Вы тут

Прэ­цэ­дэнт ство­ра­ны: ці па­спа­кай­не­юць ква­тэр­ныя дэ­ба­шы­ры?


Мі­ну­лы ты­дзень быў ад­зна­ча­ны гуч­най па­дзе­яй: упер­шы­ню ў Бе­ла­ру­сі суд раз­гля­даў спра­ву ква­тэр­на­га дэ­ба­шы­ра. Жы­хар­ка ста­ліч­на­га шмат­па­вяр­хо­ві­ка Га­лі­на Г. да­ма­га­ла­ся, каб яе су­се­да Аляк­санд­ра С. пры­му­сі­лі пра­даць ква­тэ­ру, бо ёй на­да­ку­чы­лі яго шум­ныя па­гу­лян­кі, якія за­мі­на­лі жан­чы­не спаць па на­чах. Па­вод­ле но­ва­га Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са, што дзей­ні­чае з са­ка­ві­ка 2013 го­да, ад­чу­жэн­не жылп­ло­шчы ця­пер маг­чы­ма ў вы­пад­ку па­ру­шэн­ня ўлас­ні­кам пра­ві­лаў ка­ры­стан­ня ёю або ня­пла­ты за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Спра­ва атры­ма­ла шы­ро­кі рэ­за­нанс, але ці азна­чае яе вы­нік, што гра­ма­дзя­не пе­ра­ста­нуць па­ку­та­ваць ад шум­ных су­се­дзяў?

Іск на пры­му­со­вы про­даж жылп­ло­шчы па­да­ла ЖРЭА Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы. Да зва­ро­ту ў суд Аляк­санд­ра С. ужо во­сем ра­зоў пры­цяг­ва­лі да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці, не­ад­на­ра­зо­ва яму да­во­дзі­ла­ся вы­плач­ваць штра­фы, са­мы вя­лі­кі з якіх да­сяг­нуў 1,2 млн руб­лёў. Ад­мет­на, што сам ад­каз­чык, як і яго жон­ка ўжо ма­юць су­дзі­мас­ці. Ад­нак гро­шы за мі­ну­лыя штра­фы — гэ­та ўсё, чым па­пла­ціў­ся ама­тар шум­ных гуль­бі­шчаў. У за­да­валь­нен­ні іс­ку — ад­чу­жэн­ні ў С. жы­ло­га па­мяш­кан­ня і па­крыц­ці ім су­до­вых вы­дат­каў — суд Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на ад­мо­віў. Пры­чы­на — ад­сут­насць з бо­ку ЖРЭА пісь­мо­ва­га па­ве­дам­лен­ня аб пры­му­со­вым про­да­жы ква­тэ­ры, якое па­він­ны бы­лі на­кі­ра­ваць дэ­ба­шы­ру.

— Пра­цэс прай­шоў у ад­па­вед­нас­ці з нор­ма­мі, хоць мы ча­ка­лі ін­ша­га вы­ні­ку, — пры­знаў­ся на­мес­нік ды­рэк­та­ра ЖРЭА па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на Ві­таль БЫ­ХАЎ­ЦОЎ. Ад­нак пры­знаў, што ка­заць пра аб­скар­джан­не пры­су­ду яшчэ ра­на.

Пад­час пра­цэ­су ад­каз­чык па­цвер­дзіў, што Ві­таль Бы­хаў­цоў у вус­най фор­ме па­пя­рэдж­ваў яго аб маг­чы­мас­ці пры­му­со­ва­га про­да­жу ква­тэ­ры, ка­лі той не пе­ра­ста­не ла­дзіць шум­ныя па­пой­кі. Але ча­му не бы­ло да­сла­на пісь­мо­вае па­пя­рэ­джан­не?

— У ар­ты­ку­ле 155 ЖК ука­за­на, што ка­лі ча­ла­ве­ка тры і больш ра­зоў пры­цяг­ва­юць да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці, то яго мо­гуць пры­му­сіць пра­даць жыл­лё. Пры гэ­тым за ме­сяц да па­да­чы іс­ку ў суд гра­ма­дзя­ні­ну трэ­ба пісь­мо­ва па­ве­да­міць аб не­аб­ход­нас­ці па­га­сіць за­па­зы­ча­насць або вы­пра­віць па­ру­шэн­ні. Але як мож­на вы­пра­віць шум, які ўжо ад­быў­ся? Гэ­та не­маг­чы­ма! Та­му, на на­шу дум­ку, не­аб­ход­нас­ці да­сы­лаць па­ве­дам­лен­не не бы­ло, — па­тлу­ма­чыў на­мес­нік ды­рэк­та­ра.

Та­кім чы­нам, атрым­лі­ва­ец­ца, ня­гле­дзя­чы на гуч­ны роз­га­лас, ква­тэр­ныя дэ­ба­шы­ры па-ра­ней­ша­му мо­гуць спаць спа­кой­на, а су­се­дзям і ка­му­наль­ні­кам да­вя­дзец­ца шу­каць но­выя спо­са­бы для іх утай­ма­ван­ня. Праў­да, ад­зна­чыў Ві­таль Бы­хаў­цоў, но­вы Жыл­лё­вы ко­дэкс усё ж кры­ху дыс­цып­лі­на­ваў лю­дзей. Так, жыль­цы ста­лі больш аку­рат­на аплач­ваць жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Ад­нак ця­пер ня­ма гра­да­цыі па вы­пла­це штра­фаў: ра­ней яна акрэс­лі­ва­ла су­мы ад 10 да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь, а ў но­вым ко­дэк­се зна­чыц­ца прос­та — да 30 ба­за­вых, гэ­та зна­чыць, што суд мо­жа пры­зна­чыць да вы­пла­ты са­мую мі­ні­маль­ную су­му.

Што да ама­та­раў ла­дзіць шум­ныя бя­се­ды, то, па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра ЖРЭА, у Пар­ты­зан­скім ра­ё­не ёсць толь­кі адзін жы­хар, яко­га ў гэ­тым пла­не мож­на па­раў­наць з С., ад­нак і той ужо паў­го­да як не ства­рае праб­лем і не за­мі­нае жыць і ад­па­чы­ваць су­се­дзям.

— Да нас па­сту­пае шмат па­доб­ных зва­ро­таў, і ў 60% вы­пад­каў лю­дзям бы­вае да­стат­ко­ва ад­на­го па­пя­рэ­джан­ня. Больш як да скла­дан­ня ад­на­го-двух пра­та­ко­лаў спра­ва не да­хо­дзіць, — па­дзя­ліў­ся Ві­таль Бы­хаў­цоў.

Сам жа Аляк­сандр С. хоць і ўвой­дзе ў гіс­то­рыю кра­і­ны ў якас­ці пер­ша­га фі­гу­ран­та спра­вы аб ква­тэр­ным дэ­ба­шыр­стве, пас­ля су­да ні­чым ад­мет­ным ся­бе не пра­явіў, ды і гра­ма­дзян­ка Г. са скар­га­мі на су­се­да больш не звяр­та­ла­ся. Мо­жа быць, урок усё ж не прай­шоў да­рэм­на?..

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.