Вы тут

Чытанне... навобмацак


Навуковая бібліятэка БНТУ, праект «ЗаЧытанне» і праграма «Мівія» запусцілі ўнікальны для Беларусі дабрачынны праект па стварэнні тактыльных копій сучасных дзіцячых кніг для дзяцей-інвалідаў па зроку — «Тактыльныя кнігі». Падобныя методыкі інклюзіўнага навучання на аснове працы з кнігай у Беларусі яшчэ не практыкаваліся.

У рабоце зараз знаходзіцца тактыльная копія кніжкі-карцінкі «Гісторыя пра маленькага труса» Каці Талстой. Гэта вельмі добрая філасофская дзіцячая кніжка, карцінкі ў якой складаюць такую ж важную частку гісторыі, як і тэкст.

Перад запускам праекта быў вывучаны расійскі і замежны досвед, атрыманы дазвол расійскага выдавецтва, адабраны фактурныя тканіны для таго, каб паўтарыць кніжныя ілюстрацыі ў выглядзе тактыльных аплікацый.

Майстар робіць загатоўкі аднаго развароту кнігі, а на сустрэчы праводзіць для добраахвотнікаў майстар-клас па яго пашыўцы. Такім чынам цягам пяці заняткаў адным удзельнікам поўнасцю паўтараецца адна кніга. У праекце задзейнічаны дзеці і бацькі, якія сумеснымі намаганнямі ствараюць кнігі для дзетак са слабым зрокам. Далучыцца могуць усе ахвотныя. Першыя дзве сустрэчы ўжо прайшлі. Наступныя адбудуцца 14, 28 сакавіка і 11 красавіка ў Навуковай бібліятэцы БНТУ (вуліца Якуба Коласа, 16, у 11 гадзін).

14 сакавіка на сустрэчы будзе прысутнічаць эксперт — інвалід па зроку, які пратэсціруе ўжо пашытыя старонкі кнігі, дасць парады і правядзе майстар-клас па напісанні шрыфтам Брайля.

Па выніках усіх майстар-класаў плануюць выпусціць відэаінструкцыю па вытворчасці тактыльных кніг, якая будзе даступная ў інтэрнэце для ўсіх ахвотных.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.