Вы тут

Ад­каз­ная па­зі­цыя


 

На­шым па­гра­ніч­ні­кам трэ­ба дзей­ні­чаць так, каб ні­я­кіх прэ­тэн­зій з бо­ку Укра­і­ны не бы­ло

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 18 жніў­ня пры­няў з дак­ла­дам дзярж­сак­ра­та­ра Са­ве­та бяс­пе­кі Аляк­санд­ра Мя­жу­е­ва. На су­стрэ­чы раз­мо­ва іш­ла аб дзей­нас­ці сі­ла­во­га бло­ка кра­і­ны і пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, ра­бо­ту якіх ка­ар­ды­нуе дзярж­сак­ра­тар Са­ве­та бяс­пе­кі, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў уз­мац­нен­ня дзей­нас­ці дзярж­сак­ра­та­ры­я­та Са­ве­та бяс­пе­кі. «Я ўжо не­як пуб­ліч­на га­ва­рыў аб ра­бо­це дзяр­жаў­на­га сак­ра­та­ры­я­та Са­ве­та бяс­пе­кі. Але гэ­та не зна­чыць, што мы па­га­ва­ры­лі і не па­він­на быць ру­ху ў пла­не па­ляп­шэн­ня і ўзмац­нен­ня якас­ці ра­бо­ты. Гэ­та ўжо ста­лая струк­ту­ра, якая іс­нуе 20 га­доў, па­ра ру­хац­ца на­пе­рад больш ра­шу­ча, не ба­ю­чы­ся пры­маць ней­кія больш пра­грэ­сіў­ныя ра­шэн­ні, уно­сіць пра­па­но­вы».

«Сі­ла­вы блок, пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны пра­цу­юць нар­маль­на, грэх бы­ло б крыў­дзіц­ца або кры­ты­ка­ваць іх, але тым не менш не­га­ты­ву так­са­ма ха­пае», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ку на­сця­рож­ва­юць не­ка­то­рыя пы­тан­ні дыс­цып­лі­ны, асаб­лі­ва ся­род афі­цэр­ска­га і на­ват ге­не­раль­ска­га кор­пу­са ў Мі­ніс­тэр­стве аба­ро­ны. «Та­кіх фак­таў да­стат­ко­ва, вы, на­пэў­на, іх атрым­лі­ва­е­це. Ха­чу, каб яны гэ­та чу­лі: я гэ­та ве­даю», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў так­са­ма ра­бо­ту Ка­мі­тэ­та дзярж­бяс­пе­кі. У пры­ват­нас­ці, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Па­ра ней­кія но­выя фор­мы, ме­та­ды ра­бо­ты не тое што вы­на­хо­дзіць, а зы­хо­дзя­чы з улас­на­га во­пы­ту браць на ўзбра­ен­не».

Прэ­зі­дэнт рэз­ка кры­ты­ка­ваў і вы­ка­заў прэ­тэн­зіі да якас­ці ра­бо­ты за­кры­тай, так зва­най ура­да­вай, су­вя­зі. «Гэ­та не спра­ва, ка­лі га­во­рыш з кі­раў­ні­ком якой-не­будзь дзяр­жа­вы, і нар­маль­на па­га­ва­рыць не­маг­чы­ма», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Раз­мо­ва іш­ла і аб не­ка­то­рых ін­шых ак­ту­аль­ных пы­тан­нях. Прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва па­ці­ка­віў­ся сі­ту­а­цы­яй на бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай гра­ні­цы: «У нас там са­праў­ды па­ра­дак ці ёсць ней­кія праб­ле­мы?»

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пя­рэ­дзіў: «Бе­ла­рус­кім па­гра­ніч­ні­кам трэ­ба дзей­ні­чаць так, каб ні­я­кіх аб­грун­та­ва­ных прэ­тэн­зій з бо­ку Укра­і­ны да нас не бы­ло. Мы па­абя­ца­лі ім, яшчэ да прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў, што мы вель­мі пры­стой­на ся­бе па­во­дзі­лі і па­во­дзім. Нас ні Ра­сія, ні­хто не пра­сіў ус­клад­няць аб­ста­ноў­ку на бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай гра­ні­цы, ды і нам гэ­та­га не па­трэб­на. У су­вя­зі з гэ­тым ха­це­ла­ся б па­чуць, якая там аб­ста­ноў­ка з улі­кам ма­іх ука­зан­няў. Мы гэ­та­га не ўтой­ва­лі — мы, вя­до­ма ж, пад асо­бы кант­роль бя­ром гэ­ту гра­ні­цу ў су­вя­зі з па­дзея­мі, што там ад­бы­ва­юц­ца». Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што бе­ла­рус­кі бок па­ві­нен вы­ра­шаць усе ўзні­ка­ю­чыя праб­ле­мы не ў па­ру­шэн­не іс­ну­ю­чых да­моў­ле­нас­цяў з укра­ін­скім бо­кам.

Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў, каб стар­шы­ня Дзярж­па­гран­ка­мі­тэ­та Ле­а­нід Маль­цаў па­ста­ян­на зна­хо­дзіў­ся на су­вя­зі з кі­раў­ні­ком укра­ін­ска­га па­гран­ка­мі­тэ­та. «Да­рэ­чы, мы з Прэ­зі­дэн­там Па­ра­шэн­кам аб гэ­тым да­мо­ві­лі­ся — што ўсе служ­бы, і сі­ла­во­га бло­ка, па­він­ны па­ста­ян­на кан­так­та­ваць. Ка­лі ёсць ней­кія на­сця­ро­жа­нас­ці, то зды­маць іх, каб гэ­та не вы­хо­дзі­ла на­верх і, не дай бог, яшчэ ў гра­мад­ства, у СМІ, каб не бы­ло ў нас на­ват пад­ста­вы для гэ­та­га».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пра­ін­фар­ма­ва­ны аб тым, што ўсе яго да­ру­чэн­ні ад­нос­на сі­ту­а­цыі на бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай гра­ні­цы ня­ўхіль­на вы­кон­ва­юц­ца. У пры­ват­нас­ці, на­ла­джа­на ўза­е­ма­дзе­ян­не і кан­так­ты па­між усі­мі сі­ла­вы­мі ве­дам­ства­мі дзвюх кра­ін, па­ста­ян­на ад­бы­ва­ец­ца аб­мен ін­фар­ма­цы­яй. Дзярж­па­гран­ка­мі­тэт ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з МУС і Мі­ніс­тэр­ствам аба­ро­ны дак­лад­на вы­кон­вае да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па ўзмац­нен­ні дзяр­жаў­най гра­ні­цы на паў­днё­вым на­прам­ку.

Акра­мя та­го, Прэ­зі­дэнт па­ці­ка­віў­ся, як ідуць спра­вы на бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай гра­ні­цы ў су­вя­зі з да­зво­лам у лет­ні се­зон жы­ха­рам пры­гра­ніч­ных укра­ін­скіх тэ­ры­то­рый збі­раць гры­бы і яга­ды ў бе­ла­рус­кіх ля­сах. Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы да­ло­жа­на, што Бе­ла­русь ад­кры­ла се­зон­ныя пунк­ты про­пус­ку для ўкра­ін­скіх гра­ма­дзян, пры­ня­ўшы ўсе не­аб­ход­ныя ме­ры бяс­пе­кі. Гэ­та сі­ту­а­цыя зна­хо­дзіц­ца пад асо­бым кант­ро­лем — аб­ста­ноў­ка спа­кой­ная, нар­маль­ная.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.