Вы тут

Узрушэнне Рыхтэрам


100-год­дзе вя­лі­ка­га пі­я­ніс­та ад­зна­ча­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі

Квіт­коў бы­ло не да­стаць. Але ап­ты­міс­ты збі­ра­лі­ся ля служ­бо­ва­га ўва­хо­да ў Бел­дзярж­фі­лар­мо­нію. Нас та­кіх у той ве­чар (кры­ху больш за 20 га­доў та­му) бы­ло амаль на асоб­ную ма­лую за­лу. Ужо хут­ка па­ча­так, але ні­хто з «ап­ты­міс­таў» не ра­зы­хо­дзіў­ся. Раз­ліч­ва­лі тра­піць на кан­цэрт Свя­та­сла­ва Рых­тэ­ра: ну а рап­там?

На Рых­тэ­ра заў­сё­ды квіт­кі рас­куп­ля­лі­ся за­га­дзя, ня­гле­дзя­чы на тое, што ён у Мін­ску і на­огул у Бе­ла­ру­сі вы­сту­паў на­шмат час­цей, чым мно­гія ін­шыя зор­ныя му­зы­кан­ты з Маск­вы. Яго тут ча­ка­лі і цёп­ла пры­ма­лі. Пры гэ­тым заў­сё­ды за­ста­ва­лі­ся тыя, хто ха­цеў бы тра­піць на кан­цэрт, але... Яны і спра­ба­ва­лі пра­рвац­ца. У асноў­ным гэ­та бы­лі сту­дэн­ты кан­сер­ва­то­рыі, ма­ла­дыя лю­дзі, якіх над­зеі сіл­ку­юць, клі­чуць на подз­ві­гі ў тым лі­ку і праз лю­боў да мас­тац­тва. А яно бы­ло зу­сім по­бач — за сце­на­мі. «Ад­туль» (з-за сцен фі­лар­мо­ніі) час ад ча­су пе­ра­да­ва­лі звест­кі: ён ска­заў, каб сту­дэн­таў твор­чых ВНУ аба­вяз­ко­ва пра­пус­ці­лі. Усе пра­яў­ля­лі на­стой­лі­васць і цяр­пен­не.

Нас за­пус­ці­лі роў­на ў 19.00. Пра­вя­лі ка­лі­до­ра­мі да сцэ­ны. Пра­жэк­та­ры бы­лі на­кі­ра­ва­ны на ра­яль — ура­чыс­ты, маўк­лі­ва-стры­ма­ны ў ча­кан­ні су­стрэ­чы. Але сцэ­на бы­ла за­поў­не­на людзь­мі: па­між ра­я­лем і зад­ні­кам бы­лі па­стаў­ле­ны шэ­ра­гі крэс­лаў, на якія так­са­ма пра­да­ва­лі квіт­кі. Прос­та ў ней­кі мо­мант да іх пры­ста­ві­лі яшчэ крэс­лы (зда­ва­ла­ся, усё, на чым мож­на ся­дзець у фі­лар­мо­ніі!), па­са­дзі­лі тых ап­ты­міс­таў. Усё ад­бы­ло­ся хут­ка і ар­га­ні­за­ва­на: лю­дзі ра­зу­ме­лі, што не вар­та крас­ці час у са­міх ся­бе, у му­зы­кі і ў Рых­тэ­ра. Мы, хто раз­мяс­ці­лі­ся на сцэ­не, ба­я­лі­ся ды­хаць. Зда­ва­ла­ся, што ён вый­шаў іг­раць толь­кі для нас: у за­ле па­на­ваў змрок. Тых, хто па дру­гі бок сцэ­ны, не бы­ло ві­даць. Свят­ло лі­ло­ся толь­кі на пад­мост­кі, вы­хоп­лі­ва­ю­чы бе­лую пля­му — но­ты на чор­ным ра­я­лі. Ме­на­ві­та на іх не­ма­ла­ды му­зы­ка ў чор­ным зра­біў га­лоў­ны ак­цэнт ве­ча­ра. Ён зра­біў ак­цэнт на са­мой му­зы­цы. На тым, што пры­ду­маў, на­пі­саў, ства­рыў аў­тар — у той ве­чар гу­чаў Фе­ранц Ліст. Ру­кі Свя­та­сла­ва Рых­тэ­ра зда­ва­лі­ся пра­вад­ні­ка­мі ў свет гу­каў. З-пад паль­цаў му­зы­ка вы­пырх­ну­ла на во­лю: ёй бы­ло цес­на пад драў­ля­ным веч­кам ін­стру­мен­та. І ка­лі яна ўжо ўся на па­верх­ні, спля­та­ец­ца ў воб­раз, ты рап­там ра­зу­ме­еш, што га­лоў­ная та­ям­ні­ца так і за­ста­нец­ца не­рас­кры­тай. Ты за­хо­чаш па­слу­хаць, прый­дзеш яшчэ, бу­дзеш шу­каць ва­ры­ян­ты: як жа гэ­та мо­жа гу­чаць, аб чым яно?

Гэ­та быў не толь­кі кан­цэрт, а амаль се­анс му­зыч­най ма­гіі: у цём­най-цём­най за­ле ра­і­лі­ся ўжо не гу­кі, а дум­кі, ідэі, га­ла­сы з ін­ша­га све­ту, са све­ту са­мо­га Ліс­та, з яго эпо­хі. Прос­та та­му, што адзін ча­ла­век іг­раў па но­тах, без ліш­ніх эмо­цый, якія не­як вы­яў­ля­лі­ся б вон­ка­ва. Ён быў як ме­ды­ум, што імк­нуў­ся за­гру­зіць гу­кі ў свя­до­масць лю­дзей, пры гэ­тым як бы са­ма­ўхі­ляў­ся: стыль ужо поз­ня­га Рых­тэ­ра, ка­за­лі тыя, хто слу­хаў яго ра­ней.

Та­кіх лю­дзей няма­ла: у Мін­ску Свя­та­слаў Рых­тэр вы­сту­паў ка­ля 30 ра­зоў (з 1957 го­да). А яшчэ яго ра­ды бы­лі ба­чыць у ін­шых га­ра­дах, вель­мі час­та пры­ма­лі ў Брэс­це. Пры­яз­джаў з соль­ны­мі вы­ступ­лен­ня­мі. Іг­раў у ан­самб­лях з та­кі­мі ж та­ле­на­ві­ты­мі му­зы­кан­та­мі, у тым лі­ку бе­ла­рус­кі­мі. У гіс­то­рыю Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі ўпі­са­ны ста­рон­кі вы­ступ­лен­няў са Свя­та­сла­вам Рых­тэ­рам. Ка­лек­ты­вам та­ды кі­ра­ваў Юрый Цы­рук. Спа­лу­чэн­не ака­за­ла­ся на­столь­кі ўда­лым, што ра­зам з бе­ла­рус­кім ар­кест­рам пі­я­ніст по­тым іг­раў кан­цэрт Гай­дна ў кан­цэрт­най за­ле імя Пятра Чай­коў­ска­га ў Маск­ве.

У дзень на­ра­джэн­ня на­род­на­га ар­тыс­та СССР Свя­та­сла­ва Рых­тэ­ра ад­бы­лі­ся кан­цэр­ты ў роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі. У Брэс­це, на­прык­лад, дзе му­зы­кант спы­няў­ся вель­мі час­та па да­ро­зе з Маск­вы ў Еў­ро­пу. Але ў Вя­лі­кай за­ле Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі ў гэ­ты ве­чар ад­бы­ло­ся са­праўд­нае пры­на­шэн­не Рых­тэ­ру: па­ча­ла­ся тра­ды­цый­ная для му­зыч­най Бе­ла­ру­сі «Мін­ская вяс­на» га­ла-кан­цэр­там, у якім Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны ар­кестр Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам за­слу­жа­на­га ар­тыс­та Ра­сіі Яў­ге­на Буш­ко­ва іг­раў кан­цэрт для фар­тэ­пі­я­на з ар­кест­рам Рэ-ма­жор Ёзе­фа Гай­дна, той са­мы, што вы­кон­ваў ра­зам са Свя­та­сла­вам Рых­тэ­рам. Ця­пер удзель­ні­кі бы­лі ін­шыя — ма­ла­дыя му­зы­кан­ты з Ра­сіі Ва­сі­лі­са Бер­жан­ская (са­пра­на) і Мі­ка­лай Мядз­ве­дзеў (фар­тэ­пі­я­на). Та­кім чы­нам у нас па­чаў­ся Мо­ла­дзе­вы му­зыч­ны фо­рум, асоб­ны пра­ект, які мо­жа мець ці­ка­вы пра­цяг.

Па­ва­га да асо­бы ў му­зы­цы — вось што ру­хае су­час­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі му­зы­кан­та­мі, што сё­ле­та пры­свя­ча­юць кан­цэр­ты Свя­та­сла­ву Рых­тэ­ру, які, між ін­шым, за са­вец­кім ча­сам стаў ула­даль­ні­кам прэ­міі Грэ­мі. Асо­ба мі­ну­ла­га на­тхняе асоб су­час­нас­ці, асаб­лі­ва мо­ладзь, што шу­кае свае шля­хі да сэр­цаў слу­ха­чоў. Та­му «Мін­ская вяс­на» сё­ле­та ін­шая, яна ў по­шу­ку. Яна пра­па­нуе цыкл з 10 кан­цэр­таў, якія не аб­мя­жу­юц­ца ад­ным ме­ся­цам. У кра­са­ві­ку нам прад­ста­вяць асоб су­час­на­га вы­ка­наль­ніц­ка­га мас­тац­тва, ся­род іх пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Ула­дзі­мір Ня­ха­ен­ка, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі пі­я­ніст Ігар Алоў­ні­каў, Ма­ры­на Клі­мо­віч-Ку­лаў, Ула­дзі­мір Ду­лаў і Аляк­сандр Да­ні­лаў (вы­сту­пяць ра­зам з сім­фа­ніч­ным ар­кест­рам Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі), за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Ра­сіі На­тал­ля Труль (з Дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным сім­фа­ніч­ным ар­кест­рам Бе­ла­ру­сі). Му­зыч­ная «вяс­на» на­пры­кан­цы мая пра­гу­чыць у кан­цэр­це «Мінск­ага струн­на­га ар­кест­ра». А скон­чыц­ца вы­ступ­лен­нем лаў­рэ­а­та між­на­род­ных кон­кур­саў ра­сі­я­ні­на Аляк­сея Чар­но­ва.

Му­зы­ка бу­дзе гу­чаць роз­ная. Свя­та­слаў Рых­тэр у гэ­тым сэн­се быў уні­каль­ны му­зы­кант: з са­вец­кім ча­сам ён імк­нуў­ся іг­раць тво­ры вель­мі роз­ныя, роз­ных кам­па­зі­та­раў, у роз­ных умо­вах: на фрон­це, у вя­до­мых кан­цэрт­ных за­лах і на ма­лень­кіх сцэ­нах у лю­бой кроп­цы Са­вец­ка­га Са­ю­за. Ён быў асвет­ні­кам му­зы­кі. А ця­пер гэ­тай спра­ве слу­жыць яго імя.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.