Вы тут

Рытм Між­зем­на­мор'я


або Спа­лу­чэн­не не­спа­лу­чаль­на­га

Ка­лі за­хо­ча­це су­мяс­ціць у сва­ім вод­пус­ку ак­тыў­ны ад­па­чы­нак, ля­ні­вае зна­хо­джан­не на пля­жы з дзі­вос­на чыс­тай мар­ской ва­дой і ўзба­га­ціц­ца гіс­та­рыч­ны­мі ве­да­мі — сме­ла вы­бі­рай­це для па­да­рож­жа Ро­дас.

1Гэ­та са­мы буй­ны і вя­до­мы вост­раў Да­дэ­ка­ні­са, ён раз­ме­шча­ны ў паўд­нё­ва-ўсход­няй част­цы Эгей­ска­га мо­ра, на­су­праць уз­бя­рэж­жа Ма­лой Азіі. Гэ­тае мес­ца па­чы­нае ўраж­ваць яшчэ са шмат­кі­ла­мет­ро­вай вы­шы­ні: з ілю­мі­на­та­ра ад­кры­ва­юц­ца ві­ды на мност­ва не­вя­лі­кіх ска­ліс­тых аст­раў­коў і ка­ля­ро­вае, ад бі­ру­зы да яр­ка-цём­най сі­ні, мо­ра. Аэ­ра­порт Ро­да­са зна­хо­дзіц­ца прос­та на бе­ра­зе, ка­лі пры­зям­ля­еш­ся, за­хоп­лі­вае дух: са­ма­лёт са­дзіц­ца быц­цам у хва­лі. Сам вост­раў скла­да­ец­ца з трох буй­ных га­ра­доў — Ро­дас, Ялі­сас і Лін­дас (буй­ныя яны, вя­до­ма, па­раў­наль­на, та­му што ўся пло­шча вост­ра­ва — 1398 кв. км,)
і больш дроб­ных га­рад­коў аль­бо вё­са­чак. Жы­вёль­ным сім­ва­лам вост­ра­ва з'яў­ля­ец­ца па­рач­ка але­няў Да­ма-Да­ма (яны су­стра­ка­юць гас­цей у пор­це), рас­лін­ным — аліў­ка­вае дрэ­ва, а квет­ка­вым — дзі­вос­ная квет­ка гра­на­та. Гэ­тыя сім­ва­лы мож­на су­стрэць усю­ды на вяс­ко­вых да­мах, по­су­дзе, су­ве­ні­рах.

Ка­лі аха­рак­та­ры­за­ваць вост­раў Ро­дас у двух сло­вах, то я ска­за­ла б, што гэ­та спа­лу­чэн­не не спа­лу­чаль­на­га, су­куп­насць су­пя­рэч­лі­вас­цяў. На­пэў­на, гэ­та аб­умоў­ле­на мес­ца­зна­хо­джан­нем вост­ра­ва і яго гіс­то­ры­яй. Су­сед­ства з Ма­лой Азі­яй у роз­ны час пры­но­сі­ла Ро­да­су і роск­віт, і спус­та­шэн­не. У ста­ра­жыт­на­сці ён слу­жыў свое­асаб­лі­вым мос­там па­між Ус­хо­дам і За­ха­дам. Вост­ра­вам ва­ло­да­лі фі­ні­кій­цы, элі­ны, пер­сы, рым­ля­не, са­ра­цы­ны, ге­ну­эз­цы, ры­ца­ры ор­дэ­на Іа­ні­таў, тур­кі, італь­ян­цы, та­му там мож­на знай­сці сля­ды роз­ных на­ро­даў.

Амаль 400 га­доў вост­раў быў у скла­дзе Асман­скай ім­пе­рыі. У 1912-м Ро­дас за­ха­пі­ла Іта­лія і кант­ра­ля­ва­ла да 1943-га. А з 1945 го­да ён, як і ўсе Да­дэ­кан­скія аст­ра­вы, трап­ляе пад бры­тан­скі пра­тэк­та­рат, які за­вяр­шыў­ся ў 1948-м, ка­лі Ро­дас увай­шоў у склад Грэ­цыі. Па да­ро­зе ў Лін­дас мож­на на­зі­раць уз­лёт­на-па­са­дач­ную па­ла­су, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся нем­ца­мі пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны.

Ка­лі га­ва­рыць аб пры­ро­дзе, то тут яна цу­доў­ная — спа­лу­чэн­не гор і мо­раў. Ро­дас — гэ­та са­мы со­неч­ны вост­раў у Грэ­цыі (і адзін з са­мых па­пу­ляр­ных у све­це), тут 300 дзён на год све­ціць сон­ца. Да­рэ­чы, згод­на з мі­фа­ло­гі­яй, вост­раў пад­ня­ўся з мар­скіх глы­бінь па во­лі Зеў­са ў дар бо­гу Сон­ца Ге­лія­су. Вост­раў аб­мы­ва­юць ад­ра­зу два мо­ры: з за­ха­ду — Эгей­скае, з ус­хо­ду — Між­зем­нае, у са­май паўд­нё­вай яго част­цы, на мы­се Пра­сан­ісі, яны су­стра­ка­юц­ца, та­му гэ­та мес­ца на­зы­ва­юць «па­ца­лу­нак» двух мо­раў.

Су­пя­рэч­насць тут на­ват і ў іх. Між­зем­нае — крыш­таль­на чыс­тае, мо­жа па­раў­на­цца толь­кі з Чыр­во­ным. Пад­вод­ны свет тут мож­на вы­ву­чыць і без дай­він­га­вых пры­ста­са­ван­няў. Гэ­тае мо­ра спа­кой­нае, яго пля­жы ў асноў­ным га­леч­ныя і бяз­люд­ныя. Эгей­скае ж — рай для кан­тсер­фе­раў. Сю­ды з'яз­джа­юц­ца як пра­фе­сі­я­на­лы, так і спарт­сме­ны-па­чат­коў­цы. Не­ба над ім заў­сё­ды ў па­ра­шу­ці­ках. На пля­жах тут бе­лы пя­сок, а ва­да бі­ру­зо­ва­га ко­ле­ру, як на са­мых уда­лых фо­та­здым­ках Маль­дыў­скіх аст­ра­воў. Ні­чо­га леп­ша­га за гэ­та я не ба­чы­ла! Яно вель­мі хва­ліс­тае і вель­мі цёп­лае...

Аліў­кі — не мас­лі­ны?

Уся раў­нін­ная част­ка Ро­да­са за­ня­та аліў­ка­вы­мі і апель­сі­на­вы­мі план­та­цы­я­мі. Алі­вы ў Ро­да­се — гэ­та больш, чым рас­лі­на: гэ­та і тра­ды­цыі, і лад жыц­ця, і спо­саб за­роб­ку, гэ­та іх дзе­ці­шча. Мяс­цо­выя мо­гуць рас­па­вя­даць пра гэ­тыя дрэ­вы га­дзі­на­мі. Каб вы­рас­ціць алі­ву і атры­маць з яе пер­шыя пла­ды, не­аб­ход­на не менш за 30 га­доў. У вёс­цы Ар­хан­ге­лас нам па­ка­за­лі ма­лень­кі за­вод і рас­па­вя­лі ўсё аб вы­твор­час­ці алею. Да на­вед­ван­ня Ро­да­са, я ве­да­ла толь­кі тое, што ён ка­рыс­ны, а куп­ляць яго трэ­ба толь­кі пер­ша­га ха­лод­на­га ад­ціс­кан­ня («Extra Vіrgіn»). Ця­пер жа ў мін­скіх су­пер­мар­ке­тах я бу­ду шу­каць алей зроб­ле­ны ме­на­ві­та з пер­ша­га ўра­джаю алі­вак, са­бра­ных у ліс­та­па­дзе (ён са­мы ка­рыс­ны), і па­жа­да­на ро­дас­кай вы­твор­час­ці, та­му што там мя­не пе­ра­ка­на­лі, што на іх вост­ра­ве на­ват ня­ма аб­ста­ля­ван­ня для вы­твор­час­ці алею га­ра­ча­га ад­ціс­кан­ня. З ма­ку­хі алі­вак вы­раб­ля­юць кас­ме­тыч­ныя срод­кі. Пер­шае, што ка­жа эк­скур­са­вод на­шым ту­рыс­там і ўво­дзіць боль­шасць з іх у шок, гэ­та што мас­лі­ны і аліў­кі — ад­но і тое ж. Чор­ныя ці цём­на-сі­нія аліў­кі прос­та больш са­спе­лыя, чым зя­лё­ныя.

Ка­лі ка­заць пра цэ­ны на алей, то яны пра­ма ска­жу, не ма­лень­кія: літ­ро­вая бу­тэль­ка каш­туе ад 5 да 10 еў­ра. Ка­ва­ла­чак жа аліў­ка­ва­га мы­ла для це­ла абы­дзец­ца ў 6 еў­ра, а для рук — ад 1 да 3 еў­ра. Кас­ме­тыч­ныя срод­кі для ва­ла­соў і це­ла яшчэ да­ра­жэй­шыя — ад 5 да 50 еў­ра.

Так­са­ма шмат на Ро­да­се са­да­ві­ны, асаб­лі­ва апель­сі­наў. Мяс­цо­выя жы­ха­ры ядуць толь­кі пер­шы ўра­джай, са­бра­ны ўво­сень, ас­тат­нія ж апель­сі­ны яны лі­чаць не пры­дат­ны­мі для ўжы­ван­ня і ад­праў­ля­юць іх на экс­парт. Паў­сюль рас­туць так­са­ма пер­сі­кі, гра­на­ты, ін­жыр. У гор­най мяс­цо­вас­ці вы­рошч­ва­юць ага­род­ні­ну, ка­ву­ны і ды­ні.

У ад­ка­зе за ся­бе

2Аб'­ехаць увесь вост­раў на аў­та­ма­бі­лі мож­на за адзін дзень. Ма­шы­ны на пра­кат зда­юц­ца ў кож­ным га­тэ­лі, якіх тут шмат: вост­раў ары­ен­та­ва­ны на ту­рызм. Усе ма­шын­кі тут ма­лень­кія па па­ме­ры (та­му што вуз­кія да­ро­гі) і па аб'­ёме ру­ха­ві­ка, бо, як і ва ўсёй Еў­ро­пе, тут до­сыць да­ра­гі бен­зін. Ці­ка­ва, што для пра­ка­ту аў­та­ма­бі­ля ў Ро­да­се не­аб­ход­ны не толь­кі пра­вы, але яшчэ і стаж ва­джэн­ня не менш за паў­та­ра го­да. Пры іх ад­сут­нас­ці мож­на ўзяць ску­тар, для гэ­та­га не па­тра­бу­ец­ца ні­чо­га, акра­мя гро­шай. Што ты­чыц­ца гра­мад­ска­га транс­пар­ту, то па ўсім вост­ра­ве хо­дзяць аў­то­бу­сы, пра­езд у іх да­ра­жэй­шы за наш у тры-ча­ты­ры ра­зы.

Па пры­ез­дзе ў Ро­дас мя­не на­сця­ро­жы­ла пе­ра­сця­ро­га га­тэль­на­га гі­да «тут лепш не хва­рэць!», на­ват пра­ве­ры­ла сваю стра­хоў­ку, ці ў па­рад­ку. Ака­за­ла­ся, што мяс­цо­выя ме­ды­цын­скія ўста­но­вы мо­гуць ака­заць толь­кі да­па­мо­гу, якая не па­тра­буе хі­рур­гіч­на­га ўмя­шан­ня, та­му што ў Ро­да­се ня­ма да­стат­ко­ва ква­лі­фі­ка­ва­ных ле­ка­раў і не­аб­ход­на­га аб­ста­ля­ван­ня. У эк­стра­нных вы­пад­ках хво­рых ад­праў­ля­юць у Афі­ны.

І ўво­гу­ле, усё, што да­ты­чыц­ца аса­біс­тай бяс­пе­кі гра­ма­дзян — яна ля­жыць толь­кі на іх улас­ных пля­чах. На вост­ра­ве ня­ма па­няц­ця штра­фаў, ДАІ і па­лі­цыі. Дак­лад­ней, дзесь­ці гэ­тыя служ­бы ёсць, пра­цу­юць, але ні­хто іх не ба­чыць. Са­мі аст­ра­ві­ця­не ка­жуць, што вы­дат­на ра­зу­ме­юць — бяс­пе­ка толь­кі ў іх улас­ных ру­ках, та­му імк­нуц­ца вы­кон­ваць пра­ві­лы.

Цук­ро­вы го­рад

Сам го­рад Ро­дас, як і ўвесь вост­раў, спа­лу­чае ў са­бе су­час­насць і ста­ра­жыт­насць. Част­ка го­ра­да скла­дзе­на ў ка­мен­ныя сце­ны крэ­пас­ці, унут­ры яе зна­хо­дзіц­ца не­ве­ра­год­ная коль­касць крам. У гэ­та­га мес­ца, як ва ўсёй Грэ­цыі, вель­мі ба­га­тая гіс­то­рыя, так што за­ба­вы тут мож­на су­мя­шчаць з аду­ка­цы­яй. Ста­ры го­рад, да­рэ­чы, не пе­ра­тва­рыў­ся ў му­зей, ня­гле­дзя­чы на тое, што кла­сі­фі­ку­ец­ца як мес­ца су­свет­най куль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА: у тых жа па­се­лі­шчах, дзе жы­лі ры­ца­ры, сён­ня жы­вуць су­час­ныя грэ­кі. А ўжо за ме­жа­мі ка­мен­ных сцен раз­ме­шча­ны шы­коў­ныя бу­ці­кі су­свет­на­вя­до­мых брэн­даў. Да­рэ­чы, ка­жуць, што рэд­кія лэ­дзі вяр­та­юц­ца з Грэ­цыі без нор­ка­ва­га фут­ра, але Ро­дас для та­ко­га пры­ем­на­га шо­пін­гу не пры­дат­ны, на вост­ра­ве не га­ду­юць но­рак і не пры­во­зяць іх з ма­це­ры­ко­вай част­кі кра­і­ны, та­му фут­ры там толь­кі кі­тай­скай вы­твор­час­ці.

Вер­нем­ся да га­ра­доў. Па­доб­нае спа­лу­чэн­не мі­ну­ла­га і су­час­нас­ці мы на­зі­ра­лі і ў Лін­да­се. У гэ­тым го­ра­дзе за­ха­ва­ла­ся вя­лі­кая част­ка Акро­па­ля, а ля яго пад­нож­жа раз­мяс­ціў­ся пляж з фе­шэ­не­бель­ны­мі га­тэ­ля­мі. Гэ­та ства­рае ад­чу­ван­не, што за­га­ра­еш не­дзе ў Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі, гэт­кая ро­дас­кая ма­шы­на ча­су.

Лін­дас на­огул асаб­лі­вае мес­ца, гэ­та скла­да­на ўя­віць, але ўсе да­мы там, уклю­ча­ю­чы га­тэ­лі, вы­ключ­на бе­ла­га ко­ле­ру, з уз­вы­шша ён на­гад­вае ку­бі­кі цук­ру.

Смак

Адзі­нае, што не ўра­зі­ла мя­не на Ро­да­се — гэ­та мяс­цо­вая кух­ня, яна прад­стаў­ле­на ты­по­вай еў­ра­пей­скай ежай. На­цы­я­наль­най стра­вай з'яў­ля­ец­ца му­са­ка — гэ­та за­пя­кан­ка ў гарш­ках з буль­бы, бак­ла­жа­наў, мя­са і па­мі­до­раў. Пры­сма­кі ж больш па­доб­ныя да ўсход­ніх — гэ­та па­хла­ва, ка­зі­на­кі і мёд.

А вось ал­ка­голь на Ро­да­се доб­ры. У са­май вы­са­ка­гор­най вёс­цы вост­ра­ва — Эм­бо­не, не пер­шую сот­ню га­доў квіт­нее ся­мей­ная вы­твор­часць ві­на і 70-гра­дус­най грэ­чэс­кай са­ма­гон­кі «су­ма». Ві­ны там цу­доў­ныя, ад су­хіх да дэ­сэрт­ных, ні­хто з ту­рыс­таў не ад'­яз­джае ад­туль з пус­ты­мі ру­ка­мі.

Ве­ра по­бач

Што ты­чыц­ца ве­ра­выз­нан­ня, то пе­ра­важ­ная част­ка мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва — гэ­та пра­ва­слаў­ныя хрыс­ці­я­не. На не­вя­лі­кім вост­ра­ве раз­мяс­ці­ла­ся ве­лі­зар­ная коль­касць хра­маў. Усе яны ма­лень­кія і ўтуль­ныя, без праз­мер­нас­цяў і рас­ко­шы. У мя­не бы­ла маг­чы­масць на­ве­даць цэрк­вы ў го­нар Свя­той Цам­бі­кі і Свя­то­га Пан­це­ляй­мо­на. Па­вод­ле пад­ан­ня, Цам­бі­ка да­па­ма­гае лю­дзям, якія не мо­гуць мець дзя­цей. Да­кра­нуц­ца да цу­да­твор­на­га аб­ра­за пры­яз­джа­юць жан­чы­ны з уся­го све­ту, у знак па­ва­гі і маль­бы не­ка­то­рыя з іх пра­хо­дзяць ка­ля 800 пры­сту­пак на ка­ле­нях і да­юць за­рок на­зваць сва­іх дзя­цей у го­нар свя­той — Цам­бі­ка або Цам­бік.

У царк­ве Свя­то­га Пан­це­ляй­мо­на мож­на да­кра­нуц­ца да цу­да­твор­на­га аб­ра­за і пры­клас­ці­ся да мо­шчаў свя­то­га, а так­са­ма па­ста­віць свеч­кі (ва ўсіх хра­мах яны бяс­плат­ныя).

На Ро­да­се іс­нуе спе­цы­фіч­ная пра­цэ­ду­ра па­ха­ван­ня лю­дзей, тро­хі не­зра­зу­ме­лая для нас. Па­коль­кі гэ­та вост­раў і іс­нуе праб­ле­ма з зям­лёй, ча­ла­ве­ка ха­ва­юць на мо­гіл­ках толь­кі на 4 га­ды, якія аплоч­ва­юц­ца сва­я­ка­мі. Да­лей, ка­лі сям'я за­мож­ная і мо­жа пла­ціць (а па­да­так з кож­ным го­дам па­вя­ліч­ва­ец­ца), па­мер­лы за­ста­ец­ца ў зям­лі. Ка­лі ў род­ных ня­ма гро­шай, то астан­кі да­ста­юць, скла­да­юць у спе­цы­яль­ную скрын­ку і за­му­роў­ва­юць у сця­ну на тых жа мо­гіл­ках. Крэ­ма­то­рыя на Ро­да­се ня­ма, та­му, каб крэ­мі­ра­ваць це­ла, яго не­аб­ход­на вес­ці ў Афі­ны.

Жыць у «кайф»

На­пры­кан­цы свай­го ад­па­чын­ку ў Ро­да­се я на­ве­да­ла гор­ныя вёс­кі і, му­сіць, гэ­та ўра­зі­ла мя­не больш за ўсё і да­ло зра­зу­мець, хто яны — ро­дас­кія грэ­кі. Ча­му ме­на­ві­та ро­дас­кія? Та­му што паў­ста­ла ад­чу­ван­не, што іх вост­раў — гэ­та асоб­ная ад Грэ­цыі дзяр­жа­ва. Без­умоў­на, на іх ад­бі­лі­ся эка­на­міч­ныя праб­ле­мы кра­і­ны і ўвесь кры­зіс. Але яны не га­во­раць пра па­лі­ты­ку, не скар­дзяц­ца, не лі­чаць гро­шы — яны прос­та жы­вуць. Жы­вуць у сваё за­да­валь­нен­не, пра­цу­юць так­са­ма ў за­да­валь­нен­не, аба­вяз­ко­ва пе­ра­ры­ва­ю­чы­ся пры гэ­тым на сі­ес­ту. Ма­быць, та­му і жы­вуць да­стат­ко­ва доў­га. Ся­рэд­няя пра­цяг­ласць жыц­ця ў муж­чын скла­дае ка­ля 75-ці га­доў, у жан­чын — ка­ля 85-ці. Грэ­кі з Ро­да­са ў ме­ру эма­цы­я­наль­ныя, раз­важ­лі­выя і ўсмеш­лі­выя, яны ства­ры­лі мес­ца, ку­ды хо­чац­ца пры­яз­джаць, а ад'­яз­джа­ю­чы — вяр­тац­ца.

Кож­нае па­да­рож­жа — гэ­та ма­лень­кае жыц­цё. Пра­жы­вай­це іх яр­ка, яны не­аб­ход­ныя кож­на­му, ад­кры­вай­це свет і ся­бе. Як ка­заў Тэ­а­дор Драй­зер: «Ка­лі не ка­заць пра ка­хан­не, больш за ўсё ра­дас­ці і су­ця­шэн­ня пры­но­сяць нам па­да­рож­жы. У прос­тым вы­ра­зе «я з'яз­джаю» кры­ец­ца цэ­лы свет па­чуц­цяў, якія не ма­юць вы­ха­ду».

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.