Вы тут

Тан­цор і ды­джэй на ко­лах


На жаль, адзі­ны ў на­шай кра­і­не аў­та­ма­біль Chevrolet Monte Carlo, які (вы не па­ве­ры­це!) тан­цуе, а так­са­ма... пра­цуе ды­джэ­ем, ад'­ехаў з фес­ты­валь­на­га Ві­цеб­ска. Але ўра­жан­ня­мі аб ім бу­дуць дзя­ліц­ца яшчэ доў­га, бо гэ­ты «цуд» тэх­ні­кі ні­ко­га з тых, хто яго ба­чыў, не па­кі­нуў абы­яка­вым.

3Шы­коў­нае рэт­ра-аў­то, вы­раб­ле­нае амаль што 40 га­доў та­му, бы­ло ў эпі­цэнт­ры ўва­гі пра­хо­жых і аў­та­ма­бі­ліс­таў пад­час Дня мо­ла­дзі на «Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску». Су­пра­цоў­ні­кі ДАІ шчы­ра да­па­ма­га­лі ра­ры­тэ­ту хут­чэй вы­ехаць на да­ро­гу, пры­пар­ка­вац­ца, да­ехаць, ку­ды трэ­ба...

Без­умоў­на, вы­ста­ва­мі ста­рой тэх­ні­кі ўжо ні­ко­га асаб­лі­ва не здзі­віш, але гра­мад­ска­му аб'­яд­нан­ню «Аў­та­Аме­ры­ка» дзя­ку­ю­чы Chevrolet Monte Carlo і ін­шым «ко­лам» гэ­та ўда­ло­ся.

— Наш Chevrolet Monte Carlo — уні­каль­ны. Та­кіх ма­шын у Еў­ро­пе яшчэ толь­кі дзве, — рас­каз­вае Аляк­сандр Шу­рын, стар­шы­ня абяд­нан­ня «Аў­та­Аме­ры­ка».

Аў­то мо­жа тан­ца­ваць дзя­ку­ю­чы спе­цы­яль­най пнеў­ма­тыч­най пад­вес­цы, па­ды­мае ко­лы ў такт му­зы­цы, пры­ся­дае... Яно мае ма­гут­нае гу­ка­вое аб­ста­ля­ван­не: ка­лі ўжо «вы­дасць» му­зы­ку — дык бу­дзе чут­но за кі­ла­мет­ры.

У са­ло­не ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» ўба­чы­лі аў­то­граф. Зра­зу­ме­ла, каб да­зво­ліць «са­пса­ваць» па­нэль ма­шы­ны, аб якой ма­раць ка­лек­цы­я­не­ры, трэ­ба вель­мі па­ва­жаць та­го, хто рас­пі­саў­ся. Вы­свет­лі­ла­ся, што аў­то­граф па­кі­нуў Bіg Dane, прад­стаў­нік кам­па­ніі «West Coast Customs», вя­ду­чы тэ­ле­ві­зій­ных пра­ек­таў: MTV — «Тач­ку на пра­пам­поў­ку» і DІSCOVERY «Кру­ты цю­нінг». Без­умоў­на, гэ­та­га аба­яль­на­га чар­на­ску­ра­га муж­чы­ну ве­да­юць усе, хто ці­ка­віц­ца аў­та­тэх­ні­кай.

Chevrolet Monte Carlo — пе­ра­мож­ца мност­ва за­меж­ных вы­стаў ста­рой тэх­ні­кі. Ці­ка­ва, што ў Поль­шчы аў­то за­ва­я­ва­ла «брон­зу» ся­род ка­ля 80 ра­ры­тэт­ных «ко­лаў». Куб­кі, якія ўру­чы­лі ўла­да­рам аў­то-пры­зё­раў, бы­лі на­поў­не­ны шам­пан­скім!

4— Ся­род чле­наў аб'­яд­нан­ня — лю­дзі роз­ных уз­рос­таў і пра­фе­сій, для якіх ма­шы­на — не сро­дак ру­ху, а хо­бі. Вя­до­ма, ра­ры­тэт­нае аў­то — страт­нае за­хап­лен­не. Але не­маг­чы­ма аца­ніць гра­шы­ма тое, што ці­ка­віць, ку­ды ўклад­ва­еш ду­шу. Уся­го наш клуб прад­стаў­ляе ка­ля 80 ра­ры­тэт­ных аў­то. Ад­на з апош­ніх на­ві­нак — ле­ген­дар­ны «Форд Т», вы­раб­ле­ны ў 1924 го­дзе. Па «ўз­рос­це» — са­мы ста­ры ў рэс­пуб­лі­цы. Яго да­ста­ві­лі з Ка­на­ды, — пра­цяг­вае Аляк­сандр.

Удзель­ні­каў аб'­яд­нан­ня «Аў­та­Аме­ры­ка» час­та за­пра­ша­юць на вы­ста­вы, пра­бе­гі. Чар­го­вы вы­езд — у Літ­ву, дзе ад­бу­дзец­ца тра­ды­цый­ная вы­ста­ва рэт­ра-аў­та­ма­бі­ляў.

Акра­мя вы­ста­вы рэт­ра-аў­то, у Дзень мо­ла­дзі бы­ло яшчэ шмат ці­ка­ва­га.

Пра­ца­ва­лі май­стар-кла­сы ад прад­стаў­ні­коў ма­ла­дзёж­ных тан­ца­валь­ных ка­лек­ты­ваў і суб­куль­тур, вы­ста­вы «Су­пер­Байк», «Тэх­на­Град». Уве­ча­ры ад­быў­ся фі­нал тра­ды­цый­на­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Біт­ва ды­джэ­яў».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.