Вы тут

Ідэальны колер валасоў


Ад колеру валасоў вельмі залежыць наша прывабнасць. Аказваецца, няправільна падабранае адценне фарбы можа падкрэсліць бледнасць скуры і пачырваненні на ёй, робіць больш прыкметнымі цёмныя кругі пад вачыма і нават дадае дзясятак гадоў.

Каб правільна выбраць свой колер валасоў, трэба адштурхоўвацца ад таго, да якога колератыпу вы адносіцеся.

1.Вясна — цёплы светлы тыпаж. Вы адносіцеся да яго, калі ваша скура гладкая і лёгка загарае, калі вы натуральная бландзінка ці ў вас русы колер валасоў і пры гэтым у вас светлыя вочы (шэрыя або шэра-блакітныя). У гэтым выпадку вам падыдзе блонд. Пры гэтым блонд можа быць насычаным, нават белым, але з абавязковым цёплым пшанічным адценнем. Таксама гэтаму тыпажу падыходзяць далікатныя адценні рыжага, блізкія да натуральнага, і адценні мёду.

2.Лета — халодны светлы тыпаж. Гэта асобы са скурай, якая даволі лёгка загарае, а вочы пры гэтым светла-карыя, шэрыя або сінія. Валасы звычайна ад русых да каштанавых. Гэтаму тыпажу падыдуць халодныя колеры: халодныя адценні русага, нават блізкія да попельнага, медныя і чырванавата-каштанавыя. Колер залежыць ад яркасці колеру вачэй. Калі вочы светлыя, то выбірайце больш лёгкія тоны. Калі вочы цёмнага насычанага колеру — бярыце каштанавы.

3.Восень — цёплы насычаны тыпаж. Гэта асобы з насычаным цёплым колерам скуры, часам трохі смуглявым. Вочы могуць быць зялёныя, цёмна-шэрыя ці карыя, а валасы — ад каштанавых да рудых. Такому колератыпу падыдуць цёплыя рыжаватыя адценні.

4.Зіма — насычаны халодны тыпаж. Гэта эфектныя брунеткі са светлай скурай і яркім колерам вачэй. Вочы — светлыя або цёмныя. Але пры гэтым галоўнае — наяўнасць кантрасту паміж колерам скуры і колерам валасоў. Гэты тып можа быць як больш цёплым, так і больш халодным. Гэтаму колератыпу падыдуць практычна ўсе насычаныя тоны. Асобы такога тыпу могуць эксперыментаваць з яркімі колерамі (махагон, рубін, чырвона-рыжы, адценні каштанавага), выбіраючы адпаведна халодныя (халодная зіма) або цёплыя тоны (цёплая зіма). Таксама такія дзяўчаты могуць эксперыментаваць з блондам (такія колеры не рэкамендуюцца, калі на твары шмат маршчын). Падыдуць попельныя адценні і адценне сівізны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.