Вы тут

Як змяніліся людзі за апошнія 100 гадоў


Павелічэнне росту чалавека. Апошняе даследаванне паказала, што ў развітых краінах людзі сталі вышэй, а самы высокі сярэдні рост у свеце — 1,85 см — назіраецца ў Нідэрландах. Хоць амерыканцы былі самымі высокімі людзьмі ў свеце ў перыяд Другой сусветнай вайны (1,77 см), да канца ХХ стагоддзя тэмпы змянення паказчыкаў росту запаволіліся. У некаторых краінах, дзе часта назіраліся эпідэміі хвароб, войны і іншыя праблемы, сярэдні рост час ад часу зніжаўся. Даследчыкі лічаць, што негатыўныя фактары (такія, як голад або эпідэміі) робяць уплыў на наступныя пакаленні і патрабуецца каля 5 пакаленняў, каб пераадолець іх.

Людзі становяцца таўсцейшымі. Так, у 2013 годзе 29% сусветнага насельніцтва пакутавала на лішнюю вагу або атлусценне. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ўсяму віной пераяданне і адсутнасць фізічнай актыўнасці. Але існуе таксама тэорыя, што тут адыгрывае ролю генетыка. Звязваюць з атлусценнем і пэўныя вірусы. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, многія даследаванні знайшлі сувязь паміж лішняй вагой і беднасцю. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што такая тэндэнцыя звязана з эпігенетыкай або спадчыннымі зменамі, якія ўплываюць на тое, як цела захоўвае лішак энергіі з ежы. Напрыклад, калі маці і бабуля перанеслі цяжкія часы, гэта перадаецца наступным пакаленням, і, калі наступаюць добрыя часы, цела спрабуе захаваць дадатковую энергію ў выглядзе тлушчу.

Ранняе палавое выспяванне. У многіх краінах дзеці дасягаюць спеласці раней, асабліва дзяўчынкі. Шматлікія даследаванні паказалі, што за апошнія 50 гадоў узрост, калі дзяўчынкі дасягаюць палавой спеласці, знізіўся. Даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказала, што ўзрост менархе зніжаўся на 0,3 года за дзесяцігоддзе з сярэдзіны 1800-х гадоў, калі першая менструацыя ўзнікала ў 17 гадоў, да 1960-х гадоў. Акрамя таго, існуе сувязь паміж празмернай паўнатой і раннім надыходам палавой спеласці, і дзяўчынкі з высокім індэксам масы цела дасягаюць яе ў больш раннім узросце. Гэта можа мець негатыўныя наступствы для здароўя, бо навукоўцы высветлілі, што ранняе выспяванне звязана з развіццём гіпертаніі і дыябету ў больш познім узросце.

Даўгалецце чалавека і яго негатыўныя наступствы. Людзі цяпер жывуць даўжэй, чым калі-небудзь. Паводле звестак СААЗ, сярэдняя працягласць жыцця ва ўсім свеце вырасла з 30 гадоў у пачатку ХХ стагоддзя да 70 гадоў у 2012 годзе. Спецыялісты прадказваюць, што сярэдняя працягласць жыцця жанчын, народжаных у 2030 годзе, вырасце да 85 гадоў. Аднак павялічылася смяротнасць ад дэгенератыўных захворванняў — такіх, як хвароба Альцгеймера, захворванняў сэрца, рак. Іншымі словамі, людзі сталі жыць даўжэй, але паміраюць ад іншых хвароб, чым у мінулым. Рост аўтаімунных захворванняў — такіх, як рассеяны склероз і цукровы дыябет 1-га тыпу — некаторыя навукоўцы звязваюць з паляпшэннем гігіены. Гэта значыць, калі цела падвяргаецца ўздзеянню занадта малой колькасці мікробаў, імунная сістэма занадта востра рэагуе нават на самых бяскрыўдных мікробаў.

Што ж чакае людзей у будучыні, калі ўлічваць, як хутка змяняюць наш свет тэхналогіі? Існуюць пэўныя апасенні, што будучыня эвалюцыі будзе вызначацца генетычнай інжынерыяй. Біянічныя імплантаты, нанатэхналогіі і новыя лекі могуць яшчэ больш падоўжыць жыццё чалавека. Некаторыя навукоўцы лічаць, што мы можам дасягнуць неўміручасці з дапамогай тэхналогій у бліжэйшыя 30 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.