Вы тут

Не для сябе — для іншых


Педагогі-франтавікі ўзводзілі будучыню з асколкаў лёсаў

«Вай­на жорст­кая і бяз­лі­тас­ная. Яна ні­ко­лі на пы­та­ла­ся ў ча­ла­ве­ка, ча­го ён хо­ча і пра што ма­рыць,— янаўры­ва­ла­ся ў яго жыц­цё без сту­ку і ўшчэнт раз­бі­ва­ла лёс. І ўсё, што вай­на па­кі­да­ла ча­ла­ве­ку, — з аскол­каў свай­го лё­су па­бу­да­ваць бу­ду­чы­ню. Не для ся­бе — для ін­шых. Са­бе ён па­кі­не толь­кі боль і слё­зы. Па­ду­май, коль­кі раз­бі­тых мар хрус­ціць пад тва­і­мі па­дэ­шва­мі, коль­кіх подз­ві­гаў каш­туе тваё жыц­цё», — гэ­та рад­кі з ра­бо­ты сту­дэн­та Мак­сі­ма Ва­сі­ле­ві­ча, ад­на­го з удзель­ні­каў кон­кур­су «На­вош­та нам па­мя­таць пра вай­ну», пра­ве­дзе­на­га Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі.

3-211

3-211

 

— Я лі­чу, што гіс­та­рыч­нае бяс­па­мяц­тва, за­быц­цё тра­ды­цый, па­ру­шэн­не су­вя­зі па­між па­ка­лен­ня­мі пры­вя­ло да та­го, што ў ад­ной з бы­лых са­вец­кіх рэс­пуб­лік гіс­то­рыю пе­ра­піс­ва­юць буй­ны­мі маз­ка­мі, і вось ужо Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на на­зы­ва­ец­ца на за­ход­ні ма­нер не інакш як Дру­гая су­свет­ная, а Дзень вы­зва­лен­ня кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў пра­па­ну­юць на­зваць ця­пер Днём вы­гнан­ня аку­пан­таў, на­пэў­на, ма­ю­чы на ўва­зе, што мес­ца ад­ных за­хоп­ні­каў — гіт­ле­раў­цаў — тут жа за­ня­лі ін­шыя — са­вец­кія вой­скі, — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі з удзель­ні­ка­мі пле­ну­ма ЦК Бе­ла­рус­ка­га пра­фса­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі ягостар­шы­ня Аляк­сандр БОЙ­КА. — Сён­ня мно­гія пе­ра­ка­нан­ні, якія зда­ва­лі­ся не­па­руш­ны­мі, пе­ра­асэн­соў­ва­юц­ца, пе­ра­ацэнь­ва­юц­ца. Час­та на­ват ра­вес­ні­кі, ад­на­дум­цы ра­зы­хо­дзяц­ца ў по­гля­дах на па­дзеі ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця…

Цэнт­раль­най тэ­май пле­ну­ма ста­ла ра­бо­та праф­са­юз­ных і ве­тэ­ран­скіх ар­га­ні­за­цый па рэа­лі­за­цыі ме­ра­пры­ем­стваў, што пра­вод­зяц­ца ў су­вя­зі з 70‑й га­да­ві­най вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі і пад­рых­тоў­кай да свят­ка­ван­ня 70‑год­дзя Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

— Вель­мі сім­ва­ліч­на, што пле­нум пра­во­дзіц­ца ў сце­нах му­зея Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. І нам зу­сім нясо­рам­на тут зна­хо­дзіц­ца, па­коль­кі пер­ша­сны­мі праф­са­юз­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі на бу­даў­ніц­тва но­ва­га му­зея бы­ло вы­дат­ка­ва­на як мі­ні­мум 1,5 міль­яр­да руб­лёў, — па­ве­да­міў за­про­ша­ны на пле­нум на­мес­нік стар­шы­ні Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр МІК­ША.— Мяр­кую, што на ка­нец го­да ў нас бу­дуць яшчэ боль­шыя ліч­бы. Як мы пад­ста­ві­лі пля­чо пры бу­даў­ніц­тве му­зея, так­са­ма пад­ста­вім пля­чо і ў рэ­кан­струк­цыі Кур­га­на Сла­вы. З мо­ман­ту апош­няй рэ­кан­струк­цыі ме­ма­ры­я­ла прай­шло 10 га­доў, а для той жа пад­свет­кі гэ­та іс­тот­ны тэр­мін. Мы аба­вяз­ко­ва ака­жам ме­ма­ры­яль­на­му комп­лек­су фі­нан­са­вую да­па­мо­гу… Мне пры­га­да­лі­ся сло­вы ад­на­го з кі­раў­ні­коў ЦРУ. Той ка­заў, што «Іва­на Іва­на­ві­ча вы­хоў­ваць бес­сэн­соў­на, Іва­на — так­са­ма скла­да­на, а вось Ва­неч­ку»… Без­умоў­на, усё за­клад­ва­ец­ца ў дзя­цін­стве, та­му, ка­лі мы не бу­дзем вы­хоў­ваць мо­ладзь, то аба­вяз­ко­ва зной­дуц­ца тыя, хто вы­ха­вае яе ў сва­іх ін­та­рэ­сах. Ка­лі ў шклян­ку з кры­ніч­най ва­дой пырс­нуць на­ват ма­лень­кую кро­пель­ку яду, то атру­ча­на бу­дзе ўся ва­да…

Аляк­сандр Бой­ка рас­ка­заў, як шмат ро­біц­ца га­лі­но­вым праф­са­юзам для вы­ха­ван­ня пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня і за­ха­ван­ня па­мя­ці аб ве­тэ­ра­нах. На сай­це праф­са­ю­за ство­ра­на спе­цы­яль­ная руб­ры­ка, у якой раз­мя­шча­юц­ца ма­тэ­ры­я­лы аб пе­да­го­гах — ве­тэ­ра­нах вай­ны і пра­цы. Ін­фар­ма­цыя пра ве­тэ­ра­наў прад­стаў­ле­на і на сай­тах аб­лас­ных ка­мі­тэ­таў праф­са­ю­за. Кож­ная ста­рон­ка — рас­каз пра лю­дзей, вар­тых ува­гі і ша­на­ван­ня. Адзін з іх — прад­стаў­нік пе­да­го­гаў Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на Фё­дар Аляк­санд­ра­віч Та­рай­ко­віч. Да вай­ны ён ву­чыў­ся ў мін­скай шко­ле ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл, але ва­ен­нае лі­ха­лец­це пе­ра­крэс­лі­ла юнац­кую ма­ру стаць лёт­чы­кам. Аку­па­цыя, за­тым удзел у пар­ты­зан­скім ру­ху, 916 дзён і на­чэй, пра­ве­дзе­ных у ня­мец­кім канц­ла­ге­ры, вы­зва­лен­не і ўдзел у ва­ен­ных дзе­ян­нях 1945 го­да ка­ля сцен Бер­лі­на ў якас­ці аў­та­мат­чы­ка тан­ка­ва­га дэ­сан­та. За­тым пяць га­доў служ­бы ў скла­дзе ва­ен­на­га кан­тын­ген­ту на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі. Тым не менш Фё­дар Аляк­санд­ра­віч вы­браў са­мую мір­ную на све­це пра­фе­сію і сваё пры­зван­не рэа­лі­за­ваў у поў­най сту­пе­ні.

Га­лі­но­вым праф­са­юзам пад­рых­та­ва­ны і вы­да­дзе­ны кні­гі «У сэр­цах не­зга­саль­ная па­мяць» і «Пе­да­го­гі ў фран­та­вой гім­нас­цёр­цы». У пер­шай кні­зе рас­каз­ва­ец­ца аб во­пы­це ра­бо­ты аб­лас­ных, ра­ён­ных і га­рад­скіх са­ве­таў ве­тэ­ра­наў, аб ва­ен­на-па­тры­я­тыч­най дзей­нас­ці асоб­ных уста­ноў аду­ка­цыі, а дру­гая скан­цэнт­ра­ва­на на кан­крэт­ных лё­сах на­стаў­ні­каў-фран­та­ві­коў, што дае ёй пра­ва за­няць мес­ца на па­лі­цы з эсэ­іс­тыч­най лі­та­ра­ту­рай.

— Вай­на су­пя­рэ­чыць на­стаў­ніц­кай мір­най пра­цы па сва­ёй пры­ро­дзе, але ка­лі мір­нае на­стаў­ніц­тва як бы вы­рас­тае з вай­ны, за­гар­тоў­ва­ец­ца па­мяц­цю пра за­гі­нулых род­ных і сяб­роў, та­ды атрым­лі­ва­ец­ца фе­но­мен, які на­зы­ва­ец­ца «на­стаў­ніц­твам у фран­та­вой гім­нас­цёр­цы», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Бой­ка.

Ува­гі за­слу­гоў­вае ра­бо­та браст­аўчан. Брэсц­кі аб­кам праф­са­ю­за ра­зам з рэ­дак­цы­яй га­зе­ты «Вя­чэр­ні Брэст» пра­вя­лі ся­род школь­ні­каў кон­курс са­чы­нен­няў «Фо­та­зды­мак на сця­не — у до­ме па­мяць аб вай­не. Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на ў гіс­то­рыі ма­ёй сям'і». У ра­бо­це кож­на­га ўдзель­ні­ка ад­чу­ва­ец­ца боль стра­ты і бяз­меж­ны го­нар, за­свое­ныя імі на ген­ным узроў­ні.

Пры не­па­срэд­ным удзе­ле ЦК праф­са­ю­за што­год пра­вод­зяц­ца су­стрэ­чы ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны з кі­раў­ніц­твам Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Дзя­ку­ю­чы гэ­тым су­стрэ­чам праф­са­юз і кі­раў­ніц­тва га­лі­ны ма­юць маг­чы­масць не толь­кі рас­ка­заць ве­тэ­ра­нам пра на­ва­цыі і праб­ле­мы су­час­най сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, але і зве­рыць свае па­зі­цыі з дум­кай тых, ка­му га­лі­на бы­ла да­ве­ра­на ў са­мыя скла­да­ныя для кра­і­ны ча­сы.

Для Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та тра­ды­цый­най фор­май вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты ста­лі «Зор­ныя па­хо­ды» па мес­цах ба­я­вой і пра­цоў­най сла­вы, у хо­дзе якіх бу­ду­чыя пе­да­го­гі на­ве­два­юць ве­тэ­ра­наў. Пад­час зі­мо­вых ка­ні­ку­лаў праф­са­юз­ная ар­га­ні­за­цыя сту­дэн­таў пе­ду­ні­вер­сі­тэ­та пла­нуе пра­вес­ці ак­цыю «Бу­ду­чыя пе­да­го­гі — пе­да­го­гам-фран­та­ві­кам».

На каст­рыч­нік 2014 го­да ў Бе­ла­ру­сі за­ста­ло­ся ўся­го 18 ты­сяч 700 ве­тэ­ра­наў, а не­па­срэд­ных удзель­ні­каў ва­ен­ных дзе­ян­няў (фран­та­ві­коў, пад­поль­шчы­каў і пар­ты­за­наў) — 12,5 ты­ся­чы. Толь­кі за бя­гу­чы год ад нас пай­шлі амаль 4 ты­ся­чы ве­тэ­ра­наў. Та­му сён­ня ма­ла ска­заць ве­тэ­ра­нам: «Жы­ві­це доў­га» — трэ­ба зра­біць усё, што ад нас за­ле­жыць, каб гэ­та ста­ла маг­чы­мым…

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.