Вы тут

Што могуць расказаць пра нас колеры нашага адзення?


Колер, якому аддае перавагу чалавек, можа многае расказаць пра яго асобу. Ваш любімы колер — колер вашай персоны. Ён паказвае нашы асноўныя характарыстыкі і моцныя бакі.


— Калі вам падабаецца чырвоны, вы ўпэўнены чалавек, які аддае перавагу актыўнаму спосабу жыцця. Аранжавы азначае, што вы таварыскі чалавек, якому падабаецца быць у групавых сітуацыях. Таксама аранжавыя адценні часта выбіраюць добрыя арганізатары. Сарамлівыя людзі аддаюць перавагу зялёнаму. Асобы з лёгкім і спакойным характарам выбіраюць блакітны, — расказвае псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі Вольга Шабалінская.

Фіялетавы колер паказвае, што вы надзейныя і працавітыя. Чорны — колер улады, часта дамінуе ў адзенні кіраўнікоў і дырэктараў. Карычневае адзенне кажа пра тое, што вы прыязны чалавек, які любіць клапаціцца аб сям'і і сябрах. Шмат белага адзення ў гардэробе ў рашучых і самастойных людзей.

— Важны таксама колер, які чалавек не любіць. Ён паказвае, якім чалавек хацеў бы быць. Напрыклад, вы не любіце чырвоны, таму, магчыма, вам не хапае ўпэўненасці ў сабе. Не носіце адзенне аранжавага колеру — можа быць, вы хацелі б быць больш таварыскімі.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.