Вы тут

Сапернікі вядомыя


З кім су­стрэ­нец­ца на­ша ха­кей­ная дру­жы­на ў гру­пе на ЧС-2015?

Арг­ка­мі­тэт па пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту-2015 па ха­кеі апуб­лі­ка­ваў са­стаў груп і рас­клад тур­ні­ру, які ў на­ступ­ным го­дзе прой­дзе з 1 па 17 мая ў чэш­скіх га­ра­дах Пра­зе і Аст­ра­ве.

Матч ад­крыц­ця ад­бу­дзец­ца 1 мая ў 20.15 па мяс­цо­вым ча­се (21.15 па мін­скім) на «О2 Арэ­не», ў Пра­зе. У ім су­стрэ­нуц­ца гас­па­да­ры тур­ні­ру чэ­хі і збор­ная Шве­цыі.

На­цы­я­наль­ная збор­ная Бе­ла­ру­сі бу­дзе пра­во­дзіць свае мат­чы ў гру­пе В на «CEZ Арэ­не» ў Аст­ра­ве. Пер­шы матч на­ша ка­ман­да пра­вя­дзе 2 мая. Са­пер­ні­кам бе­ла­ру­саў ста­не збор­ная Сла­ве­ніі. Па­яды­нак пач­нец­ца ў 16.15 па мяс­цо­вым ча­се (17.15 па мін­скім).

Рас­клад ас­тат­ніх гуль­няў збор­най Бе­ла­ру­сі на пер­шым эта­пе та­кі:

3 мая. Бе­ла­русь — Сла­ва­кія (па­ча­так у 17.15 па мін­скім ча­се)

5 мая. Да­нія — Бе­ла­русь (17.15)

7 мая. ЗША — Бе­ла­русь (17.15)

9 мая. Бе­ла­русь — Ра­сія (13.15)

11 мая. Фін­лян­дыя — Бе­ла­русь (17.15)

12 мая. Нар­ве­гія — Бе­ла­русь (13.15).

Усе мат­чы па­пя­рэд­ня­га раў­нда ў гру­пах А і В бу­дуць па­чы­нац­ца па мін­скім ча­се ў 13.15, 17.15 і 21.15. Мат­чы па­пя­рэд­ня­га ра­ўн­да і чвэрць­фі­на­лы прой­дуць на абедз­вюх арэ­нах, а паў­фі­наль­ныя гуль­ні і мат­чы за ме­да­лі ад­бу­дуц­ца на га­лоў­най арэ­не чэм­пі­я­на­ту — «О2 Арэ­не», якая раз­лі­ча­на на 17.360 гле­да­чоў.

У гру­пе А (Пра­га) ЧС-2015 згу­ля­юць: Шве­цыя, Ка­на­да, Чэ­хія, Швей­ца­рыя, Лат­вія, Фран­цыя, Гер­ма­нія і Аў­стрыя.

Па вы­ні­ках пер­ша­га эта­пу ў плэй-оф (у чвэрць­фі­на­лы) вый­дуць па 4 леп­шыя ка­ман­ды з груп А і В.

На ЧС-2014 па ха­кеі, які пра­хо­дзіў у Мін­ску, збор­ная Бе­ла­ру­сі за­ня­ла вы­ні­ко­вае 7-е мес­ца, са­сту­піў­шы ў чвэрць­фі­на­ле шве­дам. За­раз на­ша ка­ман­да зай­мае адзі­нац­ца­тае мес­ца ў рэ­тын­гу Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ха­кея.

На на­ступ­ным тыд­ні прой­дзе спра­ва­здач­на-вы­бар­чая кан­фе­рэн­цыя Аса­цы­я­цыі ФХРБ, дзе бу­дзе абра­ны но­вы стар­шы­ня. Па па­ве­дам­лен­нях СМІ, на па­са­ду прэ­тэн­ду­юць Ва­дзім Дзе­вя­тоў­скі і Ана­толь Ва­ры­вон­чык.

Да­р'я Лабажэвіч.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.