Вы тут

Усе здаюць валюту


Беларусы ў лютым прадалі валюты больш, чым купілі. Але чысты продаж зафіксаваны і сярод прадпрыемстваў. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы за люты прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 518,53 млн долараў (за два месяцы года – 878,77 млн) у эквіваленце, а купілі 462,91 млн (853,31 млн). Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты за люты склаў 55,62 млн долараў. Дарэчы, у студзені беларусы купілі валюты больш, чым прадалі — чыстая купля склала 30,16 млн.

Суб'екты гаспадарання-рэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на 1 млрд 405,79 млн долараў у эквіваленце (за студзень-люты — 2 млрд 860,58 млн), набылі — 1 млрд 397,06 млн (за два месяцы — 2 млрд 918,72 млн). Чысты продаж склаў 8,73 млн. А ў студзені рэзідэнты былі чыстымі пакупнікамі замежнай валюты, набыўшы яе на 66,87 млн.

Нерэзідэнты Беларусі за апошні месяц зімы прадалі замежнай валюты на 21,05 млн долараў (у студзені-лютым – 43,01 млн) у эквіваленце, а купілі 3,34 млн (за два месяцы — 7,08 млн). Такім чынам, чысты продаж валюты нерэзідэнтамі склаў 17,71 млн.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.