Вы тут

Не баяцца ўзаемадзеяння


У хут­кім ча­се ў на­шай кра­і­не стар­туе пра­ект «Мас­тац­тва — за ін­клю­зію лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю»

Ар­га­ні­за­та­рам яго вы­сту­пі­ла гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя да­па­мо­гі дзе­цям-ін­ва­лі­дам і ма­ла­дым ін­ва­лі­дам». На два га­ды не­каль­кі бе­ла­рус­кіх га­ра­доў ста­нуць пля­цоў­кай для рэа­лі­за­цыі ме­ра­пры­ем­стваў, раз­лі­ча­ных на ства­рэн­не і пад­трым­ку пры­яз­на­га стаў­лен­ня да лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі ў раз­віц­ці.

18-29

— Пра­ект раз­лі­ча­ны на фар­мі­ра­ван­не ста­ноў­ча­га стаў­лен­ня да лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю ся­род мо­ла­дзі ад 16 да 25 га­доў, — рас­каз­вае кі­раў­нік пра­ек­та Іры­на Лог­він. — Сён­ня мы вы­зна­ча­ем­ся са змес­там і на­паў­нен­нем ме­ра­пры­ем­стваў. Спа­чат­ку пла­ну­ем пра­вес­ці да­сле­да­ван­не ся­род мо­ла­дзі, ужо рас­пра­ца­ва­лі спе­цы­яль­ныя ан­ке­ты для апы­тан­няў. Так мы вы­свет­лім і сіс­тэ­ма­ты­зу­ем ад­но­сі­ны мо­ла­дзі да лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Пас­ля апы­тан­ня рас­пач­нец­ца аду­ка­цый­ная пра­гра­ма: гэ­та бу­дуць свое­асаб­лі­выя трэ­нін­гі ў фар­ма­це «роў­ны роў­на­му». Трэ­не­ра­мі бу­дуць як лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю, так і без. На трэ­нін­гах па­спра­бу­ем на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей уза­е­ма­дзей­ні­чаць. Пас­ля зноў бу­дзе пра­ве­дзе­на да­сле­да­ван­не, якое да­па­мо­жа ўба­чыць, як змя­ні­ла­ся стаў­лен­не да ін­ва­лі­даў. Па­ра­лель­на з аду­ка­цый­най пра­гра­май бу­дзе пра­хо­дзіць се­рыя ме­ра­пры­ем­стваў куль­тур­на­га на­прам­ку: фо­та­вы­ста­вы, фес­ты­ва­лі і тэ­ат­раль­ныя па­ста­ноў­кі, у якіх бу­дуць рэа­лі­зоў­ваць свае ідэі лю­дзі не­за­леж­на ад на­яў­нас­ці ці ад­сут­нас­ці ў іх ды­яг­на­заў.

— На ваш по­гляд, ча­му та­кі пра­ект не­аб­ход­ны ў Бе­ла­ру­сі?

— Так атры­ма­ла­ся, што ў на­шай кра­і­не шмат га­доў лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю бы­лі ада­рва­ны ад гра­мад­ска­га жыц­ця і ўво­гу­ле гра­мад­ства. Сён­ня ак­тыў­на ідуць ад­ва­рот­ныя пра­цэ­сы. Мно­гім ужо вя­до­мы па­няц­ці ін­клю­зія і ін­тэ­гра­цыя. Але мы су­тык­ну­лі­ся з тым, што са­мо гра­мад­ства не га­то­ва пры­няць лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Па­шка­да­ваць і на­ват ах­вя­ра­ваць гро­шы — так, але не пры­няць. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца та­му, што лю­дзі прос­та не ве­да­юць, як з імі ўза­е­ма­дзей­ні­чаць. І гэ­та на­ту­раль­на, што ў нас уз­нік­ла ідэя па­чаць зды­маць гэ­тыя псі­ха­ла­гіч­ныя бар'­е­ры ў зно­сі­нах па­між людзь­мі з абод­вух ба­коў.

— Я ве­даю, што ў Бе­ла­ру­сі ўжо ад­кры­та шмат кла­саў, у якіх дзе­ці з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ін­тэг­ру­юц­ца ў дзі­ця­чы ка­лек­тыў...

— Гэ­та так, але дзе­ці рас­туць. Гра­мад­ства ўво­гу­ле не­да­стат­ко­ва ін­фар­ма­ва­на аб тым, што з людзь­мі з асаб­лі­вас­ця­мі мож­на паў­на­вар­тас­на ўза­е­ма­дзей­ні­чаць. Сён­ня ў пад­лет­каў з роз­ны­мі ві­да­мі ін­ва­лід­нас­ці са­мая на­дзён­ная праб­ле­ма — рэа­лі­за­ваць ся­бе. Ім прос­та не­аб­ход­на даць гэ­тую маг­чы­масць.

— У чым ад­мет­насць гэ­та­га пра­ек­та?

— Ка­лі мы рых­та­ва­лі пра­цоў­ныя гру­пы да да­сле­да­ван­няў, то рап­там вы­яві­лі, што па­доб­ных да­сле­да­ван­няў у на­шай кра­і­не ні­хто не пра­во­дзіў. У Ра­сіі пра­во­дзі­лі, але толь­кі ў да­чы­нен­ні да лю­дзей з фі­зіч­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі. Мы вы­ра­шы­лі аха­піць усіх, на­ват лю­дзей з ра­зу­мо­вы­мі асаб­лі­вас­ця­мі.

— Але зда­ра­ец­ца, што лю­дзі з ра­зу­мо­вы­мі асаб­лі­вас­ця­мі мо­гуць быць агрэ­сіў­ны­мі...

— Агрэ­сія ў та­кіх лю­дзей мае свае пры­чы­ны. Ка­лі сем ці во­сем ча­ла­век на ўсё жыц­цё змяс­ціць у ад­ну па­ла­ту са свое­асаб­лі­вым рэ­жы­мам, то лю­бы ча­ла­век не вы­тры­мае... Лю­дзі з ра­зу­мо­вы­мі асаблівасцямі амаль вы­клю­ча­ны з жыц­ця гра­мад­ства. На іх гля­дзяць скрозь прыз­му ней­ка­га ды­яг­на­зу, не звяр­та­ю­чы ўва­гі на іх здоль­нас­ці, на іх асо­бу. У гэ­тым пра­ек­це мы змо­жам па­ка­заць, што гэ­та ад­кры­тыя і доб­рыя лю­дзі, з які­мі мож­на сяб­ра­ваць. У іх так­са­ма ёсць та­лен­ты і здоль­нас­ці, якія яны мо­гуць рэа­лі­за­ваць на­роў­ні з людзь­мі без аб­ме­жа­ван­няў і ды­яг­на­заў. Прос­та не­аб­ход­на ства­рыць для гэ­та­га ўмо­вы.

— У якіх га­ра­дах пла­ну­ец­ца рэа­лі­зоў­ваць пра­ект?

— Мы вы­зна­чы­лі ча­ты­ры га­ра­ды, дзе бу­дзем пра­во­дзіць да­сле­да­ван­ні: Го­мель, Баб­руйск, Коб­рын і Мінск. Рэа­лі­за­цыя гэ­та­га пра­ек­та не маг­ла быць маг­чы­май без пад­трым­кі на­шых мі­ніс­тэр­стваў, а гэ­та Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны. Ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць Агенц­тва ЗША па між­на­род­ным раз­віц­ці USAІD, якое пад­трым­лі­вае наш пра­ект фі­нан­са­ва і ар­га­ні­за­цый­на. Уво­гу­ле, наш пра­ект аб'­яд­ноў­вае мно­гія гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, а так­са­ма лю­дзей мас­тац­тва, ме­ды­я­пер­сон і прос­та та­ле­на­ві­тых і твор­чых асоб не­за­леж­на ад на­яў­нас­ці ці ад­сут­нас­ці ін­ва­лід­нас­ці.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

Афі­цый­на

Тац­ця­на КУН­ЦЭ­ВІЧ, кан­суль­тант ад­дзе­ла спе­цы­яль­най аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: У на­шай кра­і­не за апош­нія пят­нац­цаць га­доў ужо шмат зроб­ле­на для па­вы­шэн­ня якас­ці жыц­ця лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Да 1999 го­да ў Бе­ла­ру­сі іс­на­ва­ла гру­па дзе­так, «необучаемых». У Ра­сіі та­кая гру­па і за­ста­ла­ся. У нас ужо за­ка­на­даў­ча за­ма­ца­ва­на: не­за­леж­на ад ста­ну зда­роўя дзі­ця мае пра­ва на на­ву­чан­не. І гэ­та пра­ва рэа­лі­зу­ец­ца не толь­кі ва ўста­но­вах аду­ка­цыі, але і ў да­мах-ін­тэр­на­тах са­цы­яль­най аба­ро­ны. Ту­ды так­са­ма прый­шлі на­стаў­ні­кі ву­чыць і раз­ві­ваць дзя­цей. Сён­ня ство­ра­на 141 ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­чая і рэ­абі­лі­та­цый­ная ўста­но­ва, ку­ды прый­шлі дзе­ці з цяж­кі­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі. Больш за тое — 70 пра­цэн­таў усіх дзя­цей, якія ра­ней ста­я­лі на ўлі­ку ства­рэн­ня асаб­лі­вых умоў для на­ву­чан­ня, ужо ін­тэ­гра­ва­ны. Сён­ня не­аб­ход­на ства­раць умо­вы для рэа­лі­за­цыі маг­чы­мас­цяў лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Мы пад­трым­лі­ва­ем ме­ра­пры­ем­ствы пра­ек­та, та­му што ён ро­біць кро­кі ў гэ­тым кі­рун­ку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.