Вы тут

Задача на сёння — прафілактыка парушэнняў


У Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры прай­шло па­ся­джэн­не рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ар­ды­на­цый­най на­ра­ды па ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю і ка­руп­цы­яй. Пад­час ме­ра­пры­ем­ства аб­мяр­коў­ваў­ся шэ­раг пы­тан­няў, га­лоў­ным ся­род якіх бы­ла пра­фі­лак­ты­ка ка­руп­цыі.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў пе­ры­яд з 2010 па 2013 год коль­касць вы­яў­ле­ных ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў зні­зі­ла­ся на 10%, агуль­ны стан ба­раць­бы з ха­ба­ра­мі па­кі­дае жа­даць леп­ша­га. Са­мыя праб­лем­ныя сфе­ры, у якіх сё­ле­та за­фік­са­ва­на най­боль­шая коль­касць ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў: дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не, ахо­ва зда­роўя, пра­мыс­ло­васць, бу­даў­ніц­тва, аду­ка­цыя.

Ся­род га­лоў­ных пе­ра­шкод ан­ты­ка­руп­цый­най дзей­нас­ці на­зы­ва­лі­ся фар­ма­лізм, з якім да ба­раць­бы з ха­бар­ніц­твам па­ды­хо­дзяць мяс­цо­выя ўла­ды; не­эфек­тыў­ная пра­ца ка­мі­сій па су­праць­дзе­ян­ні ка­руп­цыі, кі­раў­ні­кі і чле­ны якіх час­та не ва­ло­да­юць не­аб­ход­ны­мі ве­да­мі і не ма­юць пэў­ных паў­на­моц­тваў для та­кой пра­цы, і ін­шыя.

—Га­лоў­ная праб­ле­ма за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ан­ты­ка­руп­цый­ныя ор­га­ны звы­чай­на пра­цу­юць па фак­це зла­чын­ства. За­да­ча на сён­ня — пра­фі­лак­ты­ка па­ру­шэн­няў у гэ­тай сфе­ры. Так­са­ма важ­на вы­зна­чыц­ца, ці па­трэб­ны нам ан­ты­ка­руп­цый­ныя ка­мі­сіі, ка­лі іх пра­ца не пры­но­сіць плё­ну, — ад­зна­чыў ге­не­раль­ны пра­ку­рор Аляк­сандр КА­НЮК.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка ве­дам­ства, пра­ва­вых ін­стру­мен­таў для эфек­тыў­най ба­раць­бы з ха­бар­ніц­твам у кра­і­не ха­пае. Вы­кры­ва­льнасць зла­чын­стваў зна­хо­дзіц­ца на вы­со­кім уз­роў­ні, але іх па­пя­рэ­джан­не не за­да­валь­няе Генп­ра­ку­ра­ту­ру.

Вы­ні­кам на­ра­ды стаў шэ­раг да­ру­чэн­няў. Так, ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, абл­вы­кан­ка­мам, Мін­гар­вы­кан­ка­му трэ­ба пра­вес­ці ана­ліз рас­хо­да­ван­ня бюд­жэт­ных срод­каў, вы­зна­чыць ка­руп­цый­ныя ры­зы­кі ў кож­ным ад­га­лі­на­ван­ні дзей­нас­ці і рас­пра­ца­ваць пла­ны па іх мі­ні­мі­за­цыі і вы­ка­ра­нен­ні. Па­він­ны быць ство­ра­ны комп­лекс­ныя пра­гра­мы па пра­фі­лак­ты­цы зла­чын­стваў на на­ступ­ны год, у якія ўвой­дуць кан­крэт­ныя ме­ра­пры­ем­ствы па па­пя­рэ­джан­ні ка­руп­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­няў.

Акра­мя гэ­та­га, Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі су­мес­на з Ака­дэ­мі­яй кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це пра­па­на­ва­на рас­пра­ца­ваць і ўка­ра­ніць у ВНУ на­ву­чаль­ны цыкл «Су­праць­дзе­ян­не ка­руп­цыі» для сту­дэн­таў, якія ву­чац­ца на спе­цы­яль­нас­цях, звя­за­ных з дзяр­жаў­ным кі­ра­ван­нем, эка­но­мі­кай і юрыс­пру­дэн­цы­яй.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.