Вы тут

Чакаем перамог


Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў афіцыйна стартаваў. У «Раўбічах» учора ўжо адбыліся першыя гонкі (пра гэта чытайце асобна на нашых старонках), а напярэдадні на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прайшла святочная цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.

19-41

Апошнімі днямі ў сталіцы па-сапраўднаму прымарозіла, але надвор'е ўсё роўна не перашкодзіла гледачам прыйсці будным вечарам і падтрымаць перад стартамі ўдзельнікаў чэмпіянату. Замерзнуць нікому не дазвалялі беларускія артысты, якія прымушалі ўсіх скакаць і танцаваць. Зразумела, большая частка апладысментаў у гэты вечар дасталася нашым біятланістам. Аднак і ўдзел у гэтым першынстве такіх экзатычных для біятлона краін, як Бразілія, Аўстралія і Новая Зеландыя, таксама выклікае павагу. Каб трапіць на чэмпіянат, маладым біятланістам з гэтых краін прыйшлося пераляцець на другі канец планеты!

— Ад імя ўрада Беларусі і арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па біятлоне я рада вітаць вас у нашай краіне, — звярнулася да гасцей віцэ-прэм'ер урада Беларусі Наталля Качанава. — У нас любяць спорт і мы рады таму, што сёлета менавіта ў Беларусі праходзіць гэты чэмпіянат. Мы пастараліся стварыць усе неабходныя ўмовы для яго правядзення. Упэўнена, што гэтыя спаборніцтвы стануць святам для многіх аматараў біятлона, падораць нам шмат яркіх і незабыўных момантаў.

[caption id="attachment_72257" align="alignnone" width="600"]19-45 На п'е­дэс­та­ле пе­ра­мож­цы жа­но­чай ін­ды­ві­ду­аль­най гон­кі Ін­грыд Танд­рэ­волд, Ган­на Кры­ва­нос і Лі­за­ве­та Кап­лі­на.[/caption]

А вось Віктар Майгураў, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў, назваў арэну ў «Раўбічах» суперстадыёнам. Што казаць, яшчэ адзін рэверанс у бок нашага комплексу. Але калі яго робіць трохразовы чэмпіён свету, які бачыў найлепшыя біятлонныя пляцоўкі свету, прыемна ўдвайне.

— Мы былі прыемна здзіўлены комплексам. Дзякуй за добрую падрыхтоўку, — шчыра прызналася 20-гадовая Настасся Мяркушына, лідар юнацкай зборнай Украіны, якая ўжо не першы раз у Беларусі.

— Эмоцыі перад гонкамі проста зашкальваюць. Каму прысвячу перамогу, калі яе атрымаю? Перад стартам пра гэта не думаю, аднак мяркую, калі атрымаецца, сваёй сястры.

А вось нарвежка Элін Груе, у адрозненне ад Настассі, у Беларусі ўпершыню. Але ўжо паспела станоўча ацаніць трасу, атэль, дзе пражывае яе зборная, і называе нашу сталіцу «добрым горадам».

Цырымонія завяршылася, але спартсмены не спяшаліся пакідаць плошчу. Многія стаялі ў чарзе, каб зрабіць на памяць сэлфі з ваверчанём, талісманам чэмпіянату. Наўрад ці нехта з іх у гэты момант задумваўся, што пройдзе некалькі гадоў і ўжо, магчыма, да іх будуць выстройвацца ў чэргі па фота.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.