 95 ты­сяч не знай­сці».

— Не, мя­са — гэ­та не для нас, — уз­ды­хае жан­чы­на ся­рэд­ніх га­доў. — Не па­ве­ры­це, у кан­цы мая сві­ны раз­руб на­бы­ва­ла ў кал­гас­ных кра­мах па 35 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам, а ця­пер ён удвая да­ра­жэй­шы. Учо­ра ўба­чы­ла са­сіс­кі вы­шэй­ша­га га­тун­ку амаль па 70 ты­сяч за кі­ла­грам. Дык там та­го мя­са кот на­пла­каў.

Цэ­ны і на­са­мрэч ураж­ва­юць, ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­та буд­ны дзень, пры­чым дру­гая па­ло­ва. Ка­лі мер­ка­ваць па віт­ры­нах, па­куп­ні­коў бы­ло ня­шмат. Сім­па­тыч­ная пра­даў­шчы­ца абя­цае ад­даць свой та­вар тан­ней, але, ка­лі гля­дзіш на цэн­ні­кі — 130 ты­сяч за па­лянд­ві­цу, 90 ты­сяч за ла­па­тач­ную част­ку — на­ват яе зніж­кі не ці­ка­вяць. Якая ка­рысць ад «сэка­ном­ле­ных» 2-3 ты­сяч?

Вось жан­чы­на про­сіць уз­ва­жыць на 100 ты­сяч яла­віч­ных аб­рэз­каў па 30 ты­сяч за кі­ла­грам. Ка­жа, што ёй вель­мі па­шан­ца­ва­ла ку­піць доб­ры ку­сок з ла­пат­кі ўся­го за 75 ты­сяч. Кат­ле­ты атры­ма­юц­ца доб­рыя. Муж па­ста­ян­на ў ка­ман­дзі­роў­ках, трэ­ба неш­та з са­бой у да­ро­гу ўзяць. Яшчэ вы­ра­тоў­вае са­лё­нае са­ла, але яно па 130 ты­сяч за кі­ла­грам і ца­на на яго яшчэ не зні­жа­ла­ся.

— А я знай­шла, як вый­сці са ста­но­ві­шча, — па­дзя­лі­ла­ся яшчэ ад­на жан­чы­на. — На­бы­ваю ку­ры­нае шаш­лыч­нае мя­са ў кал­гас­ным ма­га­зі­не па ца­не 40 ты­сяч за кі­ла­грам, пе­ра­круч­ваю яго са сві­ні­най, і атрым­лі­ва­юц­ца цу­доў­ныя кат­ле­ты. Та­кія паў­фаб­ры­ка­ты сён­ня каш­ту­юць да 70 ты­сяч руб­лёў. Але там спрэс ад­ны жыл­кі і храст­кі.

Больш па­куп­ні­коў ва­кол ку­ры­ных пры­лаў­каў. Ха­ця і тут цэ­ны ўзля­це­лі. Тая ж брой­лер­ная ку­ры­ца яшчэ, зда­ец­ца, ме­сяц та­му каш­та­ва­ла 23-24 ты­ся­чы за кі­ла­грам, а ця­пер ужо 29950 — 32100 руб­лёў. Су­па­вую ку­ры­цу, дзе кас­цей больш, чым мя­са, мож­на на­быць па ца­не 21700-23800 за кі­ла­грам. А вось кі­ло ку­ры­на­га бяд­ра каш­туе ў ме­жах 52950—56600 руб­лёў, гру­дак — 53950—57050, кум­пяч­коў — 42500—49000 руб­лёў.

Але ёсць на рын­ку мяс­ныя кроп­кі, дзе па­куп­ні­коў за­шмат. Ледзь пра­ціс­ка­ю­ся ў фір­мен­ны кі­ёск ад прад­пры­ем­ства «Ма­гі­лёў­хле­бап­ра­дук­ты». Вы­раз­ка каш­туе ка­ля 93 ты­сяч руб­лёў — амаль на
30 ты­сяч тан­ней за ба­зар­ную, фарш сві­ны — 58100 руб­лёў, кі­ло та­за­бед­ра­най част­кі больш за 86 ты­сяч руб­лёў. Нех­та ці­ка­віц­ца сві­ным ра­гу, але яго ня­ма. Ка­жуць апош­ні раз «кос­ці» пра­да­ва­лі­ся па 10 ты­сяч за кі­ла­грам.

Ка­ля кі­ёс­ка сель­гас­прад­пры­ем­ства «Аван­гард» чар­га ча­кае ма­шы­ну з та­ва­рам. Пра­даў­шчы­ца п'е чай і не су­праць па­дзя­ліц­ца мер­ка­ван­нем на­конт цэн. «У нас ні­чо­га не за­трым­лі­ва­ец­ца, — за­пэў­ні­вае яна. — Па­гля­дзі­це, коль­кі каш­туе мя­са ў пры­ват­ні­каў. За вы­раз­ку ў вы­хад­ныя там про­сяць да 150 ты­сяч за кі­ло, а на­ша каш­туе ка­ля 90 ты­сяч. І ас­тат­нія цэ­ны вель­мі пры­ваб­ныя: ла­пат­ка —
80 ты­сяч, та­за­вая част­ка — 84 ты­ся­чы, све­жае са­ла 43500, гру­дзін­ка — 45 ты­сяч. Гэ­та нар­маль­ныя цэ­ны. А 12 га­дзі­не ў мя­не пры­воз, а пас­ля дзвюх ужо ні­чо­га не за­ста­ец­ца».

Да кі­ёс­ка пад'­яз­джае ма­шы­на, і пра­даў­шчы­ца бя­жыць пры­маць та­вар. Кі­роў­ца ад­чы­няе дзвер­цы ку­за­ва, і люд­скі на­тоўп ледзь не ўскок­вае ўнутр. Кі­роў­ца сяр­дзі­та кры­чыць: «Лю­дзі, дай­це раз­гру­зіц­ца!» Але яго ма­ла хто слу­хае. Усе хо­чуць мя­са. Тан­на­га.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Загаловак у газеце: Па­да­ра­жан­не мя­са пры­му­сі­ла гас­па­дынь вы­на­хо­дзіць но­выя рэ­цэп­ты

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.