Вы тут

Усё падлічана дакладна


Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пастанавіла, што выбары адбыліся. Пра гэта было аб'яўлена на ўчарашнім пасяджэнні ЦВК пасля аб'яўлення канчатковых вынікаў выбараў.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 5 102 478 (83,5%), за Сяргея Гайдукевіча — 201 945 выбаршчыкаў (3,3%), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 галасоў (4,44%), Мікалай Улаховіч — 102 131 (1,67%), супраць усіх кандыдатаў прагаласавала больш за 380 тысяч чалавек (6,3%). Каля 48,8 тысячы бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

— На падставе сказанага і ў адпаведнасці з артыкулам 82 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пастанаўляе: першае — прызнаць, што выбары Прэзідэнта адбыліся, другое — лічыць выбраным на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча, — заявіў Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтральнай камісіі.

Адказваючы на пытанні журналістаў наконт таго, чаму да адных камісій ёсць прэтэнзіі, а да другіх — не, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказала думку, што розніца ў метадах працы.

— Цалкам магчыма, недзе старшыні ў нас не вельмі добра засвоілі тую навуку, якую давала Цэнтральная камісія, і ёсць пэўныя хібы, — адзначыла яна. — Я ўпэўнена, што кожны з іх імкнуўся зрабіць сваю працу шчыра і добрасумленна — гэта і з'яўляецца самым галоўным.

У адказ на пытанне, чым цяперашняя кампанія лепшая за папярэднія, Лідзія Ярмошына ў першую чаргу назвала тое, што кампанія была спакойнай. Таксама яна звярнула ўвагу на той факт, што сродкі масавай інфармацыі давалі роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты, а таксама на тое, што ў краіне прывіваюцца новыя тэхналогіі як інфармавання выбаршчыкаў, так і вядзення ўсёй агітацыйнай кампаніі.

— У нас нашмат больш ліберальны рэжым для здзяйснення працэсу вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты, а пасля вядзення перадвыбарнай агітацыі і прапаганды, — дадала старшыня Цэнтрвыбаркама. — Думаю, гэта і ёсць тое пазітыўнае, негатыву я б не адзначыла ўвогуле.

Падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ Лідзія Ярмошына паведаміла, калі ж пачнецца наступная выбарчая кампанія ў нашай краіне — па выбарах дэпутатаў ніжняй палаты Нацыянальнага сходу. Па яе словах, сама кампанія пачнецца ў чэрвені, выбары ж пройдуць у верасні наступнага года.

— Думаю, пасля Новага года мы адразу пачнём ствараць матэрыялы для парламенцкіх выбараў, — праінфармавала старшыня Цэнтральнай камісіі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.