Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Прападобны Сергій ігумен Раданежскі» серыі «Жыццё святых праваслаўнай царквы» — залатую і сярэбраную.
Залатая манета мае намінал 5000 рублёў, масу 500 г, пробу сплаву 999,9, дыяметр 80,25 мм, тыраж да 77 штук. Сярэбраная — намінал 500 рублёў, масу 500 г, пробу сплаву 925, дыяметр 100,25 мм, тыраж да 777 штук. Апошнія адчаканены на манетным двары ТАА «Б. Х. Майерс Кунстпрэгеанштальт» у Германіі якасцю «пруф». Залатыя манеты — на Літоўскім манетным двары якасцю «пруф».
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».