Вы тут

Моцны прысуд пакінулі без змен


Магілёўскі абласны суд палічыў довады касацыйнай скаргі былой маці-выхавальніцы Ірыны Моцнай не пераканаўчымі.

Газета працягвае сачыць за падзеямі вакол былога дзіцячага дома сямейнага тыпу Віктара і Ірыны Моцных з Клімавіч, у сям'і якіх выхоўвалася 6 непаўналетніх прыёмных дзяцей. Летась 12 ліпеня дзейнасць гэтага дома была спынена, паколькі сталі вядомы факты неналежнага выхавання дзяцей. Жанчына абвінавачвалася ў тым, што яна прымяняла недапушчальныя фізічныя метады пакарання сваіх выхаванцаў, пакідала іх на іншых асоб без дазволу органаў апекі. Нагодай для перадачы справы ў следчыя органы Клімавіцкага раёна, а потым і суд стаў зварот родных пацярпелых дзяцей. Жанчына абвінавачвалася адразу па некалькіх крымінальных артыкулах — 154 (частка 2), 176, 183 (частка 1). 19 снежня ў Клімавіцкім судзе Ірыне Моцнай было вынесена пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Але жанчына падала касацыйную скаргу ў вышэйшую ўстанову.

5 сакавіка ў абласным судзе адбылося закрытае пасяджэнне, на якім гэтая скарга была разгледжана. Па словах намесніка старшыні абласнога суда Святланы Бурак, Ірына Моцная не здымала з сябе віны, але прасіла больш мяккага пакарання. Але довады, якія яна прывяла, аказаліся не пераканаўчымі, і было прынята рашэнне пакінуць прысуд без змен. Жанчына мае законнае права аспрэчыць рашэнне абласнога суда ў парадку нагляду.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.