Вы тут

Па­па Рым­скі агу­чыў дум­кі пра сваю смерць


 

«Я ве­даю, што мне за­ста­ло­ся жыць толь­кі ка­рот­кі час. Два ці тры га­ды, і за­тым я апы­ну­ся ў до­ме Гос­па­да», — ска­заў ён жур­на­ліс­там у са­ма­лё­це па шля­ху ў Ва­ты­кан з Паўд­нё­вай Ка­рэі, дзе ён зна­хо­дзіў­ся з пя­ці­дзён­ным апост­аль­скім ві­зі­там.

«Я аб­дум­ваю свае гра­хі, па­мыл­кі, імк­ну­ся па­збя­гаць га­на­рыс­тас­ці. І ўсё та­му, што дні мае злі­ча­ны», — пры­во­дзіць сло­вы 77‑га­до­ва­га пан­ты­фі­ка ін­дый­ская га­зе­та «Hіndustаn Tіmеs». Кры­ні­цы ў Ва­ты­ка­не па­цвер­дзі­лі, што Па­па і ра­ней га­ва­рыў пра ўлас­ную смерць у вуз­кім ко­ле, ад­нак ця­пер упер­шы­ню па­дзя­ліў­ся дум­ка­мі аб гэ­тым з жур­на­ліс­та­мі. У гу­тар­цы з імі на бор­це са­ма­лё­та Фран­цыск зга­даў аб маг­чы­мас­ці свай­го сы­хо­ду з па­са­ды, як гэ­та зра­біў ле­тась яго па­пя­рэд­нік Бе­не­дыкт ХVІ, у вы­пад­ку, ка­лі ён не змо­жа да­лей вы­кон­ваць свае аба­вяз­кі. 60 га­доў та­му сы­ход у ад­стаў­ку біс­ку­паў ка­та­ліц­кай царк­вы быў прак­тыч­на не­маг­чы­мым, ад­нак ця­пер «Бе­не­дыкт ХVІ ад­чы­ніў дзве­ры», — да­даў Па­па.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.